Asset Publisher

Працаўладкаванне грамадзян ЕС, ЕЭП і Швейцарыі - саюзнае пасрэдніцтва працы EURES (Еўрапейскія службы занятасці)

Свабоднае перамяшчэнне работнікаў у дзяржавах-членах
Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі

У адпаведнасці з арт. 21 Дагавора аб функцыянаванні Еўрапейскага саюза (ДФЕС) кожны грамадзянін Еўрапейскага саюза (ЕС) мае права свабодна перамяшчацца і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржаў-членаў, з агаворкай ўмоў, устаноўленых законам ЕС. Свабода перамяшчэння ў ЕС з'яўляецца адным з асноўных правоў грамадзян ЕС.

Свабоднае перамяшчэнне работнікаў, на роўні са свабодным перамяшчэннем тавараў і капітала і свабоды аказвання паслуг, з'яўляецца адным з фундаментаў "унутранага рынку" ЕС.

У адпаведнасці з арт. 45 ДФЕС свабоднае перамяшчэнне работнікаў заснавана на роўным стаўленні грамадзян ЕС у сферы заработнай платы і іншых умоў працы і працаўладкавання. Свабоднае перамяшчэнне работнікаў ахоплівае таксама членаў сем'яў мігрантаў.

Палажэнні аб свабодным перамяшчэнні работнікаў дазваляюць:

  • шукаць працу ў іншай дзяржаве-члене,
  • працаваць у іншай дзяржаве-члене без неабходнасці атрымання дазвола на працу,
  • пражываць у іншай дзяржаве-члене ў сувязі з працай,
  • знаходзіцца ў іншай дзяржаве-члене нават пасля спынення працоўных адносін, калі Вы адпавяваеце ўмовам, прадуглежаным заканадаўствам ЕС,
  • аднолькавае стаўленне да грамадзянаў дадзенай дзяржавы-члена ў сферы доступу да працаўладкавання, умоў працы, а таксама сацыяльных і падатковых ільгот.

Сёння асобы, якія маюць грамадзянства дзяржавы-члена ЕС, Еўрапейскай эканамічнай прасторы (ЕЭП) і Швейцарыі, могуць працаваць у Польшчы без неабходнасці атрымання дазвола на працу.

Неабходна памятаць, што кожны грамадзянін ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі, а таксама член яго сям'і, які не з'яўляецца грамадзянінам дадзеных дзяржаў, можа знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы да 3 месяцаў, без неабходнасці рэгістрацыі побыту. У гэты перыяд грамадзянін ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі абавязаны мець дзеючы пашпарт альбо іншы дакумент, які пацвярджае яго асобу і грамадзянства. Член сям'і, які не з'яўляецца грамадзянінам дадзеных дзяржаў, абавязаны мець дзеючы пашпарт і візу, калі яна патрабуецца.

Калі перыяд знаходжання на тэрыторыі Польшчы перавышае 3 месяцы, то кожны грамадзянін ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі абавязаны зарэгістраваць сваё знаходжанне, а член сям'і, які не з'яўляецца грамадзянінам гэтых дзяржаў, абавязаны атрымаць карту побыту члена сям'і грамадзяніна ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі. Больш інфармацыі Вы знойдзеце тут.

Падтрымка польскіх наймальнікаў у пошуку работнікаў на тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі праз сеткі EURES

Для падтрымкі мабільнасці работнікаў на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП і Швейцарыі Еўрапейская Камісія стварыла сетку Еўрапейскіх службаў занятасці - EURES.

EURES - гэта афіцыйная сетка супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі службамі занятасці (бюро працы) і іншымі рэгіянальнымі, нацыянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП і Швейцарыі, якая з дапамогай кансультантаў EURES i асісцентаў EURES, а таксама іншага персанала партнёрскіх арганізацый, прадастаўляе паслугі ў сферы саюзнага пасрэдніцтва працы і кансультацыі ў сферы саюзнай мабільнасці работнікаў, у тым ліку ўмовы жыцця і працы ў дзяржавах-членах.

У Польшчы сетка EURES каардынуецца Міністэрствам сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, а паслугі сеткі аказваюцца ў кожным ваяводскім і павятовым бюро працы. Сфера паслуг на ваяводскім узроўні шырэйшая, чым на павятовым ўзроўні.

