Чым з'яўляецца прафесійная кансультацыя і якія бываюць яе формы?
Прафесійная кансультацыя з'яўляецца паслугай рынку працы, якая рэалізуецца павятовымі бюро працы і цэнтрамі планавання прафесійнай кар'еры, якія дзейнічаюць у ваяводскіх бюро працы. Прафесійная кансультацыя заключаецца ў аказанні дапамогі работнікам бюро працы ў вырашэнні прафесійных праблем асоб, якія звяртаюцца за такой дапамогай у бюро працы.Дапамога можа аказвацца ў форме індывідуальнага кантакта работніка бюро працы з асобай, якая патрабуе дапамогу, альбо з прымяненнем тэлефоннай сувязі альбо інтэрнэта.
У рамках паслугі прафесійнай кансультацыі работнікі бюро працы таксама праводзяць групавыя спатканні ў форме майстар-класаў з асобамі, якія патрабуюць дапамогі.
Хто можа карыстацца прафесійнай кансультацыяй?
Паслуга прафесійнай кансультацыі даступная як для асоб зарэгістраваных у павятовым бюро працы, так і ў зменшаным аб'ёме для незарэгістраваных асоб, а таксама для наймальнікаў і іх работнікаў.Якія перавагі прадастаўляе паслуга?
У рамках прафесійнай кансультацыі Вы можаце атрымаць дапамогу ў рамках:- выбару альбо змены прафесіі,
- планавання прафесійнай кар'еры,
- дапаўнення прафесійных кваліфікацый,
- вызначэння Вашых кампетэнцый і інтарэсаў,
- планавання прафесійнага развіцця.
- даступнасці
- дабраахвотнасці;
- роўнасці незалежна ад полу, узросту, інваліднасці, расы, этнічнай прыналежнасці, нацыянальнасці, сэксуальнай арыентацыі, палітычных перакананняў і рэлігіі альбо членства ў саюзных арганізацыях;
- свабоды выбару прафесіі і месца працаўладкавання;
- канфідэнцыяльнасці і абароны дадзеных.