Asset Publisher

Print Drukuj

Даручэнне выконвання працы на падставе заявы

Даручэнне працы іншаземцу на падставе заявы аб даручэнні выконвання працы з'яўляецца спрошчанай працэдурай, якая называецца таксама "працэдура па заяве". Яна дазваляе грамадзяніну адной з 6 дзяржаў: Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Грузіі, Рэспублікі Малдовы, Расійскай Федэрацыі і Украіны выконваць працу ў Польшчы на працягу 6 месяцаў у перыяд 12 надыходзячых адзін за другім месяцаў без неабходнасці атрымання дазволу на працу ў той сферы, у якой не выдаецца дазвол на сезонную працу, г. зн. у іншай сферы чым указанай у загадзе. Умовай карыстання спрошчанай працэдурай з'яўляецца атрыманне наймальнікам запісу ў рэестры заяў у павятовым бюро працы і наяўнасць у іншаземца дакумента, які дазваляе знаходзіцца ў РП і дае права працаваць на тэрыторыі РП.

Працэдура рэгістрацыі

  • Наймальнік павінен падаць заяву ў адпаведнае павятовае бюро працы па месцы знаходжання альбо па месцы сталага пражывання - месца знаходжання прыменяецца да юрыдычных асоб, а месца сталага пражывання - да фізычных асоб. Запаўняючы заяву, неабходна прадаставіць паміж іншым наступныя дадзеныя: дадзеныя наймальніка, дадзеныя іншаземца, якога ён намераны наймаць, дату пачатку і перыяд выконвання працы, від дагавора, які з'яўляецца падставай выконвання працы, памер заработнай платы брута, падгрупу Польскай класіфікацыі гаспадарчай дзейнасці, прафесію і месца выконвання працы. Памятайце, што заявы рэгіструюцца выключна ў выпадку падгруп PKD непералічаных у Загадзе Міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ад 8 снежня 2017 года адносна падгруп дзейнасці ў адпаведнасці з Польскай класіфікацыяй дзейнасці (PKD), у якіх выдаюцца дазволы на сезонную працу іншаземца.. Гэта значыць, што і наймальнік павінен весці дзейнасць дадзенага віда (несезонную), і праца іншаземца павінна быць цесна звязана з ёю;
  • Наймальнік можа таксама падаць заяву з дапамогай інтэрнэт-сайта

ЗАЎВАГА: тыпавая заява змешчана ў загадзе і крыху адрозніваецца ад той, што выкарыстоўвалася ў папярэднія гады. Асобная тыпавая заява прадугледжана, калі іншаземец будзе выконваў працу ў якасці часовага работніка.

  • Пры падачы заявы на рэгістрацыю наймальнік прад'яўляе квіток аб аплаце ў памеры 30 зл, заяву аб некаральнасці, дзеючы дакумент пасведчання асобы, копію ўсіх запоўненых старонак дзеючага пашпарта іншаземца альбо копію іншага дзеючага дакумента пасведчання асобы іншаземца, а калі іншаземец не знаходзіцца на тэрыторыі РП - копію старонак пашпарта з асабістымі дадзенымі іншаземца;
  • Работнік павятовага бюро працы рэгіструе заяву ў рэестры альбо ў адпаведнасці з адміністрацыйным рашэннем адмаўляе рэгістрацыі. Рэгістрацыя ў рэестры здзяйсняцца на працягу 7 працоўных дзён з даты атрымання заявы, а ў выпадку выяснення справы - на працягу 30 дзён.
  • Старшыня выдае адмоўнае рашэнне кожны раз, калі суб'ект, які даручае працу, быў пакараны ў сувязі з даручэннем працы іншаземцам, гэта значыць, калі ён здзяйсняў злачынствы альбо сур'ёзныя парушэнні палажэнняў аб працаўладкаванні іншаземцаў альбо некаторых палажэнняў Крымінальнага кодэкса;
  • Старшыня можа таксама адмовіць рэгістрацыі ў рэестр заяў, калі абставіны паказваюць, што заява падаецца толькі для выгляду, яна будзе выкарыстоўвацца іншаземцам для іншых мэт, а не для працы, заяўленай у заяве, альбо суб'ект, які даручае працу, не выконвае абавязкаў, звязаных з вядзеннем прадпрымальніцкай дзейнасці або даручэннем працы, між іншым: у яго няма сродкаў на пакрыццё абавязацельстваў, якія вынікаюць з даручэння працы, ён не вядзе такой дзейнасці, якая бы апраўдала даручэнне працы, ён мае запазычанасць па аплаце ўзносаў, сярод іншых на сацыяльнае страхаванне, запазычанасць па аплаце падаткаў;
  • У выпадку адмоўнага рашэння, суб'ект мае магчымасць абскардзіць у орган другой інстанцыі - міністра, які займаецца пытаннямі працы, г. зн. Міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі;
  • Як і раней, сама заява недастатковая для легальнай працы ў Польшчы - іншаземец павінен мець дакумент, які легалізуе побыт і дазваляе працаваць (напрыклад, адпаведную візу альбо дазвол на часовае знаходжанне, знаходжанне ў бязвізавым рэжыме да 90 дзён на працягу наступных 180 дзён).

