Стыпендыя па далейшай адукацыі

Print Drukuj

Хто можа атрымаць стыпендыю па далейшай адукацы?

Стыпендыю па далейшай адукацыі можа атрымаць асоба, якая:

  1. зарэгістраваная ў якасці беспрацоўнага ў павятовым бюро працы і
  2. з'яўляецца асобай без прафесійных кваліфікацый і
  3. ў перыяд 12 месяцаў з дня рэгістрацыі прадоўжыла адукацыю:
  4. у вучылішчы для дарослых (якое з'яўляецца дзяржаўнай альбо прыватнай школай з паўнамоцтвамі дзяржаўнай навучальнай установы), альбо
  5. у вышэйшай навучальный установе, дзе вучыцца на недзённай форме навучання (вячэрняй або завочнай).

Заўвага! Стыпендыя прадастаўляецца пры ўмове, што даход на члена сям'і не перавышае ўзроўня, які дае права на сацыяльную дапамогу.

Як доўга можна атрымліваць стыпендыю па далейшай адукацы?

Стыпендыю можна атрымліваць на працягу перыяда 12 месяцаў з даты пачатку навучання.

Заўвага! Старшыня можа прыняць рашэнне аб прадаўжэнні выплаты стыпендыі да заканчэння навучання ў адпаведнасці з праграмай навучання.

Памер стыпендыі складае 100% дапамогі па беспрацоўю.

Заўвага! Стыпендыю можна прадоўжыць калі Вы пачалі працаваць, але дапамога ў гэтым выпадку будзе зменшана да 20% дапамогі па беспрацоўю.

Што неабходна зрабіць, каб атрымаць стыпендыю па далейшай адукацыі?

Асаба, якая зацікаўлена атрыманнем стыпендыі, павінна падаць заяву ў павятовым бюро працы, дзе яна зарэгістравана.

Заўвага! Каб атрымаць стыпендыю, неабходна прадаставіць ў павятовае бюро працы даведку, выдадзеную навучальнай установай, альбо самастойна скласці заяву аб пачатку альбо прадаўженні навучання.

Informacje o publikacji dokumentu