Asset Publisher

Дапамога, якая прадастаўляецца Кансультантам Кліента

Хто такі Кансультант Кліента?

Кансультантам Кліента з'яўляецца работнік павятовага бюро працы, які працуе на адной з чатырох пасад у бюро: пасрэдніка працы, прафесійнага кансультанта, спецыяліста па прафесійнаму развіццю ці спецыяліста па праграмам, якому даручана функцыя кансультатнта кліента.

Сутнасць функцыі кансультанта кліента заключаецца ў сталай апецы над кліентамі бюро, а менавіта:

  • асобай зарэгістраванай ў бюро працы ў якасці беспрацоўнага ці асобы, якая шукае працу,
  • наймальнікам ці іншым суб'ектам, на якіх распаўсюджваюцца палажэнні заканадаўства, якія прымяняюцца да наймальнікаў, г. зн. прадпрымальнікам, суб'ектам, зацікаўленым наймам іншаземца, сельскагаспадарчым кааператывам.

Як кансультант кліента можа дапамагчы зарэгістраванай асобе?

У задачы кансультанта кліента ўваходзіць сталая апека над беспрацоўным альбо асобай, якая шукае працы, асабліва ў падрыхтоўцы і кантролі за выкананнем індывідуальнага плана дзеянняў, прадастаўленне асноўных паслуг на рынку працы ў індывідуальнай форме і палягчэнне доступу да іншых формаў дапамогі, прадугледжаных законам.

Кансультант кліента, які ў бюро аказвае дапамогу беспрацоўным і асобам, якія шукаюць працы:

  • вызначае патрэбы кліента - наладжвае кантакт з ім, атрымлівае інфармацыю аб яго прафесійным становішчы (вопыт, кампетэнцыі, бар'еры, якія перашкаджаюць уступленню ці вяртанню на рынак працы і г.д.), аналізуе патрэбы, пра якія паведамляе кліент, аналізуе сітуацыю на рынку працы з пункту гледжання патрэбаў і магчымасцей кліента;
  • інфармуе пра формы дапамогі, якія могуць быць выкарыстаныя ў выпадку беспрацоўных альбо асоб, якія шукаюць працы;
  • устанаўлівае правілы супрацоўніцтва з кліентам; у выпадку беспрацоўнага абавязковая падрыхтоўвае з кліентам ІПД, а ў выпадку асобы, якая шукае працу, калі ён разам з кліентам палічыць гэта патрэбным, ІПД таксама складаецца; даследвае магчымасці ажыццяўлення формаў дапамогі, якія адпавядаюць патрэбам кліента, і ўстанаўлівае з іншымі работнікамі бюро ці работнікамі іншых устаноў тэрміны аказання дапамогі кліенту;
  • выконвае задачы, звязаныя з аказаннем дапамогі кліенту - выконвае прадугледжаныя яму задачы ў рамках супрацоўніцтва з кліентам і накіроўвае кліента да адпаведных работнікаў бюро ці іншых устаноў. Калі рэалізацыя ІПД прадугледжана ў рамках супрацоўніцтва з кліентам, кансультант своечасова кантралюе яго прагрэс; ацэньвае неабходнасць у іншых метадах і формах дапамогі, якія могуць эфектыўна дапамагчы кліенту ўвайсці або вярнуцца на рынак працы, і ўносіць адпаведныя змены ў ІПД кожны раз, калі гэтага патрабуецца;
  • абнаўляе інфармацыю ў рэгістрацыйнай картцы - адзначае ўласныя дзеянні і дакументуе дзеянні кліентаў, усе змены, звязаныя з раней узгодненнымі з кліентам прынцыпамі супрацоўніцтва, ІПД.

Кансультант індывідуальнага кліента павінен дзейнічаць згодна з ўмовамі, якія дзейнічаюць пры абслугоўванні ў рамках т.наз. "Адно акно", што азначае, што ўсе дзеянні, якія ён можа рэялізаваць, ён павінен правесці самастойна, зразумела, з улікам правілаў рэгламенту, які дзейнічае ў бюро. Кансультант, які займаецца кліентам, павінен суправаджаць яго з дня рэгістрацыі ў бюро і да таго, як дадзеная асоба будзе зарэгістравана. Рэкамендуецца, каб кліент, які вярнуўся ў рэестр, "трапіў" да таго ж самага кансультанта кліента.

 



Informacje o publikacji dokumentu

Menu Display