Пасрэдніцтва працы

Print Drukuj

Чым з'яўляецца пасрэдніцтва працы?

Пастрэдніцтва працы з'яўляецца адной з асноўных паслуг рынку працы, якая прадастаўляецца павятовымі і ваяводскімі бюро працы для асоб, якія шукаюць працу, і для наймальнікаў.

Калі Вы незарэгістраваная ў якасці беспрацоўнага ці асобы, якая шукае працу, у павятовым бюро працы, Вы таксама можаце карыстацца дапамогай бюро працы ў рамках пасрэдніцтва працы. Там Вы атрымаеце інфармацыю аб прапановах працы і арганізаваных кірмашах вакансій, а таксама магчымасцях выкарыстання іншай дапамогі, якую прапануе бюро працы, у тым выпадку, калі для яе выкарыстання не патрабуецца рэгістрацыя ў бюро працы.

Які тып дапамогі прапануецца незарэгістраваным асобам?

У рамках паслугі пасрэдніцтва працы бюро працы выконваюць шэраў задачаў для сваіх кліентаў - зарэгістраваных і незарэгістраваных асоб і наймальнікаў.

Галоўнымі дзеяннямі ў рамках паслугі з'яўляецца атрымоўванне прапаноў працы і прадастаўленне да ўсеагульнага азнаямлення ў офісах бюро працы і ў Цэнтральнай базе прапаноў працы, а таксама ў іншых сродках масавай інфармацыі.

Прыняцце прапановы працы і распаўсюджванне яе звязана з неабходнасцю прадастаўлення адпаведнага кандыдата на прапанаванае месца, таму работнікі, якія выконваюць задачы ў рамках гэтай паслугі, з аднаго боку аказваюць дапамогу беспрацоўным і асобам, якія шукаюць працу, ў атрыманні адпаведнага ўладкавання, прадстаўляючы інфармацыю аб прапановах працы і накіроўваючы іх да наймальнікаў на інтэрв'ю. Бюро працы таксама прынімаюць і распаўсюджваюць прапановы працы, дзе наймальнікі прадастаўляюць да публічнай інфармацыі кантактовыя дадзеныя, даючы магчымасць звяртацца па ім асобам незарэгістраваным у бюро, а якія хацелі бы скарыстаць з дадзенай прапановы.

Акрамя таго, работнікb ініцыююць і арганізоўваюць сустрэчы з наймальнікамі ў рамках кірмашоў вакансій.

Важнай задачай з'яўляецца таксама інфармаванне кліентаў аб бягучай сітуацыі і чаканых зменах на мясцовым рынку працы.

Хто і якім спосабам можа карыстацца пасрэдніцтвам працы?

Паслугай пасрэдніцтва працы можа карыстацца кожны, паколькі яна прадастаўляецца асобам, зарэгістраваным і незарэгістраваным у павятовым бюро працы ў якасці беспрацоўнага альбо асобы, якая шукае працу, у тым ліку грамадзянам дзяржаў ЕЭП, нацыянальным наймальнікам і працадаўцам з дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза, дзяржаў Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз і іншых дзяржаў, калі на падставе пагадненняў, заключаных гэтымі дзяржавамі з Еўрапейскай супольнасцю і яе дзяржавамі-членамі, грамадзяне гэтых краін могуць карыстацца свабодай перамяшчэння асоб.

Якія перавагі прадастаўляе паслуга?

Пасрэдніцтва працы прадастаўляецца ўсім зацікаўленым асобам бясплатна ў адпаведнасці з правіламі:

  • даступнасці паслуг для асоб, якія шукаюць працу, і для наймальнікаў;
  • добраахвотнасць - азначае вольнае ад прымушэння карыстанне паслугай;
  • роўнасць - азначае абавязак аказвання ўсім беспрацоўным і асобам, якія шукаюць працы, дапамогі знайсці працу ці іншую занятасць, незалежна ад полу, узросту, інваліднасці, расы, рэлігіі, нацыянальнасці, палітычных перакананняў, прыналежнасці да прафсаюзаў, этнічнага паходжання, рэлігіі ці сэксуальнай арыентацыі;
  • адкрытасць - гэта значыць, што любая інфармацыя аб вакансіі, якую атрымлівае бюро працы, прадастаўляецца да публічнай інфармацыі.

Што такое прапанова працы?

Прапанова - гэта вольная аб патрабаванняў, якія парушаюць прынцып аднолькавых адносін да працаўладкавання, у разуменні палажэнняў працоўнага заканадаўства, інфармацыя наймальніка скіраваная да павятовага бюро працы аб хоць бы адной вакансіі ці аб іншай працы па дадзенай прафесіі ці спецыяльнасці, з мэтай атрымання дапамогі ў пошуку адпаведнага работніка - Закон "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы (Dz. U. ад 2015 г. паз.149 з наст. зм.) - арт. 2 пар. 1 п. 16a;

Віды прапаноў працы?

Бюро працы прынімае ад наймальніка прапанову працы і прадастаўляе яе да публічнай інфармацыі ў якасці яўнай ці неяўнай прапановы.

Яўная прапанова гэта прапанова працы, дзе наймальнік выразіў згоду на распаўсюджванне кантактовых дадзеных.

Па яўнай прапанове могуць звяртацца самастойна таксама асобы незарэгістраваныя ў бюро працы, якія зацікавіліся апублікаванай прапановай.

Неяўная прапанова гэта прапанова працы, дзе наймальнік агаварыў свае дадзеныя для бюро працы і толькі для тых зарэгістраваных у бюро працы асобаў, якія будуць накіраваныя да гэтага наймальніка ў сувязі з пададзенай прапановай.

На неяўную прапанову кансультант кліента накіроўвае зацікаўленныя асобы, кампетэнцыі каторых ён можна акрэсліць і для вымаганняў каторых дадзеная прапанова з'яўляецца адпаведнай прапановай працы, а кампетэнцыі зацікаўленай асобы адпавядаюць патрабаванням, пастаўленым наймальнікам у прапанове.

Кірмашы вакансій

Гэта адна з формаў непасрэднага кантакту наймальникаў са шматлікімі кандыдатамі на працу, з мэтай прэзентацыі прапаноў працы ці прапаноў вакансій, а таксама з мэтай набору кандыдатаў да працы, якія адпавядаюць патрабаванням наймальнікаў.

Кірмаш вакансій - гэта мерапрыемства, якое бюро працы можа арганізаваць:

  • самастойна - ахоп кірмашу вакансій мясцовы, які распаўсюджваецца на адзін павят,
  • у супрацоўніцтве з ваеводзкім бюро працы ці іншымі повятовымі бюро працы - ахоп кірмашу вакансій рэгіанальны, дзяржаўны ці міжнародны.

Памятайце! Удзел у кірмашах вакансій - гэта адно з магчымасцей пошуку працы. Магчымасць спаткання са шматлікімі наймальнікамі, правядзенне інтэрв'ю, набыцце кантакту з наймальнікам, прадастаўленне свайго рэзюмэ.

Адно наведванне кірмашу вакансій можа прывесці да таго, што Вы знойдзеце або зменіце працу на больш цікавую.

Інфармацыю пра арганізаваныя ў вашым рэгіёне кірмашы вакансій Вы можэце атрымаць на старонцы Цэнтральнай базы прапаноў працы у раздзеле «Каляндар кірмашоў вакансій, біржаў прыцы і курсаў», на сайце павятовага або ваеводзкага бюро працы, гэтая інфармацыя можа з'яўляцца і праз іншыя сродкі масавай інфармацыі, з якімі супрацоўнічае бюро працы.

Informacje o publikacji dokumentu