Абавязак знаходжання замежніка ў Польшчы на легальнай аснове
Каб іншаземец з дзяржавы па-за ЕС мог легальна працаваць у Польшчы, ён павінен:
- мець дакумент, які дазваляе яму працаваць на польскім рунку працу - дазвол на працу, дазвол на сезонную працу, заява аб даручэнні выконвання працы іншаземцу (альбо быць звольненым з дадзенага абавязку на аснове асобых палажэнняў заканадаўства) альбо дазвол на часовае знаходжанне і працу;
- мець дакумент, які легалізуе яго побыт і дазваляе выконваць працу (напрыклад адпаведная віза альбо дазвол на знаходжанне);
Дакументы, якія дазваляюць выконваць працу ў Польшчы:
- на падставе візы, за выключэннем віз, выданых з мэтай: турыстычнай, карыстання часовай абаронай і прыезду па гуманітарных абставінах, у сувязі з дзяржаўнымі інтэрэсамі альбо міжнароднымі абавязкамі (гэта візы, аб якіх гаворыцца адпаведна ў арт. 60 пар. 1 п 1, 22 альбо 23 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах");
- на падставе арт. 108 пар. 1 п. 2 (штамп у падарожным дакуменце, які пацвярджае падачу заявы аб выдачы дазвола на часовае знаходжанне - знаходжанне легальнае да прыняцця канчатковага рашэння) альбо арт. 206 пар. 1 п. 2 (штамп у падарожным дакуменце, які пацвярджае падачу заявы аб выдачы дазвола на сталае пражыванне - знаходжанне легальнае да прыняцця канчатковага рашэння) Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах", альбо на падставе змешчанага ў падарожным дакуменце штампа, які пацвярджае падачу заявы аб выдачы дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага саюза, калі непасрэдна да прадастаўлення заявы ён меў права выконваць працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
- на падставе дазвола на часовае знаходжанне, за выключэннем дазвола, выдадзенага у сувязі з абставінамі, аб якіх гаворыцца ў арт. 181 пар. 1 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (гэта дазвол на часовае знаходжанне, прадастаўлены ў сувязі з караткачасовым знаходжаннем іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, які вынікае з абавязку яўкі да польскага органу дзяржаўнай улады, важнай справы іншаземца альбо інтэрэса Рэспублікі Польшча);
- на падставе візы, выдадзенай іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны,;
- на падставе дакумента на пражыванне, выдадзенага іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны;
- у рамках безвізавага руху.
Іншаземец, які легальна выконвае працу ў Польшчы, мае між іншым права на:
- заработную плату, не ніжэйшую за тую, якая ўказана ў дазволе на працу іншаземца, заяве аб даручэнні выконвання працы іншаземцу або дазволе на часовае знаходжанне і працу;
- атрыманне адной копіі дазволу на працу альбо арыгінала заявы, прадастаўленай наймальнікам у павятовае бюро працы, і ўнесенай там ў рэестр заяваў;
- атрыманне дагавору ў пісьмлвай форме, які з'яўляецца падставай выконвання працы, на мове, зразумелай для іншаземца.
Віды дагавораў
У Польшчы можна выконваць працу на падставе розных дагавораў (у тым ліку працоўнага дагавора ці грамадскіх пагадненняў - такіх як дагавор платнага аказання паслуг, дагавор падраду). Від дагавора звязаны з розным характарам працы і рознамі аб'ёмам праў і абавязкаў наймальніка і работніка.
Найбольш правоў і максімальную ахову работніку гарантуе працоўны дагавор - работнік мае менавіта права на:
- абарону ад скасавання працоўнага дагавора для некаторых катэгорый работнікаў (у першую чаргу работнікаў, якія маюць лісткі аб непрацаздольнасці, знаходзяцца ў водпуску, цяжарных, работнікаў пенсійнага ўзросту);
- вызначэння часу працы і права на адпачынак;
- платны водпуск для адпачынку;
- заработную плату на час хваробы;
- вызначэння падрабязных правіл скасавання дагавору;
- заработную плату за звышурочныя (звыж часу, акрэсленага ў Працоўным кодэксе);
- па меншай меры мінімальную заработную плату (в 2019 г. мінімамальная заработная плата ў Польшчы складае 2.250,00 зл. брута - яна памяншаецца на суму ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і авансаў на падаходны падатак).
Якія звесткі павінен змяшчаць працоўны дагавор?
Акрамя ўказання наймальніка і работніка, віда дагавора і даты яго заключэння - ён павінен змяшчаць наступныя элементы:
- від працы (найменне пасады, функцыі і апісанне аб'ёма службовых абавязкаў);
- месца выконвання працы;
- заработную плату, якая адпавядае віду працы: тэрмін пачатку платы - калі ён не акрэслены ў дагаворы, то лічыцца, што гэтым днём з'яўляецца дзень заключэння дагавору;
- памер часу працы.
Працоўны дагавор не можа ўтрымліваць палажэнняў, менш карысных для работніка, чым прадугледжваюць палажэнні Працоўнага кодэкса.
Наймальнік, які заключыць працоўны дагавор, абавязаны зарэгістраваць работніка да сацыяльнага страхавання на працягу 7 дзён з даты пачатку працы.
Грамадзянска-прававыя дагаворы
Гэта дагаворы, якія рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам. Грамадзянска-прававымі дагаворамі, якія сустракаюцца часцей усяго, з'яўляюцца:
- дагавор платнага аказання паслуг,
- дагавор падраду.
