Калі Вы з'яўляецеся грамадзянінам Польшчы і жадаеце зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага, Вы павінны прадаставіць у павятовым бюро працы наступныя дакументы:
- Пасведчанне асобы ці іншы дакумент ідэнтыфікацыі асобы, напрыклад пашпарт;
- Заява адносна месца прапіскі, аднак, калі згаданая заява выклікае абгрунтаваныя сумненні органу, бюро заўсёды можа запатрабаваць прадастаўлення пасведчання аб рэгістрацыі, выдадзенага рэгістрацыйным органам;
- атэстаты аб заканчэнні школы, дыпломы або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць кваліфікацыю або пасведчанне аб праходжанні навучання;
- пасведчанні аб працаўладкаванні і іншыя дакументы, неабходныя для вызначэння правоў у адпаведнасці з палажэннямі Закона;
- дакументы, якія пацвярджаюць супрацьпаказанні да выканання канкрэтнай працы, калі яны ў Вас ёсць.
У выпадку калі Вы з'яўляецесяіншаземцам і жадаеце зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага, Вы павінны прадаставіць у павятовым бюро працы - дакумент на знаходжанне, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (напрыклар рашэнне, карта побыту).
Дадаткова, калі:
- Вы з'яўляецеся інвалідам- пасведчанне аб інваліднасці (датычыць асоб, якія маюць усталяваную групу інваліднасці);
- Вы працавалі ў няпоўным памеры часу працы (напрыклад на ½ стаўкі) ці па дагавору- платнага аказання паслуг, агенцкаму дагавору, па іншаму дагавору па аказанню паслуг ці Вы супрацоўнічалі пры выконванні дадзеных дагавораў, то Вы павінны прадаставіць заяву з месца працы з інфармацыяй аб памеры заробкаў і аб аплачаных ўзносах на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы;
- Вы вялі гаспадарчую дзейнасць - заяву аб запісу ў Цэнтральным рэестры і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці, дзе ўказаны тэрмін пачатку вядзення дзейнасці, калі яшчэ не скончыўся перыяд да ўказанага ў заяве аб запісу ў рэестр дня пачатку гаспадарчай дзейнасці; і дадаткова:
- у выпадку ліквідацыі гаспадарчай дзейнасці - заява аб скасаванні запісу ў Цэнтральным рэестры і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці і даведкі з ZUS аб перыядзе платы ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і ФП з падставай іх памеру з улікам асобных месяцаў за перыяд вядзення гаспадарчай дзейнасці;
- Вы падалі хадайніцтва аб прыпыненні гаспадарчай дзейнасці - заява аб запісу ў Цэнтральным рэестры і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці;
- Вы атрымоўвалі:
- дапамогу па непрацаздольнасці, дапамогу па мацярынству ці дапамогу па рэабілітацыі - заява з упраўлення сацыяльнага страхавання аб перыядах атрымоўвання дапамогі па непрацаздольнасці, дапамогі па мацярынству ці дапамогі па рэабілітацыі, якія наступілі пасля спынення працоўных адносін, выконвання іншай заробнай працы або спынення вядзення нясельскагаспадарчай дзейнасці, з указаннем асновы памеры дадзеных дапамог і пенсій;
- пенсію - рашэнне ці даведка з ZUS аб перыядах атрымоўвання пенсіі;
- Сямейную пенсію - актуальнае рашэнне аб памеры пенсіі;
- даведка з центра сацыяльнай дапамогі: сталая дапамога, дапамога па догляду ці дадатак да сямейнай дапамогі па адзінокаму выхаванню дзяцей, Вы павінны прадаставіць рашэнне ці даведку аб перыядзе атрымоўвання акрэсленай дапамогі;
- Вы з'яўляецеся ўладальнікам або фактычным ці залежным уладальнікам сельскагаспадарчай нерухомасці- даведка аб плошчы сельскагаспадарчай нерухомасці, выражанай ў улікавых га;
- Вы з'яўляецеся сямейнікам у сельскай хатняй гаспадарцы з плошчай сельскагаспадарчых угоддзяў, якія перавышаюць 2 ўлікавых га - рашэнне з Касы сельскагаспадарчага сацыяльнага страхавання KRUS аб непадляганні сыцыяльнаму страхаванню сялянаў;
- Вас выпусцілі з папраўчай калоніі - даведка аб звальненні з папраўчай калоніі; ці даведка аб выконванні працы ў папраўчай калоніі(калі Вы выконвані працу ў перыяд адбыцця пакарання пазбаўлення свабоды);
- У Вас есць дзіця - даведка дзеля ўстанаўлення абавязку па медыцынскім страхаванні членаў сям'і (калі Вы звяртаецеся з запісам членаў сям'і да медыцынскага страхавання, Вы павінны мець іх нумары PESEL; у выпадку дзяцей Вы павінны мець іх скарочанныя пасведчанні аб нараджэнні).