Ад 1 студзеня 2018 г. абноўлены Закон "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы" ўвёў новае вырашэнне, якое дазваляе наймаць у Польшчы іншаземцаў на сезонную працу - дазвол на сезонную працу.
Сезонная праца - гэта праца, якая выконваецца на працягу перыяду не больш за 9 месяцаў у каляндарным годзе, у сектарах: сельская гаспадарка, садаводства, турыстыка, у рамках дзейнасці, якія лічацца ў якасці сезонных, апісаных у выканаўчым распараджэнні (Dz.U.18.1749) Міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў справе падгруп дзейнасці ў адпаведнасці з класіфікацыяй PKD (Польская класіфікацыя дзейнасці), у якіх выдаюцца дазволы на сезонную працу іншаземца.
Працэдура
Дазвол на сезонную працу іншаземца (інакш: дазвол тыпа S) выдаецца па заяве суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу. Рашэнне выносіць адпаведны старшыня па месцы знаходжання альбо па месцы пражывання наймальніка.
- Наймальнік падае заяву аб выдачы дазвола на сезонную працу ў адпаведнае павятовае бюро працы (PUP) па месцы свайго знаходжання альбо па месцы пражывання (месца знаходжання тычыцца юрыдычнай асобы, напрыклад прадпрыемства, а месца пражывання - фізічнай асобы);
- У заяве наймальнік змяшчае між іншым наступныя звесткі: прапанаваная зарплата іншаземца, памер часу працы альбо колькасць гадзін працы ў тыдзень ці ў месяц, тып дагавора, які з'яўляецца асновай для выконвання працы і тэрмін дзеяння дазволу. Пры падачы заявы наймальнік далучае квіток аб аплаце ў памеры 30 зл;
- Калі дазвол тыпу S датычыцца грамадзяніна іншай дзяржавы чым Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія ці Украіна, да заявы неабходна далучыць інфармацыю аб выніку т. зв. тэста рынку працы, г. зн. інфармацыю адпаведнага старшыні па месцы асноўнага выконвання працы іншаземцам аб адсутнасці магчымасці задавальнення кадравых патрэбаў наймальніка на падставе рэестраў беспрацоўных і асоб, якія шукаюць працу, альбо аб негатыўным выніку рэкрутынгу, арганізаванага для наймальніка. Калі спецыфіка працы, якую выконвае іншаземец, не дазваляе ўказваць асноўнае месца яе выканання, згаданая вышэй інфармацыя выдаецца адпаведным старошыней па месцы знаходжання або месцы пражывання суб'екта, які даручае выкананне працы іншаземцу;
- Дазвол на сезонную працу выдаецца, калі памер заработнай платы, які будзе ўказаны ў дагаворы з іншаземцам, не будзе ніжэйшы за заработную плату работнікаў, якія выконваюць супастаўную працу ў тым самым памеры часу працы, альбо выконваюць працу на супастаўнай пасадзе;
- Дазвол на сезонную працу выдаецца для канкрэтнага іншаземца. У дзадзеным дазволе змяшчаюцца наступныя звесткі: найменне суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу, мінімальная зарплата іншаземца, памер часу працы альбо колькасць гадзін працы ў тыдзень ці ў месяц, тып дагавора, які з'яўляецца асновай для выконвання працы і тэрмін дзеяння дазволу. Калі дазвол тычыцца працы іншаземца ў якасці часовага работніка, то ў дазволе на працу ўказваецца таксама наймальнік карыстальнік.
- На працягу тэрміну дзеяння дазвола можна выконваць для дадзенага наймальніка кожную сезонную працу, а не толькі тую, якая ўказана ў заяве.