Важна:Заключэнне наймальнікам дагавора падраду не можа быць спосабам абыйсці палажэнні Працоўнага кодэкса альбо скараціць выдаткі на працаўладкаванне іншаземца! Заключэнне грамадска-прававога дагавора ва ўмовах, калі павінен заключацца працоўны дагавор (уключаючы працу пад наглядам, у сталых гадзінах працы і ў вызначаным месцы), з'яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства і караецца штрафам.
Важна: Для дагавораў платнага аказання паслуг (арт. 734 Грамадзянскага кодэкса) і дагавораў, для якіх прыманяюцца палажэнні аб платным аказанні паслуг (арт. 750 Грамадзянскага кодэкса) абавязваюць мінімальныя гадзінныя стаўкі - на сённяшні дзень гэта 14,70 zł брута.
Важна: Для некаторых грамадска-прававых дагавораў, напрыклад дагавора платнага аказання паслуг, існуе абавязак зарэгістравання наймальнікам да сацыяльнага страхавання! Наймальнік (заказчык) мае на ажыццяўленне гэтага 7 дзён з даты пачатку працы работнікам.
Рэгістрацыя іншаземца ў якасці беспрацоўнага
Іншаземцы, якія страцілі працу, маюць права зарэгістравацца ў павятовым бюро працы ў якаці беспрацоўнага, пры наяўнасці аднаго з наступных дакументаў, якія дазваляюць знаходзіцца ў Польшчы:
- статус бежанца;
- дазвол на сталае пражыванне;
- дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза;
- дазвол на часовае знаходжанне з мэтай выконвання працы па прафесіі, якая патрабуе высокіх кваліфікацый;
- дазвол на часовае знаходжанне, выдадзены з мэтай правядзення навуковых даследванняў;
- дазвол на часовае знаходжанне ў сувязі з наяўнасцю дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС ў іншай дзяржаве ЕС;
- дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах альбо дазвол на талерантнае знаходжанне;
- у сувязі з карыстаннем у Польшчы часовай абаронай альбо дадатковай абаронай;
- дазвол на часовае знаходжанне члена сям'і грамадзяніна Польшчы альбо штамп у падарожным дакуменце, які пацвярджае падачу заявы на выдачу дазвола на часовае, сталае пражыванне або знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, калі яны мелі дазвол на часовае знаходжанне непасрэдна перад падачай заявы;
- дазвол на часовае знаходжанне і працу альбо віза, выдадзеная для выконвання працы з умовай, што непасрэдна да рэгістрацыі ў якасці бестпрацоўных яны бесперапынна працавалі ў Польшчы на працыягу па меншай меры 6 месяцаў
а таксама адпавядаюць адпаведным умовам, прадугледжаным у Законе аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы.
Правы іншаземцаў, зарэгістраваных у якасці беспрацоўных
Пасля рэгістрацыі гэтыя асобы атрымаюць доступ да дапамог па беспрацоўі і паслуг на рынку працы, г. зн. пасрэдніцтва працы, прафесійнай кансультацыі і прафесійнай інфармацыі, дапамогі ў актыўным пошуку працы і ўдзеле ў курсах, арганізаваных бюро працы. Акрамя таго, яны будуць падлягаць медыцынскаму страхаванню і, такім чынам, атрымаюць бясплатную медыцынскую дапамогу. У выпадку іншаземцаў, якія маюць дазвол на часовае знаходжанне і працу (т. зв. "адзіны дазвол") і візу, выдадзеную з мэтай выконвання працы, удзел у курсах не ўключае фінансавую дапамогу, звязаную з дадатковым навучаннем у рамках курсаў і паслядыпломнага навучання. Рэгістраваны іншаземец можа таксама мець права на дапамогу па беспрацоўі, калі ён знаходзіцца ў Польшцы на падставе аднаго з вышэйзгаданых дакументаў, якія легалізуюць яго побыт, і адпавядае ўмовам набыцця гэтага права, прадугледжаным Законам аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы (як правіла, яны ўключаюць абавязацельствы па выкананні працы і аплату ўзносаў у Фонд працы агулам на працягу 365 дзён у перыяд 18 месяцаў да даты рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага).
Рэгістрацыя іншаземца ў якасці асобы, якая шукае працу
Замежнікі, якія не адпавядаюць умовам рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, могуць зарэгістравацца ў якасці асобы, якая шукае працу. Яны атрымліваюць доступ да паслуг, якія прадстаўляюцца бюро працы, у тым ліку да пасрэдніцтва працы і прафесійнай кансультацыі.
Паслугі рынку працы для асоб незарэгістраваных у павятовым бюро працы
Іншаземцы, якія маюць дазвол на часовае знаходжанне і працу, альбо візу, выдадзеную з мэтай выканання працы ці іншыя дазволы на часовае знаходжанне - незалежна ад таго, зарэгістраваны яны ў якасці беспрацоўных альбо асобы, якая шукае працу, могуць карыстацца:
- агульнадаступнымі паслугамі пасрэдніцтва працы, якія аказваюць бюро працы;
- інфармацыяй аб прафесіях, рынку працы і магчымасці праходжання курсаў і навучання, якія арганізуюцца бюро працы;
- інфармацыяй і электроннымі базамі дадзеных, якія прымяняюцца да набыцця ўменняў пошуку працы і самаўладкавання.
Права на карыстанне дапамогамі і паслугамі рынку працы залежыць ад тыпу наяўнага дакумента, які легалізуе побыт іншаземца, і належыцца толькі падчас яго дзеяння. Пасля анулявання візы альбо дазвола на часовае знаходжанне альбо па сканчэнні тэрміну дзеяння гэтых дакументаў іншаземец страціць статус беспрацоўнага альбо асобы, якая шукае працу.