Катэгорыі іншаземцаў, якія могуць выконваць у Польшчы працу без дазвола
Іншаземец можа выконваць працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча без дазвола на працу альбо дазвола на часовае знаходжанне і працу, калі:
- мае статус бежанца, прадастаўлены ў Рэспубліцы Польшча;
- атрымаў дадатковую абарону ў Рэспубліцы Польшча;
- мае дазвол на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Польшча;
- мае дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза ў Рэспубліцы Польшча;
- яму прадастаўлена згода на знаходжанне па гуманітарных абставінах;
- мае дазвол на талерантнае знаходжанне ў Рэспубліцы Польшча;
- мае дзеючую даведку, выданую на падставе арт. 35 пар. 1 Закона ад 13 чэрвеня 2003 г. "Аб прадастаўленні іншаземцам абароны на тэрыторыі РП";
- карыстаецца часовай абаронай ў Рэспубліцы Польшча;
- з'яўляецца грамадзянінам дзяржавы-члена Еўрасаюза;
- з'яўляецца грамадзянінам дзяржавы Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якая не належыць да Еўрасаюза;
- з'яўляецца грамадзянінам дзяржавы, якая не з'яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы, і можа карыстацца свабодным перамяшчэннем асоб на аснове пагадненняў, заключаных гэтай дзяржавай з Еўрапейскай супольнасцю і яе дзяржавамі-членамі;
- суправаджае на тэрыторым РП іншаземца, аб якім гаворыцца ў п. 9-11, у якасці члена сям'і ў разуменні Закона ад 14 ліпеня 2006 г. "Аб уездзе на тэрыторыю РП, знаходжанні і выездзе з дадзенай тэрыторыі грамадзян ЕС і членаў іх сем'яў;
- з'яўляецца асобай, аб якой гаворыцца ў арт. 19 п. 2-3 Закона ад 14 ліпена 2006 г. "Аб ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, знаходжанні і выездзе з гэтай тэрыторыі грамадзян дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза і членаў іх сем'яў;
- мае дазвол у Рэспубліцы Польшча на часовае знаходжанне, аб якім гаворыцца ў арт. 114, арт. 126, арт. 127 альбо арт. 142 пар. 3 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" - на ўмовах, акрэсленых у дадзеным дазволе;
- мае дазвол на працу і знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча:
- на падставе візы, за выключэннем візы, выданай з мэтай, апісанай ў арт. 60 пар. 1 п. 1, 22 ці 23 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах", альбо
- на падставе арт. 108 пар. 1 п. 2 альбо арт. 206 пар. 1 п. 2 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" альбо на падставе змешчанага ў пашпарце штампа, які пацвярджае падачу заявы аб прадастаўленні дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага саюза, калі ён непасрэдна да падачы заявы меў права на выконванне працы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, альбо
- на падставе дазвола на часовае знаходжанне, за выключэннем дазвола, прадастаўленага ў сувязі з абставінамі, аб каторых гаворыцца ў арт. 181 пар. 1 - Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах", альбо
- на падставе дакумента, аб якім гаворыцца ў арт. 61 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах", які акрэслівае статус члена сям'і члена дыпламатычнай місіі альбо пасольства замежнай дзяржавы альбо іншай асобы на роўні з ёю на падставе законаў, пагадненняў альбо агульна ўзгодненых міжнародных звычаяў, якая знаходзіцца з гэтай асобай у адной хатняй супольнасці, калі паміж Рэспублікай Польшча і замежнай дзяржавай было заключанае міжнароднае пагадненне альбо дагавор аб ажыццяўленні заробкавай дзейнасці членамі сям'і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў або консульскіх устаноў, або
- на падставе візы, выдадзенай іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны, альбо
- на падставе дакумента на пражыванне, выдадзенага іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны, альбо
- у рамках безвізавага руху;
- мае ў Рэспубліцы Польшча дазвол на часовае знаходжанне, прадастаўлены ў сувязі з абставінанмі, аб якіх гаворыцца ў арт. 144, арт. 151 пар. 1 ці 2, арт. 158 пар. 2 п. 1 ці 2, арт. 161 пар. 2, арт. 176 ці арт. 186 пар. 1 п. 3 ці 4 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах";
- з'яўляецца мужам/жонкай польскага грамадзяніна альбо іншаземца, аб якім гаворыцца ў п. 1 і пар. 1 п. 1-6, які мае дазвол на часовае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, прадастаўлены ў сувязі з заключэннем шлюбу;
