Print Drukuj

Трохбаковыя пагаднення аб навучанні

Чым з'яўляюцца трохбаковыя пагадненні аб навучанні?

Трохбаковыя пагаднення аб навучанні - гэта дагаворы, якія заключаюцца па заяве наймальніка паміж старшынёй, наймальнікам і навучальнай установай. У дагаворах наймальнікі абавязваюцца працаўладкаваць беспрацоўных пасля праходжання курсаў.

Хто можа прайсці курсы па патрэбам наймальніка?

Накіраванне на курсы ў рамках дагавора можа атрымаць зарэгістраваная ў бюро працы асоба:

  • беспрацоўны,
  • асоба, якая шукае працу:
    • якая знаходзіцца ў перыядзе папярэджання аб спыненні працоўных або службовых адносін па віне наймальніка,
    • якая працуе ў наймальніка, прызнанага банкрутам, ці ў стане ліквідацыі,
    • якая атрымоўвае сацыяльную дапамогу, якой прыслугоўвае перыяд шахцёрскага водпуску, або сацыяльная шахцеёрская дапамога,
    • якая ўдзельнічае ў праграме інтэграцыі альбо занятках Центра сацыяльнай інтэграцыі,
    • якая з'яўляецца салдатам у запасе,
    • якая атрымлівае навучальную пенсію,
    • якая атрымлівае навучальную дапамогу, якая выплачваецца наймальнікам,
    • якая з'яўляецца сямейнікам ці мужам/жонкай фермера, які шукае працу па-за фермерствам і якая падлягае сацыяльнаму стпрахаванню,
    • якая з'яўляецца іншаземцам, у тым ліку грамадзянінам дзяржавы з Еўрапейскага саюза альбо дзяржавы, якая заключыла дагавор з Еўрапейскай супольнасцю; бежанцам; асобай, якая мае дазвол на сталае пражыванне, на пасяленне,
  • якая працуе ва ўзросце 45 гадоў і больш.

Якім чынам беспрацоўны можа ўдзельнічаць у курсах, рэалізаваных на падставе трохбаковага пагаднення аб навучанні?

  • Бюро працы можа прадаставіць беспрацоўнаму ўдзельніцтва ў курсах, рэалізаваных на падставе трохбаковага пагаднення аб навучанні.
  • Беспрацоўны можа самастойна знайсці наймальніка зацікаўленага яго ўладкаваць пасля праходжння ім курсаў, у гэтым выпадку наймальнік можа заключыць трохбаковае пагадненне аб навучанні.

Якія перавагі ад заключэнна трохбаковага пагаднення аб навучанні?

Беспрацоўны, дзякуючы ўдзельніцтву ў курсах, рэалізаваных на падставе трохбаковага пагаднення аб навучанні, атрымлівае новыя кампетэнцыі і кваліфікацыі, неабходныя ў першую чаргу да працаўладкавання на канкрэтных месцах працы. Пасля праходжання курсаў асоба пачынае працу ў наймальніка, які заключыў трохбаковаге пагадненне аб навучанні.

Informacje o publikacji dokumentu