Абавязак знаходжання замежніка ў Польшчы на легальнай аснове
Каб іншаземец з дзяржавы па-за ЕС мог легальна працаваць у Польшчы, ён павінен:- мець дакумент, які дазваляе яму працаваць на польскім рунку працу - дазвол на працу, дазвол на сезонную працу, заява аб даручэнні выконвання працы іншаземцу (альбо быць звольненым з дадзенага абавязку на аснове асобых палажэнняў заканадаўства) альбо дазвол на часовае знаходжанне і працу;
- мець дакумент, які легалізуе яго побыт і дазваляе выконваць працу (напрыклад адпаведная віза альбо дазвол на знаходжанне);
Дакументы, якія дазваляюць выконваць працу ў Польшчы:
- на падставе візы, за выключэннем віз, выданых з мэтай: турыстычнай, карыстання часовай абаронай і прыезду па гуманітарных абставінах, у сувязі з дзяржаўнымі інтэрэсамі альбо міжнароднымі абавязкамі (гэта візы, аб якіх гаворыцца адпаведна ў арт. 60 пар. 1 п 1, 22 альбо 23 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах");
- на падставе арт. 108 пар. 1 п. 2 (штамп у падарожным дакуменце, які пацвярджае падачу заявы аб выдачы дазвола на часовае знаходжанне - знаходжанне легальнае да прыняцця канчатковага рашэння) альбо арт. 206 пар. 1 п. 2 (штамп у падарожным дакуменце, які пацвярджае падачу заявы аб выдачы дазвола на сталае пражыванне - знаходжанне легальнае да прыняцця канчатковага рашэння) Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах", альбо на падставе змешчанага ў падарожным дакуменце штампа, які пацвярджае падачу заявы аб выдачы дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага саюза, калі непасрэдна да прадастаўлення заявы ён меў права выконваць працу на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;
- на падставе дазвола на часовае знаходжанне, за выключэннем дазвола, выдадзенага у сувязі з абставінамі, аб якіх гаворыцца ў арт. 181 пар. 1 Закона ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (гэта дазвол на часовае знаходжанне, прадастаўлены ў сувязі з караткачасовым знаходжаннем іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, які вынікае з абавязку яўкі да польскага органу дзяржаўнай улады, важнай справы іншаземца альбо інтэрэса Рэспублікі Польшча);
- на падставе візы, выдадзенай іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны,;
- на падставе дакумента на пражыванне, выдадзенага іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны;
- у рамках безвізавага руху.
Іншаземец, які легальна выконвае працу ў Польшчы, мае між іншым права на:
- заработную плату, не ніжэйшую за тую, якая ўказана ў дазволе на працу іншаземца, заяве аб даручэнні выконвання працы іншаземцу або дазволе на часовае знаходжанне і працу;
- атрыманне адной копіі дазволу на працу альбо арыгінала заявы, прадастаўленай наймальнікам у павятовае бюро працы, і ўнесенай там ў рэестр заяваў;
- атрыманне дагавору ў пісьмлвай форме, які з'яўляецца падставай выконвання працы, на мове, зразумелай для іншаземца.
Віды дагавораў
У Польшчы можна выконваць працу на падставе розных дагавораў (у тым ліку працоўнага дагавора ці грамадскіх пагадненняў - такіх як дагавор платнага аказання паслуг, дагавор падраду). Від дагавора звязаны з розным характарам працы і рознамі аб'ёмам праў і абавязкаў наймальніка і работніка.Найбольш правоў і максімальную ахову работніку гарантуе працоўны дагавор - работнік мае менавіта права на:
- абарону ад скасавання працоўнага дагавора для некаторых катэгорый работнікаў (у першую чаргу работнікаў, якія маюць лісткі аб непрацаздольнасці, знаходзяцца ў водпуску, цяжарных, работнікаў пенсійнага ўзросту);
- вызначэння часу працы і права на адпачынак;
- платны водпуск для адпачынку;
- заработную плату на час хваробы;
- вызначэння падрабязных правіл скасавання дагавору;
- заработную плату за звышурочныя (звыж часу, акрэсленага ў Працоўным кодэксе);
- па меншай меры мінімальную заработную плату (в 2019 г. мінімамальная заработная плата ў Польшчы складае 2.250,00 зл. брута - яна памяншаецца на суму ўзносаў на сацыяльнае страхаванне і авансаў на падаходны падатак).
Якія звесткі павінен змяшчаць працоўны дагавор?
Акрамя ўказання наймальніка і работніка, віда дагавора і даты яго заключэння - ён павінен змяшчаць наступныя элементы:- від працы (найменне пасады, функцыі і апісанне аб'ёма службовых абавязкаў);
- месца выконвання працы;
- заработную плату, якая адпавядае віду працы: тэрмін пачатку платы - калі ён не акрэслены ў дагаворы, то лічыцца, што гэтым днём з'яўляецца дзень заключэння дагавору;
- памер часу працы.
Наймальнік, які заключыць працоўны дагавор, абавязаны зарэгістраваць работніка да сацыяльнага страхавання на працягу 7 дзён з даты пачатку працы.
