Праца ў Польшчы
Грамадзяне дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі могуць працаваць у Польшчы без наяўнасці дазвола на працу.Як знайсці працу ў Польшчы?
У Польшчы можна шукаць працу самастойна, прадастаўляючы рэзюмэ разам з матывацыйным пісьмом да выбраных наймальнікаў альбо пасрэдніцтвам:- сеткі EURES у рамках дзяржаўных службаў занятасці
Еўрапейскія службы занятасці (EURES) з'яўляюцца фармальнай сеткай супрацоўніцтва дзяржаўных службаў занятасці (бюро працы) і іншых рэгіянальных, дзяржаўных і міжнародных арганізацый з дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП і Швейцарыі, якая дзейнічае пад эгідай Еўрапейскай камісіі і накіраваная на падтрымку мабільнасці работнікаў у дзяржавах-членах сеткі.
Кожны грамадзянін ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі можа скарыстацца паслугамі, якія прапануюць ваяводскія і павятовыя бюро працы ў рамках сеткі EURES. Гэтыя паслугі ўключаюць:- пасрэдніцтва працы для польскіх наймальнікаў, асабліва тых, хто зацікаўлены ў працаўладкаванні іншаземцаў - грамадзян дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі,
- інфармаванне аб умовах пражывання, працы і сітуацыі на рынку працы ў Польшчы.
Павятовыя бюро працы размяшчаюць прапановы працы ў цэнтральнай базе прапаноў працы. Прапановы знаходзяцца тут.
Каб скарыстацца ўсімі прапановамі працы, якія знаходзяцца ў распараджэнні павятовых бюро працы, неабходна зарэгістравацца ў бюро ў якасці беспрацоўнага альбо асобы, якая шукае працу.
Рэгістрацыя таксама дазволіць атрымаць доступ да тых прапаноў працы, у якіх дадзеныя польскага наймальніка вядомыя толькі бюро, і якія не даступныя на дошцы аб'яў або ў цэнтральнай базе прапаноў працы.
Калі іншаземец - грамадзянін ЕС альбо ЕЭП альбо Швейцарыі - вырашыць не рэгістравацца ў павятовым бюро працы, ён можа самастойна разглядаць прапановы вакансій, размешчаныя павятовымі бюро працы ў цэнтральнай базе прапаноў працы. Частка прапаноў змяшчае дадзеныя аб наймальніках, якія іх прадаставілі. Кожны, хто зацікаўлены, можа звязацца да наймальніка непасрэдна альбо адправіць яму дакументы.
Усе прапановы працы польскіх павятовых бюро працы таксама даступныя на еўрапейскім узроўні на Еўрапейскім партале прафесійнай мабільнасці (партал EURES), якім кіруе Еўрапейская камісія www.eures.europa.eu. На гэтым партале Вы можаце разглядаць прапановы працы польскіх наймальнікаў, якія паступаюць у павятовыя бюро працы, у якіх польскі наймальнік дэклараваў асаблівую зацікаўленасць у найме іншаземцаў з дзяржаў ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі. Такія прапановы спецыяльна абазначаны. Доступ да прапаноў знаходзяцца тут. Дадзеныя прапаномы публікуюцца на польскай мове, прычым частка кожнай прапановы перакладаецца на ўсе нацыянальныя мовы дзяржаў-членаў.
Перш чым прыехаць на працу ў Польшчу, варта зазнаёміцца з інфармацыяй пра ўмовы жыцця і працы ў Польшчы і сітуацыю на польскім рынку працы. Інфармацыя знаходзіцца на партале EURES. Падрабязнасці знаходзяцца тут.
Рэкамендуем таксама зазнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі на тэму ўмоваў жыцця і працы ў Польшчы, апублікаванымі Міністэрствам сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі на польскай і англійскай мовах: Умовы жыцця і працы ў Польшчытут.
Бюльш інфармацыі даступна на сайце www.eures.praca.gov.pl і на партале EURES www.eures.europa.eu.
- агентцтваў па працаўладкаванні
Кожнае польскае агенцтва па працаўладкаванні павінна быць унесена ў рэестр суб'ектаў, якія вядуць агенцтвы па працаўладкаванні, што пацвярджаецца серціфікатам, выдадзеным маршалкам ваяводства.
Агенцтва па працаўладкаванні не можа спаганяць якія-небудзь аплаты ад асоб, для якіх яна шукае працу, альбо якім яна аказвае дапамогу ў выбары адпаведнай прафесіі і месца працы (за выключэннем рэальна панесеных выдаткаў, звязаных з накіраваннем на працу за мяжу).
Рэестр агенцтваў, якія дзейнічаюць на легальнай аснове на тэрыторыі Польшчы, Вы знойдзеце тут. - газет з аб'явамі аб працы
Большасць штодзённых газет, як агульнадзяржаўных, так і мясцовых, змяшчаюць спецыяльныя раздзелы з прапановамі працаўладкавання. - Інтэрнэт-сайтаў з прапановамі працы
Там можна шукаць прапановы працы альбо размясціць сваё рэзюмэ. Прыкладныя сайты:
http://www.praca.interia.pl
http://praca.gazeta.pl
http://www.pracuj.pl
https://praca.money.pl/
http://www.jobs.pl
http://www.cvonline.com
https://www.praca.pl/