Інфармацыя аб тым, калі не патрабуецца дазвола на працу іншаземца, знаходзіцца на сайце Праца без дазволу
Дазволы на працу выдаюцца ваяводамі па заяве наймальніка (выключэнне: дазвол тыпа S - на сезонную працу, які выдае старшыня). Дазвол змяшчае наступныя звесткі: найменне наймальніка, пасада альбо від працы, якую выконвае іншаземец (не датычыцца дазвола тыпа S), найменьшая заработная плата, якую можа атрымліваць іншаземец на дадзенай пасадзе, памер часу працы і перыяд дзеяння дазвола. Заява на атрыманне дазволу падаецца ў форме фармуляра і прыкладаецца да яе акрэсленыя дакументы (тыпавыя дакументы Вы знойдзеце тут).
Каб іншаземец мог легальна выконваць працу ў Польшчы на аснове дазвола на працу, ён павінен мець падставу побыту, з якой звязана права на выконванне працы ў Польшчы; аб выдачы дакумента на побыт хадайнічае сам іншаземец. Больш інфармацыі на сайце Працаўладкаванне грамадзян трэціх краінаў у Польшчы.
Існуе 6 тыпаў дазволаў на працу (A,B,C,D,E i S). Працэдуры і крытэрыі выдачы дазволаў розняцца ў залежнасці ад тыпа дазвола.
Дазвол на працу не выдаецца, калі суб'ект, які даручае працу іншаземцу, не адпавядае патвабаванням, якія тычацца дазвола на працу, альбо калі ён быў пакараны за акрэсленыя злачынства альбо правапарушэнні. Дазвол на працу не выдаецца таксама, калі іншаземец не адпавядае адпаведным патрабаванням, быў пакараны за акрэсленыя злачынства альбо калі яго персанальныя дадзеныя былі змешчаны ў спісе іншаземцаў, знаходжанне якіх непажаданае ў РП.
Oрган можа таксама адмовіць выдачы дазвола, калі абставіны паказваюць, што мэтай заяўніка не з'яўляецца даручэнне працы іншаземцу альбо што мэтай іншаземца не з'яўляецца выконванне працы, альбо заяўнік не выконвае абавязкаў, якія звязаныя з вядзеннем прадпрымальніцкай дзейнасці або даручэннем працы (напрыклад, у яго няма сродкаў на пакрыццё абавязацельстваў, якія вынікаюць з даручэння працы, ён не вядзе такой дзейнасці, якая бы апраўдала даручэнне працы, ён мае запазычанасць па аплаце ўзносаў, сярод іншых на сацыяльнае страхаванне, запазычанасць па аплаце падаткаў).
У выпадку адмоўнага рашэння, суб'ект мае магчымасць абскардзіць у орган другой інстанцыі – адпаведнага міністра, які займаецца пытаннямі працы.
ДАЗВОЛЫ, ЯКІЯ ВЫДАЮЦЦА ВАЯВОДАЙ (TЫП A, B, C, D, E)
У выпадку дазвола тыпа A:
Тып A - датычыцца іншаземца, які выконвае працу на аснове дагавора з суб'ектам, месцазнаходжанне якога знаходзіцца на тэрыторыі РП.
Як правіла, наймальнік павінен атрымаць ад старшыні інфармацыю аб мясцовым рынку працы, якая пацвярджае немагчымасць задавальнення кадравых патрэбаў на аснове рэестраў беспрацоўных і асоб, якія шукаюць працу (так званы тэст рынку працы). Для гэтага неабходна прадаставіць прапанову працы ў бюро працы. Прапанова не павінна змяшчаць больш вышэйшых патрабаванняў чым звычайна патрабуецца для канкрэтнай пасады (напрыклад, валоданне замежнай мовай у выпадку, калі гэта не з'яўляецца неабходным на дадзенай пасадзе). У выпадку адсутнасці зарэгістраваных беспрацоўных з адпаведнымі кваліфікацыямі, павятовае бюро працы (PUP) выдае на працягу 14 дзён з даты прадастаўлення прапановы адпаведную інфармацыю. У выпадку наяўнасці патэнцыйна зацікаўленых беспрацоўных альбо асоб, якія шукаюць працу, павятовае бюро працы (PUP) арганізоўвае набор паміж імі, а інфармацыя пра магчымасць запаўнення вакансіі выдаецца на працягу трох тыдняў. Інфармацыя з павятовага бюро працы (PUP) змяшчае меркаванне аб супастаўляльнасці прапанаванай заработнай платы з узроўнем заробку на мясцовым рынку працы.