- з'яўляецца сваяком па сыходнай лініі, аб якім гаворыцца ў арт. 2 пар. 1 п. 8 літ. b, польскага грамадзяніна альбо іншаземца, аб якім гаворыцца ў п. 1 і 2 і пар. 1 п. 1-6, які мае дазвол на часовае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
- мае дазвол на часовае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, прадастаўлены на падставе арт. 159 пар.1 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах";
- знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на падставе арт. 108 пар. 1 п. 2 альбо арт. 206 пар. 1 п. 2 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" альбо на падставе змешчанага ў пашпарце штампа, які пацвярджае падачу заявы аб прадастаўленні дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага саюза, калі ён непасрэдна да падачы заявы быў звольнены з абавязку наяўнасці дазвола на працу на падставе п. 1-4;
- мае дзеючую Карту Паляка;
- мае права знаходзіцца і выконваць працу на тэрыторыі Еўрапейскага саюза альбо дзяржавы Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якая не належыць да Еўрасаюза альбо Швейцарскай Канфедэрацыі, і працуе ў наймальніка з месцам знаходжання на тэрыторыі дадзенай дзяржавы і часова дэлегаваны тым наймальнікам для аказвання паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
- у адносінах да якога міжнародныя пагадненні ці асобныя палажэнні дазваляюць выконваць працу без неабходнасці атрымання дазвола;
- з'яўляецца грамадзянінам дзяржавы, указанай у нарматыўных актах, выдадзеных на падставе арт. 90 пар. 10 п. 2, які выконвае працу па-за сферай дзейнасці, указанай у палажэннях, выдадзеных паводле арт. 90 пар. 9 на працягу не больш за 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў, калі павятовае бюро працы да пачатку выконвання працы іншаземцам зерэгістравала заяву аб даручэнні выконвання працы іншаземцу ў рэестр заяваў, а праца выконваецца на ўмовах, акрэсленых у дадзенай заяве.
- з'яўляецца грамадзянінам іншай дзяржавы, чым указаная ў нарматыўных актах, выдадзеных на падставе арт. 90 пар. 10 п. 2, які выконвае працу па прафесіях, указаных у палажэннях, выдадзеных паводле арт. 90 пар. 11 на працягу не больш за 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў, калі павятовае бюро працы да пачатку выконвання працы іншаземцам зерэгістравала заяву аб даручэнні выконвання працы іншаземцу ў рэестр заяваў, а праца выконваецца на ўмовах, акрэсленых у дадзенай заяве.
- належыць да адной з катэгорый іншаземцаў, якія звольнены ад патрабавання атрымання дазволу на працу на падставе Загаду міністра працы і сацыяльнай палітыкі ад 21 красавіка 2015 г. аб выпадках, калі даручэнне выконвання працы іншаземуцу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча дапушчальна без неабходнасці атрымання дазволу на працу (Dz. U. паз. 588, з дал. зм.), які прымяняецца да іншаземцаў, якія:
- праводзяць курсы, удзельнічаюць у прафесійных стажыроўках, выконваюць кансультатыўную, наглядчыцкую функцыю альбо тую, якая патрабуе асобых кваліфікацый і навыкаў у праграмах, якія рэалізуюцца ў рамках дзейнасці Еўрапейскага саюза ці іншых праграм міжнароднай дапамогі, таксама на падставе крэдытаў, узятых Урадам Рэспублікі Польшча;
- з'яўляюцца настаўнікамі замежных моў, якія працуюць у дзіцячых садках, школах, установах, цэнтрах, інстытутах навучання і калегіях, аб якіх гаворыцца у палажэннях аб сістэме адукацыі альбо ў Добраахвотных працоўных корпусах;
- з'яўляюцца удзельнікамі ўзброеных сіл або цывільным персаналам, якія выконваюць працу ў міжнародных ваенных структурах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, альбо якія з'яўляюцца іншаземцамі, дэлегаванымі для рэалізацыі абаронных праграм, якія рэалізуюцца на аснове пагадненняў, удзельнікам якіх з'яўляецца Рэспубліка Польшча;
- з'яўляюцца сталымі карэспандэнтамі замежных сродкаў масавай інфармацыі, якім прадастаўлена па просьбе галоўнага рэдактара замежнай рэдакцыі або агенцтва, акрэдытацыя адпаведнага міністра па замежным справам, але толькі ў сферы прафесійнай журналісцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца для гэтай рэдакцыі або агенцтва;
- прадастаўленне індывідуальных або групавых мастацкіх паслуг на працягу 30 дзён на працягу каляндарнага года, у тым ліку выканаўцаў (напрыклад, акцёраў, музыкаў, танцораў) і іншых асоб, якія выконваюць мастацкую дзейнасць (напрыклад, рэжысёраў, сцэнарыстаў, сцэнографаў, харэографаў, кінааператараў, гукарэжысёра) інжынеры, светлатэхнікі, візажысты);