Ёсць розныя шляхі дзеянняў - у залежнасці ад таго, ці іншаземец ужо знаходзіцца ў Польшчы ці толькі збіраецца прыехаць з мэтай выконвання сезоннай працы
Працэдура адрозніваецца ў залежнасці ад таго, ці іншаземец ужо знаходзіцца ў Польшчы і мае падставу для побыта, якая дае магчымасць працаваць ў Польшчы (напрыклад, знаходзіцца ў рамках безвізавага руху, аднак уехаў з іншай мэтай чым сезонная праца альбо мае візу - за выключэннем візаў, выдадзеных для наступных мэтаў: турыстычнай (01), карыстання часовай абаронай (20) альбо прыезду па гуманітарных абставінах (21)), ці ён толькі будзе звяртацца аб уездзе ў Польшчу - на аснове візы з мэтай выконвання сезоннай працы, альбо ў рамках безвізавага руху ў сувязі з сезоннай працай.
„Нацыянальны шлях"
- У выпадку, калі іншаземец ужо знаходзіцца ў Польшчы: старшыня правярае заяву і выдае дазвол альбо адмаўляе яго выдачы. Рашэнне выносіцца на працягу 7 працоўных дзён. Калі патрэбна правесці выясняючую працэдуру, рашэнне выносіцца на працягу да 30 дзён.
"Замежны шлях"
- У выпадку, калі іншаземец толькі будзе звяртацца аб уездзе ў Польшчу з мэтай выконвання сезоннай працы, старшыня правярае заяву і рэгіструе яе ў рэестры заяваў, які датычыцца сезоннай працы, альбо адмаўляе выдачы дазволу на сезонную працу. Рэгістрацыя ў рэестры здзяйсняцца на працягу 7 працоўных дзён з даты падачы поўнай заявы, а ў выпадку выяснення справы - рэгістрацыя здзяйсняцца на працягу 30 дзён. Пры ўнясенні заявы ў рэестр, старшыня выдае суб'екту, які даручае выконванне працы іншаземцу, даведку аб рэгістрацыі заявы ў рэестры заяваў у справе сезоннай працы;
- Суб'ект, які даручае выконванне працы, прадастаўляе іншаземцу даведку аб рэгістрацыі заявы аб выдачы дазвола на сезонную працу ў рэестр заяваў у справе сезоннай працы. Дадзеная даведка служыць ў якасці падставы для выдачы візы для выконвання сезоннай працы альбо ў выпадку, калі іншаземец прыяжджае ў безвізавым руху, служыць пацвярджэннем мэты ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Польшча;
- Па прыбыцці іншаземца наймальнік інфармуе аб гэтым павятовае бюро працы, прадстаўляе копію неабходных старонак пашпарта іншаземца і ўказвае яго адрас пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Пасля выканання вышэйзгаданага абавязку старшыня выдае дазвол на сезонную працу, калі няма падставаў для адмовы выдачы дазволу з моманту выдачы даведкі аб рэгістрацыі. Неабходна памятаць, што запіс у рэестры заяў аб выданні дазвола на сезонную працу дзейнічае толькі на працягу 120 дзён– калі ў гэты перыяд старшыня не атрымае пацверджання таго, што іншаземец пачаў працу пазней, ён спыніць разгляд справы аб выдачы дазволу на сезонную працу.
- Іншаземец можа працаваць у перыяд чакання на дазвол на сезонную працу, г. зн. пасля паведамлення себ'ектам бюро працы аб праездзе іншаземца. Аднак праца павінна выконвацца на ўмовах, указаных у даведцы аб унясенні ў рэестр, выдадзенай раней бюро працы. Калі работнік прыступіў да працы ў дзень, які з'яўляецца выхадным днём для бюро працы, праца іншаземца лічыцца легальнай, калі яна выконваецца на ўмовах, устаноўленых у даведцы аб рэгістрацыі заявы аб выдачы дазвола на сезонную працу ў рэестры заяваў у справе сезоннай працы, а наймальнік прадаставіць дакументы адпаведняму старшыні ў першы працоўны дзень бюро працы.
Калі старшыня адмаўляе выдачы дазвола на сезонную працу іншаземца?
