Asset Publisher

Працаўладкаванне грамадзян трэціх краінаў у Польшчы

Палажэнні, якія тычацца працаўладкавання іншаземцаў у Польшчы, рэгулююцца ў першую чаргу: Законам ад 20 красавіка 2004 года "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы, Законам ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" і працэсуальнымі рэгламентамі.

Умовай даручэння працы іншаземцу ў Польшчы я'ўляецца атрыманне адпаведнага дазвола і знаходжанне іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на легальнай аснове. Аб выдачы дазвола на працу звяртаецца наймальнік у адпаведнае бюро працы, а ў выпадку дазвола тыпу S - дазвола на сезонную працу, наймальнік звяртаецца на адпаведнага старшыні (павятовага бюро працы). У выпадку дазвола на часовае знаходжанне і працу іншаземец, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы ўжо на легальнай аснове, звяртаецца да адпаведнага ваяводы. 

Дазволу на працу ў Польшчы не трэба мець між іншым членам сям'і грамадзян дзяржаў ЕС/ЕЭП і Швейцарыі, іншаземцам, якім прадастаўлена абарона на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (напрыклад, статус бежанца, талерантнае знаходжанне), асобам, якія маюць Карту паляка, выкладчыкам замежных моў ва ўстановах, якія належаць да сістэмы адукацыі, выпускнікам польскіх сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў дзённай формы навучання, а таксама студэнтам і дактарантам, якія навучаюцца ў Польшчы.

Важнае выключэнне з правіла таго, што ўмовай легальнага выконвання працы іншаземцам з'яўляецца дазвол на працу, прымяняецца на грамадзян 6 краін: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны,якія выконваюць працу на працягу 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў , якіх тычацца заявы аб даручэнні выконвання працы, унесеныя ў рэестр заяваў павятовым бюро працы (альбо заявы аб намеранні даручэння выконвання працы іншаземцу, зарэгістраваныя да 1 студзеня 2018 г.).
 
ВАЖНА: Каб іншаземец мог легальна выконваць працу ў Польшчы на аснове дазвола на працу альбо заявы, ён павінен мець падставу побыту, з якой звязана права на выконванне працы ў Польшчы; аб выдачы дакумента на побыт хадайнічае сам іншаземец.
Іншаземцы, якія маюць дазвол на працу (альбо звольнены ад неабходнасці мець дазвол на працу), маюць права працаваць у Польшчы, калі яны знаходзяцца ў Польшчы:

  • на падставе візы, за выключэннем візы, выдадзенай з мэтай, апісанай ў арт. 60 пар. 1 п. 1, 22 ці 23 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (з турыстычнай мэтай, часовая абарона, прыезд па гуманітарных абставінах)
  • на падставе арт. 108 пар. 1 п. 2 альбо арт. 206 пар. 1 п. 2 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (г. зн. падаў заяву аб прадастаўленні дазвола на часовае знаходжанне альбо сталае пражыванне) альбо на падстраве змешчанага ў пашпарце штампа, які пацвярджае падачу заявы аб прадастаўленні дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага саюза, калі ён непасрэдна да падачы заявы меў права на выконванне працы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
  • на падстраве дазвала на часовае знаходжанне, за выключэннем дазвола, прадастаўленага ў сувязі з абставінамі, аб каторых гаворыцца ў арт. 181 пар. 1 - Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" дазвола на часовае знаходжанне ў сувязі з абставінамі, якія патрабуюць кароткага побыту іншаземца), альбо
  • на падставе візы, выданай іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны, альбо
  • на падставе дакумента на пражыванне, выданага іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны, альбо
  • у рамках безвізавага руху.


Informacje o publikacji dokumentu