Падрыхтоўка аб'явы аб пошуку працы

Эфектэўным спосабам знайсці працу можа быць падрыхтоўка ўласнай прапановы. Вы можаце прадаставіць яе непасрэдня наймальніку, размясціць ў прэсе альбо на дошцы аб'яў. У большасці газет і інтэрнэт-сайтаў Вы можаце зрабіць гэта бесплатна.

Аб'ява, размешчаная ў прэсе альбо на дошцы аб'яў павінна змяшчаць наступныя звесткі:

  • Хто шукае працу?
  • Якую працу шукае?
  • Як можна з ім скантактавацца?

Прапанова, размешчаная ў прэсе патрабуе вельмі скарочанай формы.

Амбіцыйны, прафесійны бухгалтар шукае працу, тэл:222 111 000


Аб'ява, размешчаная на дошцы аб'яў можа быць крыху шырэйшую форму, але яна таксама павінна быць кароткай і камунікатыўнай:

Амбіцыйны, прафесійны бухгалтар з навыкамі вядзення бухгалтарскіх кніг даходаў і выдаткаў, навыкамі працы з камп'ютэрам і праграмамі Symfonia і Płatnik, шукае працу у фінансавым і кадравым аддзелах.
тэл .: 223 110 001

 
Аб'явы можна размяшчаць:

  • на агульна даступных дошках аб'яў,
  • на часных дошках інфармацыйных агенцтваў,
  • у іншых вызначаных месцах.

Сваю прапанову аб працы можна адправіць:

  • поштай,
  • электроннай поштай,
  • падаць асабіста.

Прапанова, якая падаецца да наймальніка, павінна быць:

  • чытэльнай,
  • кароткай, канкрэтнай
  • акрэсліваць Вашы навыкі
  • быць звязанай з пасадай, на якую Вы прэтэндуеце.

Як адправіць e-mail?

  • Карыстаецеся сваім адрасам электроннай пошты, які змяшчае Ваша імя і прозвішча
  • Дадайце аплікацыйныя дакументы
  • Выкарыстоўвайце прынцып: адзін e-mail аднаму наймальніку
  • Складзіце кароткую інфармацыю аб тым, чыму Вы пішаце, што адпраўляеце і як можна з Вамі скантактавацца
  • Памятайце аб фармальнай мове і афіцыяльных зваротах

Прыклад e-mail:

Шаноўны Спадар/Спадарыня

У адказ на аб'яву, размешчаную на сайце www.pracuj.pl адносна рэкрутынгу на пасаду гандлёвага прадстаўніка, № рэф. 324 я адпраўляю свае аплікацыйныя дакументы. Я зацікаўлены працай дадзенага тыпу і адпавядаю асноўным патрабаванням (адукацыя ў галіне гандлю, вадзіцельскае пасведчанне, навыкі весці перамовы).

Калі Вы вырашыце, што я з'яўляюся адпаведным кандыдатам на прадастаўленныю пасаду, калі ласка, звяжыцеся са мной па тэлефоне: 821-412-003 ці па электроннай пошце.

З паважаннем
Ян Незбендны



Informacje o publikacji dokumentu