Працаўладкаванне іншаземца звязана з многімі абавязкамі. Іх захоўванне з'яўляецца важнай часткай рэгуляцыі, якія датычацца дазволаў на працу.
Наймальнік, які намераваецца даручыць працу іншаземцу, абавязаны:
- праверыць (да даручэння працы!) наяўнасць у іншаземца дзеючага дакумента, які дазваляе знаходзіцца ў Польшчы, зрабіць копію дадзенага дакумента і захоўваць яе на працягу ўсяго перыяда працаўладкавання іншаземца. Дакументам, які дазваляе знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, можа з'яўляцца дзеючая віза (напраклад нацыянальная віза (сімвал D) альбо Шэнгенская віза (сімвал С) альбо дазвол на знаходжанне (і выдадзеная на яго аснове карта побыту). Наймальнікам, якія даручаюць выконванне працы іншаземцу, які знаходзіцца без дзейных дакументаў, падвяргаюцца жорсткім санкцыям.
- пераканайцеся, што дакумент, які легалізуе побыт іншаземца, дае яму права працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Такія дакументы як, напрыклад, турыстычная, транзітная віза, выдадзеная ў сувязі з карыстаннем часовай абаронай, і віза, выдадзеная ў сувязі з пераездам па гуманітарных абставінах, дзяржаўныя інтарэсы альбо міжнародныя абавязкі не дазваляюць працаваць на тэрыторыі РП.
- заключыць з іншаземцам дагавор у пісьмовай форме (незалежна ад віда дагавора), a раней прадаставіць іншаземцу яго пераклад на мову, зразумелую для іншаземца. Від дагавора павінен адпавядаць характару працы. Заўвага! Заключэнне наймальнікам дагавора падраду не можа быць спосабам абыйсці палажэнні Працоўнага кодэкса альбо скараціць выдаткі на працаўладкаванне іншаземца. Заключэнне грамадска-прававога дагавора ва ўмовах, калі павінен заключацца працоўны дагавор, з'яўляецца парушэннем працоўнага заканадаўства і караецца штрафам.
Наймальнік, які наймае іншаземца на аснове дазвола на працу мае адносна яго тыя самыя абавязкі як да польскага грамадзяніна, такія як:
- забеспячэнне мінімальнай заработнай платы, прадугледжанай заканадаўствам - калі праца даручаецца ў рамках працоўнага дагавора альбо дагавора платнага аказання паслуг, (у выпадку працоўнага дагавора, мінімальная месячная заработная плата ў поўным памеры часу працы складае 2.100,00 зл брута, а для дагавораў платнага аказання паслуг - 13,70 зл брута ў гадзіну);
- зарэгістраванне на працягу 7 дзён з даты пачатку працы да сацыяльнага і медыцынскага страхавання і ажыццяўленне штомесячных тэрміновых аплат узносаў у ZUS у адпаведным памеры;
- выконванне палажэнняў падатковага заканадаўства - напрыклад налічэння, адлічэння і выплыты авансаў на падаходны падатак;
- захоўвнне палажэнняў Працоўнага кодэкса - ні адзін работнік, незалежна ад грамадзянства, ня можа быць дыскрымінаваны на месцы працы!
У выпадку працаўладкавання іншаземца на падставе заявы аб даручэнні выконвання працы іншаземцу, якая была зарэгістраваная да рэестра заяваў, наймальнік абарязаны паведаміць у пісьмовай форме бюро працы ці іншаземец пачаў працаваць (па меншай меры ў дзень пачатку працы)ці не пачаў працаваць (на працягу 7 дні з даты пачатку працы, указанай у заяве).
Заўвага! Іншаземец можа выконваць працу выключна для наймальніка, указаннага ў дазволе / заяве!