- Старшыня выдае адмоўнае рашэнне ў выдачы дазвола тыпа S калі суб'ект, які даручае працу, не выканаў працэдуральных патрабаванняў адносна прадастаўлення дазвола на працу альбо быў пакараны ў сувязі з даручэннем працы іншаземцам, гэта значыць, калі ён здзяйсняў злачынствы альбо сур'ёзныя парушэнні палажэнняў аб працаўладкаванні іншаземцаў альбо некаторых палажэнняў Крымінальнага кодэкса;
- Старшыня таксама можа адмовіць у выдачы дазвола, калі па абставінам вынікае, што атрыманы дазвол можа выкарыстоўвацца неадпаведна да мэты яго выдачы альбо дазвол атрымліваецца толькі для відзімасці. Гэта датычыцца сітуацый, калі суб'ект, які даручае працу, не выконвае свае абавязкі, звязаныя з вядзеннем дзейнасці або даручэннем працы,асабліва калі: у яго няма сродкаў на пакрыццё абавязацельстваў, звязаных з даручэннем працы, ён не вядзе дзейнасці, якая апраўдвае даручэнне працы, мае запазычанасць па аплаце ўзносаў на сацыяльнае страхаванне, мае запазычанасць па аплаце падаткаў;
- У выпадку адмоўнага рашэння, суб'ект мае магчымасць абскардзіць у орган другой інстанцыі – адпаведнага міністра, які займаецца пытаннямі працы.
Абавязкі наймальніка ў сувязі з даручэннем працы на падставе дазвола на сезонную працу
- Наймальнік абавязваецца заключыць дагавор у пісьмовай форме з іншаземцам, а раней прадаставіць яго яму на мове, зразумелай для іншаземца ў адпаведнасці з умовамі, акрэсленымі ў дазволе. У дагаворы суб'ект абавязаны ўключыць умовы, якія змяшчаюцца ў дазволе;
- Наймальнік абавязаны выконваць усе абавязкі, якія вынікаюць з даручэння працы, такіх самых як і ў выпадку польскіх работнікаў (напрыклад, зарэгістраванне да сацыяльнага страхавання на працягу 7 дзён, калі дадзены дагавор падлягае страхаванню, напрыклад, працоўны дагавор, дагавор платнага аказання паслуг ці агенцкі дагавор), а таксама абавязкі звязаныя з працаўладкаваннем іншаземца, якія вынікаюць з іншых палажэнняў (напрыклад, захоўванне копіі дакумета, які дазваляе знаходзіцца іншаземцу ў РП, на працягу ўсяго перыяду выконвання працы).
Падаўжэнне дазволу на сезонную працу
- Датычыцца толькі іншаземцаў, якія выехалі для выконвання сезоннай працы, г.зн. для якіх атрымліваўся запіс у рэестр заяў на выдачу дазвола на сезонную працу ("сезонная" віза, безвізавы рух у сувязі з заявай, унесенай у рэестр);
- Яно выдаецца для прадаўжэння працы ў таго самага суб'екта альбо з мэтай працаўладкавання ў іншага суб'екта;
- Яно выдаецца на перыяд, які разам з перыядам знаходжання іншаземца з мэтай выконвання сезоннай працы, лічаным з дня першага ўезду ў Шэнгенскую зону ў дадзеным каляндарным годзе, не перавышае 9 месяцаў каляндарнага года;
- Іншаземец можа працаваць падчас чакання на прадаўжэнне дазволу на сезонную працу у таго самага наймальніка на працягу ўсяго часу чакання, аднак у новага наймальніка - да 30 дзён;
- У выпадку змены кампетэнтнасці старшыні ў сувязі са зменай месца знаходжання альбо месца пражывання суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу, кампетэнтнасць старшыні да правядзення справы выдання падаўжэнне дазволу на сезонную працу вызначаецца на дату падачы заявы аб выдачы прадаўжэння дазвола.