Незалежна ад сітуацыі на рынку працы, патрабуецца, каб замежны работнік атрымліваў заработную плату не ніжэй за заработную плату мясцовых работнікаў на падобнай пасадзе.
Дазвол тыпу А выдаецца на перыяд да 3 гадоў, аднак дадзены перыяд можа быць зменшаны, у адпаведнасці з крытэрыямі, прадугледжанымі ў мясцовых рэгуляцыях, г. зн. у т. наз. ваяводскіх крытэрыях, якія выдаюцца ваяводай.
У некаторых выпадках атрыманне вышэйзгаданай інфармацыі не патрабуецца. Гэта датычыцца між іншым:
Tып B - датычыцца іншаземца, працай якога з'яўляецца выконванне функцыі ва ўпраўленні юрыдычнай асобы, унесенай у рэестр прадпрымальнікаў
Для таго, каб працаўладкаваць іншаземца ў якасці члена ўраўлення, заяўнік павінен прадэманстраваць праз адпаведныя дакументы, што ён атрымлівае дастатковы даход (узровень гадавога даходу павінен перавышаць 12-кратнасць сярэднямесячнай месячнай заработнай платы) і стварае працоўныя месцы (не менш за год наймае па меншай меры две асобы, якія не патрабуюць дазвол на працу). Калі ён не адпавядае дадзеным умовам, ён павінен прадэманстраваць наяўнасць сродкаў альбо дзеянні, якія дазваляюць выканаць іх у будучыні - асабліва вядзенне дзейнасці, якая садзейнічае павелічэнню інвестыцый, трансферу тэхналогій, увядзенню карысных інавацый або стварэнню месцаў працы.
Дазвол тыпу В выдаецца на стандартны перыяд (да 3 гадоў), але члены праўлення прадпрыемств, якія наймаюць звыж 25 асоб, могуць хадайнічаць аб атрыманні дазвола на перыяд да 5 гадоў.
У выпадку дазволаў тыпа C, D i E:
Tып C - датычыцца іншаземца, які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў аддзел альбо прадпрыемства замежнага суб'екта альбо суб'екта звязанага з дадзеным замежным наймальнікам, на перыяд перавышаючы 30 дзён у календарным годзе;
Tып D - датычыцца іншаземца, які выконвае працу ў замежнага наймальніка, які не мае аддзела, прадпрыемства альбо іншай формы арганізавай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча з мэтай рэалізацыі паслугі часовага і выпадковага характара (экспартная паслуга)
Tып E - датычыцца іншаземца, які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на перыяд, які перавышае 30 дзён на працягу 6 месяцаў для іншай мэты, чым прадугледжаная пры дазволах тыпа B, C i D
Дэлегаваныя работнікі павінны мець умовы працаўладкавання не горшыя, чым тыя, якія прадугледжаны польскім працоўным заканадаўствам, у такіх сферах, як час працы, звышурочная праца, мінімальная заработная плата, бяспека і гігіена працы (BHP), бацькоўскія правы і г.д.
Акрамя таго, грамадзяне трэціх краін, якія накіроўваюцца ў Польшчу, павінны атрымліваць зарплату на ўзроўні не менш за 70 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы ў рэгіёне, дзе яны будуць выконваць працу.
Замажны наймальнік абавязваецца вызначыць прадстаўніка ў Польшчы, які збірае асноўныя дакументы, звязаныя з працаўладкаваннем, якія даюць магчмасць праверкі, ці вышэйзгаданыя ўмовы былі выкананы (улік часу працы, дагаворы, квіткі аб аплаце і г. д.).
У выпадку экспартных паслуг (тып D) заяўнік павінен прадаствіць падрабязныя звесткі аб дагаворы.
Тыпавыя дакументы працэдуры ў справе выдачы дазвола на працу (на польскай мове):

- пасадаў ці прафесій, акрэсленых у т. зв. ваяводскіх крытэрыях, якія выдаюцца ваяводай,
- грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны, якія выконваюць працу сядзелкі альбо домработніцы,
- Прадаўжэння дазвола на працу для таго самага іншаземца на той самай пасадзе,
- грамадзян вышэйзгаданых 6 краін, якія да гэтай пары працавалі на падставе заявы аб даручэнні выконвання працы ў рамках працоўнага дагавора на працягу па меншай меры 3 месяцаў і суб'ект, які даручае ім працу, жадае прадоўжыць супрацоўніцтва (таксама ў рамках працоўнага дагавора),
- Трэнераў альбо спарцменаў, якія выконваюць працу для спортклуба.