Сетка EURES аказвае наступныя паслугі для польскіх наймальнікаў:

  1. Паслугі, якія аказвае Еурапейскі партал прафесійнай мабільнасці (партал EURES) www.eures.europa.eu - асноўны партал Еўрапейскага саюза, які адносіцца да мабільнасці на рынку працы, які прадастаўляе між іншым доступ да прапаноў працы дзяржаўных службаў занятасці з дзяржаў-членаў і да базы рэзюмэ асоб, зацікаўленых працай за мяжой, такія як менавіта: Іншую інфармацыю на тэму паслуг для наймальнікаў, даступных на партале EURES Вы знойдзеце тут.

    Кіраўніцтва для наймальнікаў, якія жадаюць наймаць работнікаў з Еўропы, Вы знойдзеце ў дадатку да гэтага сайта.
    • Аб'ява прапановы працы на партале EURES. Для таго, каб прапанова польскага наймальніка з'явілася на партале EURES, неабходна прадаставіць яе ў павятовае бюро працы, і прадаставіць інфармацыю пра тое, што наймальнік жадае распаўсюджвання сваёй прапанову ва ўсіх краінах ЕС, ЕЭП і Швейцарыі. У гэтым выпадку пасля рэгістрацыі прапановы працы ў тэлеінфарматычнай сістэме павятовага бюро працы, дадзеная прапанова будзе аўтаматычна апублікаваная на партале EURES з адпаведным абазначэннем.
    • Доступ да базы рэзюмэ кандыдатаў зарэгістраваных на партале EURES, якія зацікаўлены працай за мяжой. Такі доступ магчымы пасля рэгістрацыі на партале EURES (спасылка "Рэгістрацыя ў EURES" / "Рэгістрацыя ў якасці наймальніка").
  2. Паслугі, якія аказваюцца польскімі бюро працы:
    • Прыём прапановы працы для грамадзян ЕС, ЕЭП альбо Швейцарыі і размяшчэнне на партале EURES (даступны ў кожным павятовым бюро працы) і прыняцце заявак на працу і рэзюмэ, у выпадку калі прапанова працы не ўтрымлівала дадзеных для ідзентыфікацыі наймальніка, а затым прадастаўленне дадзеных дакументаў наймальніку.
    • У выпадку калі польскі наймальнік вельмі зацікаўлены рэкрутынгам з выбранай дзяржавы-члена ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі, то прапанова працы прадастаўляецца да рэалізацыі ваявовскім бюро працы, якое прымае прапанову, перакладае на замежную мову і публікуе ў выбранай дзяржаве, а таксама прымае заявы на працу і рэзюмэ, правярае іх і прадастаўляе наймальніку, у выпадку калі прапанова працы не змяшчала дадзеных для ідзентыфікацыі наймальніка.
    • У выпадку, калі польскі наймальнік паведаміць аб такой неабходнасці, ваяводскае бюро працы можа: Вышэйзгаданыя паслугі даступныя, у выпадку калі ваяводскае бюро працы мае магчымасць іх ажыццяўляць.
      • Дапамагаць наймальніку ў правядзенні інтэрв'ю з кандыдатамі з дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі,
      • Прадастаўляць падтрымку намальніку ва ўдзельніцтве ў кірмашах вакансій за мяжой альбо прадстаўляць інтэрэсы наймальніка на такіх кірмашах.
  3. Звесткі аб інфармацыйных і рэкрутынгавых мерапрыемствах, у тым ліку аб міжнародных кірмашах вакансій за мяжой у дзяржавах-членах ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі.

    Дзеючы каляндар мерапрыемстваў і кірмашоў вакансій, арганізаваных на тэрыторыі дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі ў рамках EURES i размешчаны на партале EURES знаходзіцца тут.

    Дзеючы каляндар мерапрыемстваў і кірмашоў вакансій, арганізаваных у рамках EURES, у якіх удзельнічаюць польскія кансультанты EURES знаходзіцца тут.
  4. Інфармацыйныя паслугі і кансультацыя у рамках міжнароднай мабільнасці работнікаў (даступныя ў ваяводскіх бюро працы і на сайце www.eures.praca.gov.pl)

Кантакты да польскіхкансультантаў EURES i асістэнтаў EURES ў ваяводскіх бюро працы Вы знойдзенце тут.

Асноўную інфармацыю прадаставіць таксама адпаведны пасрэднік працы у кожным павятовым бюро працы.

Бюльш інфармацыі даступна на сайце www.eures.praca.gov.pl і на партале EURES www.eures.europa.eu.



nnk.asset.publisher.info.header