Іншазамец шукае працу ў Польшчы самастойна альбо праз агенцтва па часовым працаўладкаванні
Самастойны пошук
Каб самастойна знайсці наймальніка ў Польшчы, Вы павінны знайсьці праванову ў інтэрнэце альбо ў прэсе і звязацца з наймальнікам па электроннай пошце або па тэлефоне. Варта праверыць кампанію ў Нацыянальным дзяржаўным рэестры суб'ектаў нацыянальнай эканомікі (REGON) http://www.stat.gov.pl/regon/ альбо ў Дзяржаўным судовым рэестры(KRS) www.krs-online.com.pl. Кожны прадпрымальнік, які вядзе прадпрымальніцкую дзейнасць, мае прыпісаны нумар REGON.
Прапановы працы можна знайсці, напрыклад, на сайце: Oferty.praca.gov.pl (прапановы, прадастаўленыя польскім бюро працы). Сярод размешчаных там прапаноў шукайце толькі тыя, у каторых можна звяртацца непасрэдна на наймальніка. Для гэтага неабходна выбраць у меню з левага бока раздзел: "больш крытэрыяў", наступна "спосаб звяртання", наступна "непасрэдна да наймальніка". Калі вам трэба падаць заяву на атрыманне візы, неабходна звяртаць увагу на прапановы з доўгім тэрмінам дзеяння (у акне "сартаванне" у верху трэба выбраць: "тэрмін дзеяння").

Прыватныя агенцтва пасрэдніцтва працаўладкавання
Вы можаце шукаць працу ў Польшчы праз прыватныя агенцтва па працаўладкаванні. Агенцтвы, якія дзейнічаюць на легальнай аснове, маюць актуальны запіс у Дзяржаўным рэестры агенцтваў па працаўладкаванні, які пацвярджаецца сертыфікатам, выданым маршалкам ваяводства. Да ўсталявання супрацоўніцтва з дадзеным агенцтвам, Вы можаце праверыць яго дзейнасць на сайце www.kraz.praca.gov.pl.
Там знаходзяцца звесткі карысныя для асоб, якія намераваны карыстацца паслугамі агенцтваў па працаўладкаванню. На галоўнай старонцы вышэйзгаданага рэестра знаходзіцца пошукавік, які дае магчымасць сфарміраваць спіс усіх агенцтваў па працаўладкаванні паасобных ваяводстваў альбо знайсці агенцтва па працаўладкаванні па найменні, ці па нумару NIP. Інфармацыю па тэлефоне можна атрымаць у Ваяводскіх бюро працы (WUP). Кантактовыя дадзеныя WUP даступны на сайце: http://psz.praca.gov.pl/wybor-urzedu.
ЗАЎВАГА! Агенцтвы не спаганяюць аплаты за пасрэдніцтва ад асоб, якія шукаюць працу! Яны толькі могуць спаганяць аплаты, напраклад, за пераклад дакументаў у выпадку накіравання да працы за мяжой.
Агенцтва па працаўладкаванні, якое аказвае паслугі па працаўладкаванні і накіроўвае іншаземца на працу да польскага наймальніка, абавязана заключыць з іншаземцам пісьмовы дагавор. Такі дагавор павінен ўказваць, паміж іншым: дадзеныя будучага наймальніка, перыяд працы, тып дагавора, на аснове якога будзе выконвацца праца, умовы працы, памер заработнай платы, сацыяльнае забяспечанне якое належыцца іншаземцу, умовы сацыяльнага страхавання, якім іншаземец будзе падлягаў, абавязкі і правы іншаземца і агенцтва ў сувязі з заключаным дагаворам і аб'ём грамадзянскай адказнасці абодвух бакоў у выпадку невыканання дадзенага дагавора. Агенцтва абавязана прадаставіць пераклад дагавора да яго заключэння на мову, якую разумее іншаземец.
Агенцтва абавязана інфармаваць у пісьмовай форме іншаземца і наймальніка, да якога будзе накіраваны іншаземец аб умовах выезду, знаходжання і працы іншаземцаў у Польшчы. Дадзеная інфармацыя павінна быць прадастаўлена ў пісьмовай форме, а ў выпадку іншаземца - на мове для яго зразумелай.