Грамадзянска-прававыя дагаворы
Гэта дагаворы, якія рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам. Грамадзянска-прававымі дагаворамі, якія сустракаюцца часцей усяго, з'яўляюцца:- дагавор платнага аказання паслуг,
- дагавор падраду.
Важна: Для дагавораў платнага аказання паслуг (арт. 734 Грамадзянскага кодэкса) і дагавораў, для якіх прыманяюцца палажэнні аб платным аказанні паслуг (арт. 750 Грамадзянскага кодэкса) абавязваюць мінімальныя гадзінныя стаўкі - на сённяшні дзень гэта 14,70 zł брута.
Важна: Для некаторых грамадска-прававых дагавораў, напрыклад дагавора платнага аказання паслуг, існуе абавязак зарэгістравання наймальнікам да сацыяльнага страхавання! Наймальнік (заказчык) мае на ажыццяўленне гэтага 7 дзён з даты пачатку працы работнікам.
Рэгістрацыя іншаземца ў якасці беспрацоўнага
Іншаземцы, якія страцілі працу, маюць права зарэгістравацца ў павятовым бюро працы ў якаці беспрацоўнага, пры наяўнасці аднаго з наступных дакументаў, якія дазваляюць знаходзіцца ў Польшчы:- статус бежанца;
- дазвол на сталае пражыванне;
- дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза;
- дазвол на часовае знаходжанне з мэтай выконвання працы па прафесіі, якая патрабуе высокіх кваліфікацый;
- дазвол на часовае знаходжанне, выдадзены з мэтай правядзення навуковых даследванняў;
- дазвол на часовае знаходжанне ў сувязі з наяўнасцю дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС ў іншай дзяржаве ЕС;
- дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах альбо дазвол на талерантнае знаходжанне;
- у сувязі з карыстаннем у Польшчы часовай абаронай альбо дадатковай абаронай;
- дазвол на часовае знаходжанне члена сям'і грамадзяніна Польшчы альбо штамп у падарожным дакуменце, які пацвярджае падачу заявы на выдачу дазвола на часовае, сталае пражыванне або знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, калі яны мелі дазвол на часовае знаходжанне непасрэдна перад падачай заявы;
- дазвол на часовае знаходжанне і працу альбо віза, выдадзеная для выконвання працы з умовай, што непасрэдна да рэгістрацыі ў якасці бестпрацоўных яны бесперапынна працавалі ў Польшчы на працыягу па меншай меры 6 месяцаў
Правы іншаземцаў, зарэгістраваных у якасці беспрацоўных
Пасля рэгістрацыі гэтыя асобы атрымаюць доступ да дапамог па беспрацоўі і паслуг на рынку працы, г. зн. пасрэдніцтва працы, прафесійнай кансультацыі і прафесійнай інфармацыі, дапамогі ў актыўным пошуку працы і ўдзеле ў курсах, арганізаваных бюро працы. Акрамя таго, яны будуць падлягаць медыцынскаму страхаванню і, такім чынам, атрымаюць бясплатную медыцынскую дапамогу. У выпадку іншаземцаў, якія маюць дазвол на часовае знаходжанне і працу (т. зв. "адзіны дазвол") і візу, выдадзеную з мэтай выконвання працы, удзел у курсах не ўключае фінансавую дапамогу, звязаную з дадатковым навучаннем у рамках курсаў і паслядыпломнага навучання. Рэгістраваны іншаземец можа таксама мець права на дапамогу па беспрацоўі, калі ён знаходзіцца ў Польшцы на падставе аднаго з вышэйзгаданых дакументаў, якія легалізуюць яго побыт, і адпавядае ўмовам набыцця гэтага права, прадугледжаным Законам аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы (як правіла, яны ўключаюць абавязацельствы па выкананні працы і аплату ўзносаў у Фонд працы агулам на працягу 365 дзён у перыяд 18 месяцаў да даты рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага).Рэгістрацыя іншаземца ў якасці асобы, якая шукае працу
Замежнікі, якія не адпавядаюць умовам рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, могуць зарэгістравацца ў якасці асобы, якая шукае працу. Яны атрымліваюць доступ да паслуг, якія прадстаўляюцца бюро працы, у тым ліку да пасрэдніцтва працы і прафесійнай кансультацыі.Паслугі рынку працы для асоб незарэгістраваных у павятовым бюро працы
Іншаземцы, якія маюць дазвол на часовае знаходжанне і працу, альбо візу, выдадзеную з мэтай выканання працы ці іншыя дазволы на часовае знаходжанне - незалежна ад таго, зарэгістраваны яны ў якасці беспрацоўных альбо асобы, якая шукае працу, могуць карыстацца:- агульнадаступнымі паслугамі пасрэдніцтва працы, якія аказваюць бюро працы;
- інфармацыяй аб прафесіях, рынку працы і магчымасці праходжання курсаў і навучання, якія арганізуюцца бюро працы;
- інфармацыяй і электроннымі базамі дадзеных, якія прымяняюцца да набыцця ўменняў пошуку працы і самаўладкавання.