Asset Publisher

Print Drukuj

Як шукаць працу?

Па-першае: заплануйце

Заплануйце канкрэтныя дзеянні на кожны дзень, указваючы колькасць прапаноў, якія Вы праверыце, колькасць тэлефанічных званкоў і наведванняў наймальнікаў. Памятайце, што нават найлепшы план дасягнення мэты будзе правалены, калі вы не будзеце дзейнічаць паслядоўна!

Дакладна вызначце сваю прафесійную мэту, напрыклад: "На працягу шасці месяцаў я хачу знайсці працу ў падатковым бюро", каб Вашы пошукі былі сканцэнтраваны на адпавенай для Вас працы.


Падумайце, які Вы, што ўмееце, што ведаеце?

  • ўсталюйце заняткі, якія вы можаце выконваць
  • праверце спіс Вашага вопыту і набытых навыкаў
  • запішыце свае зацікаўлення , заканспектуйце, што Вы ўмееце выконваць добра
  • складзіце спіс Вашых кваліфікацый
  • запішыце ўсе навучальныя ўстановы, курсы, навучанне, атрыманныя кваліфікацыі, узнагароды і прэміі
  • абмяркуйце, на якога тыпу становішчах Вы маглі бы выкарыстоўваць смае магчымасці / свой патэнцыял

Па-другое: збірайце звесткі аб месцах працы

Выкарыстоўвайце сетку кантактаў

Складзіце спіс кантактаў. Паведаміце сям'ю і ўсіх знаёмых аб тым, што Вы шукаеце працу (назавіце якую) і пастарайцеся калі-некалі кантактавацца з імі. Пытайцеся аб магчымасці працаўладкавання ў прадпрыемствах, дзе працуюць Вашыя знаёмыя. Пытайцеся аб фірмах, аб якіх яны ведаюць. Большасць працадаўцаў жадаюць наймаць рэкамендаваныя асобы.

  • Звяртайцеся да знаёмых аб прадастаўленні кантактаў і інфармацыі.
  • Не прасіце іх, каб яны знайшлі Вам працу.
  • Старайцеся, каб пра Вас склалася добрае ўражанне.

Кантакруйцеся на прамую з наймальнікам.

Выкарыстоўваючы інтэрнэт, знайдзіце адрэсы фірм, якія Вас зацікавілі. Галіновы спіс кампаній можна знайсці на сайтах: www.pkt.pl, www.zumi.pl. Кантактуйцеся з наймальнікамі асабіста, па тэлефоне ці з дапамогай электроннай пошты. Паспрабуйце даведацца пра пасады і прозвішчы асоб, адказных за падбор кадраў, і асабіста падайце заяўкі кампаніям, нават калі яны не інфармавалі аб вольных вакансіях. Падумайце аб практыках, стыжыроўках, працы на замену.

Наведайце бюро працы

Карыстайцеся паслугамі бюро працы. Удзельнічайце ў кірмашах вакансій і наведвайце галіновыя кірмашы. Будзьце гатовыя да інтэрв'ю, паклапаціцеся пра сябе, мейце сваю рэзюмэ (CV).

Формы падтрымкі

  • Пасрэдніцтва працы
  • Прафесійная кансультацыя
  • Актывізацыйная дапамога
  • Талоны: на курсы, стажыроўку, працаўладкаванне, пражыванне
  • Сродкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці
  • Іншыя інструменты рынку працы, напрыклад кампенсацыя выдаткаў на эгзамін, удзельніцтва ў спецыяльный праграме

Карыстайцеся Цэнтральнай базай прапаноў працы (CBOP)


Карыстайцеся паслугамі агенцтваў па працаўладкаванню

Спіс агенцтваў, якія дзейнічаюць на легальнай падставе, знаходзіцца ў Дзяржаўным рэестры агенцтваў па працаўладкаванню: http://stor.praca.gov.pl/portal/#/kraz

Яны аказваюць наступныя паслугі:

  • пасрэдніцтва працы ў краіне і за мяжой,
  • часовай працы,
  • персанальнай кансульнацыі,
  • прафесійнай кансультацыі,

Яны ствараюць сваю базу дадзеных асоб, якія шукаюць працу.

Асоба, якая шукае працу, не плаціць агенцтву за дапамогу ў пошуку працы!


Шукайце аб'явы ў прэсе і інтэрнэце

Уважліва аналізуйце аб'явы аб працы, апублікаваныя ў мясцовай прэсе, галіновых часопісах і на інтэрнэт-сайтах. Надзейная кампанія прадстаўляе па меншай меры сваі чаканні і адрас, на які трэба падаваць заяўку. Чытайце артыкулы на тэму дзейнасці і развіцця кампаній, інтэрв'ю з кіраўніцтвам. Адпраўце заяўку, нават калі Вы не адпавядаеце ўсім патрабаванням, якія змяшчаюцца ў прапанове.

Інтэрнэт-аб'ява

  • Цэнтральная база прапаноў працы- CBOP;
  • Еўрапейскі партал прафесійнай мабільнасці - EURES;
  • Інтэрнэт-сайты бюро працы;
  • Інфармацыйны цэнтр службаў занятасці - Зялёная Лінія;
  • Бюлетэнь публічнай інфармацыі Грамадзкай службы;
  • Бюлетэнь публічнай інфармацыі дзяржаўных устаноў (BIP);
  • Сайты наймальнікаў;
  • Сайты кампаній па падбору персаналу: пасрэдніцтвам сайта Дзяржаўнага рэестра агентстваў па працаўладкаванні;
  • Парталы з аб'явамі аб працы;
  • Сацыяльныя сеткі;
  • Парталы для прафесійных груп, напрыклад: урачэй, медсесцёр, апекунаў, інжынераў, настаўнікаў;
  • Парталы для розных прамысловых галін, напрыклад: мэталічнай, марской, пластыка. 
Informacje o publikacji dokumentu



Menu Display