Asset Publisher

Страта статусу асобы, якая шукае працы

Вы страціце статус асобы, якая шукае працу, калі:

  1. Вы не будзеце кантактавацца з павятовым бюро працы па меншай меры раз на 90 дзён для пацверджання сваёй зацікаўленнасці ў дапамозе, акрэсленнай у законе;
  2. Вы не з'явіцеся ў павятовым бюро працы ў вызначаным тэрміне і не павядоміце ў тэрміне 7 дзён аб важкай прычыне дадзенай неяўкі;
  3. Вы адмовіцеся прайсці прафесійную падрыхтоўку дарослых або адмовіцеся ці перапыніце здзяйсненне індывідуальнага плана дзеянняў, курсаў, паслядыпломнага навучання або ўдзельніцтва ў спецыяльнай праграме,альбо Вы адмовіцеся здаваць эгзамін, які дае магчымасць атрымаць атэстаты, дыпломы, даведкі, адпаведныя прафесійныя правы ці прафесійныя кваліфікацыі і атрыманне ліцэнзій, неабходных да выконвання дадзенай прафесіі, выдаткі на які былі пакрытыя з Фонда працы па заяве асобы, якая шукае працу;
  4. Вы прадаставіце заяву аб адмове дапамогі, прадугледжанай Законам, прадастаўленай павятовым бюро працы;
  5. Вы атрымоўвалі ў Рэспубліцы Польшча на ўмовах акрэсленых у палажэннях заканадвўства аб каардынацыі сістэм сацыяльнага забеспячэння дзяржаў (Еўрапейскага Саюзу, ЕЭП, Швейцарскай Канфедэрацыі), дапамогу па беспрацоўі, набытую ў іншай дзяржаве-члене Еўрапейскага Саюза ці краіны ЕЭП, Швейцарскай Канфедэрацыі, і Вы пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Польшча альбо Вас пазбавілі гэтай дапамогі адпаведнай установай гэтай дзяржавы.

Вы страціце статус асобы, якая шукае працу, на перыяд:

  1. 120 дзён адпаведна:
    • па сканчэнню 90 дзён з даты апошняга кантакту з павятовым бюро працы;
    • з даты неяўкі;
    • з наступнага дня пасля даты падачы заявы аб адмове ад дапамогі альбо не прыняцці ці перапыненні індывідуальнага плана дзеянняў, курсаў, паслядыпломнага навучання, удзела ў спецыяльнай праграме або адмовы здачы экзамену, выдаткі на які фінансуюцца са сродкаў Фонду працы.
  2. 6 месяцаў, калі:
    • Вы па сваёй віне перапыніце прагмаму прафесійнай падрыхтоўкі дарослых ці адмовіцеся здаваць эгзамін, які пацвярджае прафесійныя кваліфікацыі, чэлядніцкага ці канрольнага эгзаміна.

Як Вы зноў можаце атрымаць статус асобы, якая шукае працу?

Вы можаце зноў атрымаць статус асобы, якая шукае працу, па сканчэнні вышэйзгаданага перыяду, у выніку паўторнай рэгістрацыі, пры выкананні неабходных умоў.



nnk.asset.publisher.info.header

Menu Display