Курсавая пазыка

Чым з'яўляецца курсавая пазыка і хто можа яе атрымаць?

Курсавая пазыка з'яўляецца беспрацэнтнай пазыкай, якая прадастаўляецца павятовым бюро працы (старшынёй) з Фонда працы на сфінансаванне коштаў курсаў для беспрацоўнага і асобы, якая шукае працу, якая павялічвае шансы на атрыманне і захаванне працаўладкавання, іншай заробкавай працы ці на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці. Сума прадастаўленай пазыкі не можа перавышаць 4-кратнасць сярэдняй заработнай платы, якая абавязвае на дату заключэння дагавора.

Курсавую пазыку можа атрымаць зарэгістраваны ў бюро працы:

  • беспрацоўны,
  • асоба, якая шукае працу:
    • якая знаходзіцца ў перыядзе папярэджання аб спыненні працоўных або службовых адносін па віне наймальніка,
    • якая працуе ў наймальніка, прызнанага банкрутам, ці ў стане ліквідацыі,
    • якая атрымоўвае сацыяльную дапамогу, якой прыслугоўвае перыяд шахцёрскага водпуску, або сацыяльная шахцеёрская дапамога,
    • якая ўдзельнічае ў праграме інтэграцыі альбо занятках Центра сацыяльнай інтэграцыі,
    • якая з'яўляецца салдатам у запасе,
    • якая атрымлівае навучальную пенсію,
    • якая атрымлівае навучальную дапамогу, якая выплачваецца наймальнікам,
    • якая з'яўляецца сямейнікам ці мужам/жонкай фермера, які шукае працу па-за фермерствам і якая падлягае сацыяльнаму страхаванню,
    • якая з'яўляецца іншаземцам, у тым ліку грамадзянінам дзяржавы з Еўрапейскага саюза альбо дзяржавы, якая заключыла дагавор з Еўрапейскай супольнасцю; бежанцам; асобай, якая мае дазвол на сталае пражыванне, на пасяленне,
  • якая працуе ва ўзросце 45 гадоў і больш.

Рашэнне аб прадастаўленні курсавой пазыкі прымае старшыня (бюро працы) на аснове індывідуальнага плана дзеянняў.

На працягу якога часу можна пагашаць курсавую пазыку?

Перыяд пагашэння курсавой пазыкі не можа перавысіць 18 месяцаў з усталяванай у дагаворы даты заканчэння курсаў.

Што неабходна зрабіць, каб атрымаць курсавую пазыку?

Беспрацоўны / асоба, якая шукае працу, каб атрымаць курсавую пазыку, павінен падаць у адпаведнае павятовае бюро працы:

  • заяву на атрыманне курсавой пазыкі разам з абгрунтаваннем заявы,
  • іншыя дакументы, якія патрабуе бюро, а менавіта: заяву аб тым, што курсы, якія фінансуюцца з пазыкі, прадаставяць магчымасць пачаць ці захаваць працаўладкаванне, іншую заробкавую працу альбо адкрыць гаспадарчую дзейнасць.


nnk.asset.publisher.info.header