Прафесійная кансультацыя

Чым з'яўляецца прафесійная кансультацыя і якія бываюць яе формы?

Прафесійная кансультацыя з'яўляецца паслугай рынку працы, якая рэалізуецца павятовымі бюро працы і цэнтрамі планавання прафесійнай кар'еры, якія дзейнічаюць у ваяводскіх бюро працы. Прафесійная кансультацыя заключаецца ў аказанні дапамогі работнікам бюро працы ў вырашэнні прафесійных праблем асоб, якія звяртаюцца за такой дапамогай у бюро працы.

Дапамога можа аказвацца ў форме індывідуальнага кантакта работніка бюро працы з асобай, якая патрабуе дапамогу, альбо з прымяненнем тэлефоннай сувязі альбо інтэрнэта.

У рамках паслугі прафесійнай кансультацыі работнікі бюро працы таксама праводзяць групавыя спатканні ў форме майстар-класаў з асобамі, якія патрабуюць дапамогі.

Хто можа карыстацца прафесійнай кансультацыяй?

Паслуга прафесійнай кансультацыі даступная як для асоб зарэгістраваных у павятовым бюро працы, так і ў зменшаным аб'ёме для незарэгістраваных асоб, а таксама для наймальнікаў і іх работнікаў.

Якія перавагі прадастаўляе паслуга?

У рамках прафесійнай кансультацыі Вы можаце атрымаць дапамогу ў рамках:

  • выбару альбо змены прафесіі,
  • планавання прафесійнай кар'еры,
  • дапаўнення прафесійных кваліфікацый,
  • вызначэння Вашых кампетэнцый і інтарэсаў,
  • планавання прафесійнага развіцця.

Памятайце! Прафесійная кансультацыя ў павятовых бюро працы і ў цэнтрах інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры прадастаўляецца для ўсіх зацікаўленых асоб бясплатна ў адпаведнасці з наступнымі правіламі:

  • даступнасці
  • дабраахвотнасці;
  • роўнасці незалежна ад полу, узросту, інваліднасці, расы, этнічнай прыналежнасці, нацыянальнасці, сэксуальнай арыентацыі, палітычных перакананняў і рэлігіі альбо членства ў саюзных арганізацыях;
  • свабоды выбару прафесіі і месца працаўладкавання;
  • канфідэнцыяльнасці і абароны дадзеных.


Informacje o publikacji dokumentu