Абавязкі наймальніка ў сувязі з даручэннем працы на падставе заявы

  • Наймальнік, якога заява аб даручэнні выконвання працы іншаземцу была зарэгістраваная ў рэестры заяваў, абавязаны паведаміць у пісьмовай форме павятовае бюро працы ці іншаземец пачаў працаваць (па меншай меры ў дзень пачатку працы) ці не пачаў працаваць (на працягу 7 дні з даты пачатку працы, указанай у заяве).
  • Наймальнік абавязваеццазаключыць дагавор у пісьмовай форме з іншаземцам, а раней прадаставіць яго яму на мове, зразумелай для іншаземца ў адпаведнасці з умовамі, акрэсленымі ў заяве. У дагаворы суб'ект абавязаны ўключыць умовы, якія змяшчаюцца ў заяве;
  • Наймальнік абавязаны выконваць усе абавязкі, якія вынікаюць з даручэння працы, такіх самых як і ў выпадку польскіх работнікамў (напрыклад, зарэгістраванне да сацыяльнага страхавання на працягу 7 дзён, калі дадзены дагавор падлягае страхаванню, напрыклад, працоўны дагавор, дагавор платнага аказання паслуг ці агенцкі дагавор), а таксамаабавязкі звязаныя з працаўладкаваннем іншаземца, якія вынікаюць з іншых палажэнняў (напрыклад, захоўванне копіі дакумета, які дазваляе знаходзіцца іншаземцу ў РП).

Невыкананне гэтых абавязкаў можа прывесці да пакарання санкцыямі.

Прадаўжэенне працы іншаземца, які працаваў на падставе заявы

Калі па сканчэнні 3 месяцаў працы іншаземца на падставе заявы суб'ект жадае далей з ім супрацоўнічаць на аснове працоўнага дагавора і на негоршых ўмовах чым тыя, якія акрэслены ў заяве, ён можа падаць да ваяводы заяву аб выдачы дазвола на працу (альбо іншаземец можа падаць заяву аб выдачы дазвола на знаходжанне і працу). Дадзены дазвол выдаецца ў спрошчаным парадку, г. зн. без т. зв. тэста рынку працы. У такім выпадку іншаземец будзе мець магчымасць легальна выконваць працу для вышэйзгаданага наймальніка ў перыяд чакання на рашэнне ў справе дазволу. Вышэйзгаданае рашэнне можа быць выкарыстана толькі ў тым выпадку, калі перад падачай заявы на атрыманне дазволу іншаземец выконваў працу для вышэйзгаданага суб'екта на падставе заявы (зарэгістраванай вышэйзгаданым суб'ектам) і на падставепрацоўнага дагавора.
 
Улік перыядаў выконвання працы на падставе заявы
Перыяд выконвання працы іншаземцам не можа перавышаць 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў, незалежна ад колькасці наймальнікаў, якія даручаюць яму працу на падставе заявы. Пры ўліку перыядаў выконвання працы на падставе заявы ўлічваюцца перыяды, на якія заява была зарэгістраваная. Дзякуючы цэнтральнай сістэме ўліку можна бачыць заявы, якія былі зарэгістраваны ў іншых бюро працы.
Калі наймальнік не выконвае інфармацыйных абавязкаў аб прыёме працы альбо не прыняцці працы іншаземцам, дзейнічае прэзумпцыя адносна даты пачатку працу (што праца была выканана з даты, указанай пры ўнясенні заявы ў рэестр), калі толькі абставіныі не сведчаць пра тое, што было інакш, напрыклад, што іншаземец уехаў на тэрыторыю РП пазней і гэта пацвярджаецца штампам у пашпарце.
У выпадку, калі інгаземец раней закончыць працу, варта паведаміць аб гэтым бюро працы, у адваротным выпадку ў якасці перыяду выконвання працы будзе ўлічаны ўвесь перыяд дзеяння заявы. Інфармацыю ў бюро працы можа прадаставіць як наймальнік, так і іншаземец.

Выпадкі, калі не патрабуецца атрыманне новай заявы

  • змена месца знаходжання альбо сталага пражывання, наймення альбо юрыдычнай формы суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу;
  • набыццё прадпрыемства працы або яго часткі іншым наймальнікам;
  • пераход прадпрыемства працы або яго часткі на іншага наймальніка
  • заключэнне суб'ектам, які даручае выконванне працы, і іншаземцам працоўнага дагавора замест грамадска-прававога дагавора;
  • іншаземец з'яўляецца часовым работнікам агенцтва па часовым працаўладкаванні і накіроўваецца да працы ў іншым месцы (у іншага наймальніка карыстальніка) - калі не змяніліся іншыя ўмовы працы.

Тыпавыя дакументы (на польскай мове)

  1. Заява аб даручэнні выконвання працы іншаземцу
  2. Заява суб'екта, які дзейнічае ў якасці агенцтва па часовым працаўладкаванні, аб даручэнні выконвання працы іншаземцу ў якасці часовага работніка
  3. Заява суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу, якая тычыцца абставін, яб якіх гаворыцца ў арт. 88z. пар. 5 п. 1-6 Закона ад 20 красавіка 2004 "Аб стымуляванні занятасці і інстытутах рынку працы"
Informacje o publikacji dokumentu