Дазвол на працу выдаецца старшынёй па заяве наймальніка.
Наймальнік можа хадайнічаць аб выдачы дазвола на сезонную працу як для іншаземца, які ўжо знаходзіцца ў Польшчы і мае падставу для побыта, якая дазваляе на выконванне працы ў Польшчы (напрыклад візу - за выключэннем візаў, выдадзеных для наступных мэтаў: турыстычнай (01), карыстання часовай абаронай (20) альбо прыезду па гуманітарных абставінах (21)), так і для іншаземца, які толькі будзе звяртацца аб уезд у Польшчу - на аснове візы з мэтай выконвання сезоннай працы, альбо ў рамках безвізавага руху ў сувязі з сезоннай працай.У сітуацыі калі іншаземец толькі будзе звяртацца аб уезд у Польшчу для сезоннай працы, наймальнік прадастаўляе іншаземцу даведку аб унясенні старшынёй заявы аб выданні дазвола на сезонную працу у рэестр заяў у справе сезоннай працы. Гэта даведка служыць іншаземцу ў якасці асновы для падачы заявы на атрыманне візы для выконвання сезонных работ альбо, калі іншаземец прыезжае ў безвізавым руху, служыць пацвярджэннем мэты ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Польшча. Запіс у рэестры заяў аб выданні дазвола на сезонную працу дзейнічае толькі на працягу 120 дзён– калі ў гэты перыяд старшыня не атрымае пацверджання таго, што іншаземец пачаў працу пазней, ён спыніць разгляд справы аб выдачы дазволу на сезонную працу. Дазвол на сезонную працу старшыня выдае па прыбыцці іншаземца - наймальнік інфармуе аб гэтым павятовае бюро працы, прадстаўляе копію неабходных старонак пашпарта іншаземца і ўказвае яго адрас пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Пасля інфармавання наймальнікам бюро працы аб прыбыцці іншаземца, іншаземец можа працаваць, чакаючы выдачы дазволу на сезонную працу. Аднак праца павінна выконвацца на ўмовах, указаных у даведцы аб унясенні ў рэестр, выдадзенай раней бюро працы.
Дазвол на сезонную працу выдаецца на перыяд не больш за 9 месяцаў у календарным годзе.. Датычыцца да працы у сектарах: сельская гаспадарка, садоўніцтва, турызм як частка дзейнасці, якая лічыцца сезоннай, акрэсленых у: Загадзе Міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ад 8 снежня 2017 года адносна падкласаў дзейнасці ў адпаведнасці з Польскай класіфікацыяй дзейнасці (PKD), у якіх выдаюцца дазволы на сезонную працу іншаземца.
Дазвол на сезонную працу выдаецца для канкрэтнага іншаземца. У ім указваецца найменне наймальніка, мінімальная зарплата іншаземца, памер часу працы альбо колькасць гадзін працы ў тыдзень ці месяц, тып дагавора, які з'яўляецца асновай для выконвання працы і тэрмін дзеяння дазволу.
На працягу тэрміну дзеяння дазвола можна выконваць кожную сезонную працу, а не толькі тую, якая ўказана ў заяве.
Абавязкі наймальніка ў сувязі з даручэннем працы на падставе дазвола на сезонную працу
- Наймальнік абавязваецца заключыць дагавор у пісьмовай форме з іншаземцам, а раней прадаставіць яго яму на мове, зразумелай для іншаземца. У дагаворы суб'ект абавязаны ўключыць умовы, якія змяшчаюцца ў дазволе;
- Наймальнік абавязаны выконваць усе абавязацельствы, якія вынікаюць з даручэння працы, такіх самых як і ў выпадку польскіх работнікаў (напрыклад, зарэгістраванне да сацыяльнага страхавання на працягу 7 дзён, калі дадзены дагавор падлягае страхаванню, напрыклад, працоўны дагавор, дагавор платнага аказання паслуг ці агенцкі дагавор), а таксама абавязацельствы звязаныя з працаўладкаваннем іншаземца, якія вынікаюць з іншых палажэнняў (напрыклад, захоўванне копіі дакумета, які дазваляе знаходзіцца іншаземцу ў РП, на працягу ўсяго перыяду выконвання працы).
Падаўжэнне дазволу на сезонную працу
- Датычыцца толькі іншаземцаў, якія выехалі для выконвання сезоннай працы, г.зн. для якіх атрымліваўся запіс у рэестр заяў на выдачу дазвола на сезонную працу ("сезонная" віза, безвізавы рух у сувязі з заявай, унесенай у рэестр);
- Яно выдаецца для прадаўжэння працы ў таго самага наймальніка альбо з мэтай працаўладкавання ў іншага наймальніка;
- Яно выдаецца на перыяд, які разам з перыядам знаходжання іншаземца з мэтай выконвання сезоннай працы, лічаным з дня першага ўезду ў Шэнгенскую зону ў дадзеным каляндарным годзе, не перавышае 9 месяцаў каляндарнага года;
- Іншаземец можа працаваць падчас чакання на прадаўжэнне дазволу на сезонную працу у таго самага наймальніка на працягу ўсяго часу чакання, аднак у новага наймальніка - да 30 дзён;