- праводзяць на працыягу да 30 дзён ў каляндарным годзе перыядычныя лекцыі, даклады ці прэзентацыі, якія маюць асаблівую навуковую або мастацкую каштоўнасць;
- з'яўляюцца спарцменамі, якія выконваюць на працыягу да 30 дзён ў каляндарным годзе працу для суб'екта з месцам знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў сувязі са спартыўнымі спаборніцтвамі;
- выконваюць працу ў сувязі са спартыўнымі мерапрыемствамі міжнароднага ўзроўня, накіраваныя адпаведнай міжнароднай спартыўнай арганізацыяй;
- з'яўляюцца духавенствам, прадстаўнікамі рэлігійных ордэнаў і іншымі асобамі, якія выконваюць працу ў сувязі са сваёй рэлігійнай функцыяй, у цэрквах і рэлігійных аб'яднаннях і нацыянальных міжцаркоўных арганізацыях, статус якіх рэгулюецца міжнародным пагадненнем, палажэннямі аб адносінах дзяржавы да царквы ці іншага рэлігійнага аб'яднання, альбо якія дзейнічаюць на падставе запісу ў рэестр цэркваў і іншых рэлігійных аб'яднанняў, іх юрыдычных асоб ці арганізацыйных падраздзяленняў, а таксама якія выконваюць працу ў якасці выконвання рэлігійнай функцыі ў іншых структурах, на падставе накіравання кампетэнтнага органа царквы ці іншага рэлігійнага аб'яднання альбо яго юрыдычнай асобы;
- з'яўляюцца студэнтамі вочнай формы навучання, якое праводзіцца ў Рэспубліцы Польшча альбо студэнтами дактарантуры вочнай формы навучання, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Польшча;
- з'яўляюцца студэнтамі, якія выконваюць працу ў рамках прафесійных стажыровак, да праходжання якіх накіроўваюць арганізацыі, якія з'яўляюцца членамі міжнародных студэнцкіх аб'яднанняў;
- з'яўляюцца студэнтамі, якія выконваюць працу ў рамках супрацоўніцтва дзяржаўных службаў занятасці і іх замежных партнёраў, калі патрабаванне даручэння іншаземцу выконвання працы пацверджана адпаведным органам працаўладкавання;
- з'яўляюцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў альбо вучнямі прафесійных вучылішч ў дзяржавах-членах Еўрапейскага саюза альбо дзяржавах Еўрааейскай эканамічнай прасторы, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз альбо Швейцарскую Канфедэрацыю, якія выконваюць працу ў рамках прафесійных практык, прадугледжаных рэгламентам навучання альбо праграмай навучання, з умовай атрымання накіравання на дадзеную практыку з вышэйшай навучальнай установы альбо вучылішча;
- удзельнічаюць у праграмах культурнага або адукацыйнага абмену, праграмах гуманітарнай дапамогі альбо праграмах дапамогі ў развіцці альбо летніх працоўных праграмах студэнтаў, арганізаваных пры ўзгадненні з адпаведным міністрам працы;
- з'яўляюцца выпускнікамі польскіх сярэдніх школ, вышэйшых навучальных устаноў з вочнай формай навучання альбо дактарантуры з вочнай формай навучання ў польскіх вышэйшых навучальных установах, навуковых інстытутах Польскай акадэміі навук або навукова-даследчых інстытутаў, якія працуюць на падставе палажэнняў аб навукова-даследчых інстытутах;
- працуюць у якасці навуковых работнікаў ў арганізацыях, аб якіх гаворыцца ў палажэннях аб навукова-даследчых інстытутах;
- дэлегаваныя ў камандзіроўку замежным наймальнікам на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, калі яны захоўваюць месца сталага пражывання за мяжой, на перыяд, які не перавышае 3 месяцаў у календарным годзе, з мэтай:
- выканання работ па мантажы, тэхнічным абслугоўванні і рамонце, дастаўленых тэхналагічна завершаных прылад, канструкцый, машын і іншага абсталявання, калі іх вытворцам з'яўляецца замежны наймальнік,
- прыняцця заказаных прылад, машын, іншага абсталявання альбо частак, якія былі выкананыя польскім прадпрымальнікам,
- падрыхтоўкі работнікаў польскага наймальніка, які з'яўляецца атрымальнікам прылад, канструкцый, машын і іншага абсталявання, аб якіх гаворыцца ў літ. а, у сферы яго абслугоўвання і прымянення,
- мантажу і дэмантажу гандлёвых стэндаў, а таксама догляду за імі, калі экспанентам з'яўляецца замежны наймальнік, які дэлегуе іх для гэтай мэты;
- выконваюць працу для паслоў у Еўрапейскім Парламенце ў сувязі з выконваннай функцыяй;
- маюць права на ўмовах, акрэсленых у прававых актах, выдадзеных органамі, створанымі ў адпаведнасці з Пагадненнем аб утварэнні асацыяцыі паміж Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю і Турцыяй, падпісаным у Анкары 12 верасня 1963 г..