Asset Publisher

Інтэрвенцыйныя работы

Чым з'яўляюцца інтэрвенцыйныя работы і якая іх асноўная мэта?

Інтэрвенцыйныя работы праводзяцца з мэтай аказання падтрымкі беспрацоўным. Яны азначаюць працаўладкаванне беспрацоўнага наймальнікам з частковым дафінансаваннем заработнай платы бюро працы.

Каго можна накіраваць да арганізатара інтэрвенцыйных работ?

Калі Вы з'яўляецеся беспрацоўным, зарэгістраваным у бюро працы, то Вас могуць накіраваць да ўладкавання ў рамках інтэрвенцыйных работ.

Адначасова ў выпадку, калі Вы з'яўляецеся беспрацоўным старэйшым за 50 гадоў, Вы можаце скарыстацца інтэрвенцыйнымі работамі на працягу больш доўгага перыяду,а менавіта на працягу 24 месяцаў (48 месяцаў, калі дафінансаванне адбываецца кожны другі месяц).

Прызнанне дадзенай падтрымкі залежыць ад індывідуальнага плана дзеянняў, вызначанага з Вашым кансультантам кліента ў бюро працы.

Як доўга могуць трываць інтэрвенцыйныя работы?

Перыяд Вашага ўладкавання ў рамках інтэрвенцыйных работ можа складаць ад 6, 12, 18 месяцаў, і калі Вы беспрацоўны:

  • старэйшы за 50 гадоў - ад 6 месяцаў да 4 лет,
  • даўжнік па неплаце аліментаў - да 6 месяцаў. У гэтым выпадку Вас могуць накіраваць да працы, якая незвязана з вывучанай прафесіяй.

Дадаткова пасля заканчэння інтэрвенцыйных работ, наймальнік абавязаны ўтрымліваць Ваша працаўладкаванне па працягу 3 месяцаў (у выпадку, калі работы трывалі да 6 месяцаў) ці 6 месяцаў (у выпадку, калі работы трывалі 12 месяцаў ці даўжэй).

 



Informacje o publikacji dokumentu

Menu Display