Дапамога па цяжарнасці і родам пасля спынення працоўных адносін

Print Drukuj

Калі працоўны дагавор будзе скасаваны пасля даты родаў, гэта азначае, што на дату родаў маці дзіцяці падлягае абавязковаму страхаванню па часовай непрацаздольнасці, што дазваляе ёй атрымаць дапамогу па цяжарнасці і родам пасля спынення працоўных адносін.

Асобам, якія маюць права на дапамогу за перыяд пасля спынення страхавання, права на дапамогі вызначае а таксама выплачвае дадзеныя дапамогі Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS), да якога наймальнік абавязаны прадаставіць пакет неабходных дакументаў.

Дапамога па цяжарнасці і родам за перыяд, прадугледжаны палажэннямі Працоўнага кодэкса ў якасці перыяда водпуску па цяжарнасці і родам, дадатковага водпуску па цяжарнасці і родам, належыцца ў памеры 100% падставы памеру, а за перыяд, прадугледжаны палажэннямі Працоўнага кодэкса ў якасці бацькаўскага водпуску - ў памеры 60% падставы памеру дапамогі. Для выплаты дапамогі па цяжарнасці і родам за перыяд, прадугледжаны палажэннямі Працоўнага кодэкса ў якасці дадатковага водпуску па цяжарнасці і родам і бацькаўскага водпуску, неабходна падаць да плацельшчыка дапамогі заяву на іх выплату, да пачатку карыстання дапамогай за дадзеныя перыяды.

Калі работніца - маці дзіцяці прадаставіць не пазней за 14 дзен пасля родаў заяву аб прадастаўленні ёй непасрэдна па сканчэнні водпуску па цяжарнасці і родам дадатковага водпуску па цяжарнасці і родам у поўным памеры, а непасрэдна па сканчэнні дадзенага водпуску - аб прадастаўленні бацькаўскага водпуску ў поўным памеры, то дапамога па цяжарнасці і родам будзе належыцца ў памеры 80% падставы памеру за ўвесь перыяд.

Таксама застрахаванай жанчыне, якая з'яўляецца работніцай працаўладкаванай на аснове тэрміновага працоўнага дагавора альбо на час выконвання акрэсленай працы, з якой у адпаведнасці з арт. 177 § 3 Працоўнага кодэкса дагавор быў прадоўжаны да дня родаў - належыцца ёй права на дапамогу па цяжарнасці і родам пасля спынення страхавання.

Informacje o publikacji dokumentu