Tып B - датычыцца іншаземца, працай якога з'яўляецца выконванне функцыі ва ўпраўленні юрыдычнай асобы, унесенай у рэестр прадпрымальнікаў
Для таго, каб працаўладкаваць іншаземца ў якасці члена ўраўлення, заяўнік павінен прадэманстраваць праз адпаведныя дакументы, што ён атрымлівае дастатковы даход (узровень гадавога даходу павінен перавышаць 12-кратнасць сярэднямесячнай месячнай заработнай платы) і стварае працоўныя месцы (не менш за год наймае па меншай меры две асобы, якія не патрабуюць дазвол на працу). Калі ён не адпавядае дадзеным умовам, ён павінен прадэманстраваць наяўнасць сродкаў альбо дзеянні, якія дазваляюць выканаць іх у будучыні - асабліва вядзенне дзейнасці, якая садзейнічае павелічэнню інвестыцый, трансферу тэхналогій, увядзенню карысных інавацый або стварэнню месцаў працы.
Дазвол тыпу В выдаецца на стандартны перыяд (да 3 гадоў), але члены праўлення прадпрыемств, якія наймаюць звыж 25 асоб, могуць хадайнічаць аб атрыманні дазвола на перыяд да 5 гадоў.
У выпадку дазволаў тыпа C, D i E:
Tып C - датычыцца іншаземца, які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў аддзел альбо прадпрыемства замежнага суб'екта альбо суб'екта звязанага з дадзеным замежным наймальнікам, на перыяд перавышаючы 30 дзён у календарным годзе;
Tып D - датычыцца іншаземца, які выконвае працу ў замежнага наймальніка, які не мае аддзела, прадпрыемства альбо іншай формы арганізавай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча з мэтай рэалізацыі паслугі часовага і выпадковага характара (экспартная паслуга)
Tып E - датычыцца іншаземца, які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на перыяд, які перавышае 30 дзён на працягу 6 месяцаў для іншай мэты, чым прадугледжаная пры дазволах тыпа B, C i D
Дэлегаваныя работнікі павінны мець умовы працаўладкавання не горшыя, чым тыя, якія прадугледжаны польскім працоўным заканадаўствам, у такіх сферах, як час працы, звышурочная праца, мінімальная заработная плата, бяспека і гігіена працы (BHP), бацькоўскія правы і г.д.
Акрамя таго, грамадзяне трэціх краін, якія накіроўваюцца ў Польшчу, павінны атрымліваць зарплату на ўзроўні не менш за 70 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы ў рэгіёне, дзе яны будуць выконваць працу.
Замажны наймальнік абавязваецца вызначыць прадстаўніка ў Польшчы, які збірае асноўныя дакументы, звязаныя з працаўладкаваннем, якія даюць магчмасць праверкі, ці вышэйзгаданыя ўмовы былі выкананы (улік часу працы, дагаворы, квіткі аб аплаце і г. д.).
У выпадку экспартных паслуг (тып D) заяўнік павінен прадаствіць падрабязныя звесткі аб дагаворы.
Тыпавыя дакументы працэдуры ў справе выдачы дазвола на працу (на польскай мове):
- Заява аб выдачы дазвола на працу іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
- Дазвол на працу іншазеца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
- Заява аб выдачы прадаўжэння дазвола на працу іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
- Прадаўжэнне дазвола на працу іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча
- Заява суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу, якая тычыцца абставін, аб якіх гаворыцца ў арт. 88j. пар. 1 п. 3-7 Закона ад 20 красавіка 2004 "Аб стымуляванні занятасці і інстытутах рынку працы" - Заява аб судзімасці, якая складаецца з пагрозай крымінальнай адказнасці
- Інфармацыя старшыні на тэму магчымасці задавальнення кадравых патрэбаў суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу, якая ахоплівае польскіх грамадзян і іншаземцаў, прадугледжаных у арт. 87 пар. 1 п. 1-11 Закона ад 20 красавіка 2004 г. "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы", зарэгістраваных у якасці беспрацоўных і асоб, якія шукаюць працу