Тэрмін дзеяння дазволу на сезонную працу
- Дазвол на сезонную працу выдаецца на перыяд не больш за 9 месяцаў у календарным годзе;
- У выпадку іншаземца, які ўехаў на тэрыторыю РП на падставе візы, выдадзенай з мэтай выконвання сезоннай працы альбо ў рамках безвізавага руху ў сувязі з заявай аб выдачы дазвола на сезонную працу, унесенай у рэестр заяваў у справе сезоннай працы, лічыцца ад першага дня ўезду іншаземца ў Шэнгенскую зону;
- У выпадку іншаземцаў, якія ўехалі з іншай мэтай чым сезонная праца дазвол можа выдавацца на перыяд легальнага побыта не больш за 9 месяцаў. Перыяд лічыцца разам з перыядамі, указаннымі ў папярэдніх выдадзеных дазволах на сезонную працу для дадзенага іншаземца.
Аблягчэнне для грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны (шасці краін, якія карыстаюцца сістэмай заяваў):
- звальненне з т. зв. тэста рынку працы - пры падачы заявы аб дазволе на сезонную працу для грамадзян вышэйзгаданых краін, суб'ект можа не прадастаўляць інфармацыю старшыні аб адсутнасці магчымасці задавальнення кадравых патрэбаў наймальніка на падставе рэестраў беспрацоўных і асоб, якія шукаюць працу, альбо аб негатыўным выніку рэкрутынгу, арганізаванага для наймальніка.
- т. зв. шматсезонная заява па заяве суб'екта, які даручае іншаземцу выконванне сезоннай працы старшыня можа ўнесці у рэестр заяву аб выданні дазвола на сезонную працу на тэрміны не больш за 9 месяцаў на працягу каляндарнага года (на працягу не больш за 3 наступных каляндарных гадоў) пры ўмове, што ў перыяд 5 гадоў, які папярэднічаюць даце падачы заявы, гэты наймальнік хаця б адзін раз даручыў працу іншаземцу на падставе дазвола на сезонную працу.
- магчымасць даручэння іншай працы акрамя сезоннай на перыяд да 30 дзён на працягу дзеяння наяўнага дазвола на сезонную працу (за выключэннем часовых работнікаў), без неабходнасці звяртання аб асобным дазволе на працу- каб скарыстацца дадзенай магчымасцю, суб'ект, які даручае выконванне працы, абавязаны забяспечыць іншаземцу зарплату на паменшай меры на папярэднім узроўні.
Праца ў перыяд чакання на выдачу дазвола на сезонную працу
- У выпадку іншаземца, які карыстаецца т. зв. "замежным шляхам", ёсць магчымасць яго працы на працягу перыяду чакання на выдачу дазвола на сезонную працу, калі наймальнік паведаміў бюро працы аб прыездзе іншаземца, а праца выконваецца на ўмовах, акрэсленых ў даведцы аб рэгістрацыі ў рэестры, якая раней была выдадзена бюро працы.
- У выпадку іншаземца, які ўехаў з мэтай выконвання сезоннай працы, ён можа працаваць падчас чакання на прадаўжэнне дазволу на сезонную працу (у таго самага наймальніка на працягу ўсяго перыяду чакання, аднак у новага наймальніка - да 30 дзен).
Выпадкі, калі не патрабуецца атрыманне новага дазвола:
- змена месца знаходжання альбо сталага пражывання, наймення альбо юрыдычнай формы суб'екта, які даручае выконванне працы іншаземцу;
- набыццё прадпрыемства працы або яго часткі іншым наймальнікам;
- пераход прадпрыемства працы або яго часткі на іншага наймальніка
- заключэнне суб'ектам, які даручае выконванне працы, і іншаземцам працоўнага дагавора замест грамадзянска-прававога дагавора.
Калі суб'ект з'яўляецца агенцтвам часовай працы, ён аднаr абавязаны паведыміць адпаведнае бюро працы аб зменах на працыягу 7 дзён ад іх узнікнення. Не выкананне дадзенага абавязку караецца штрафам.
Відэа - дапаможнікі на тэму працэдуры працаўладкавання іншаземцаў для сезонных работ (на польскай мове)