- Заява аб даручэнні выконвання працы іншаземцу падаецца наймальнікам у павятовае бюро працы.
- Павятовае бюро працы ўносіць заяву аб даручэнні выконвання працы іншаземцу ў рэестр заяваў.
- Наймальнік прадастаўляе іншаземцу зарэгістраваную ў бюро працы заяву.
- На аснове заявы іншаземец хадайнічае аб атрыманні падставы, якая легалізуе побыт і дазваляе працаваць у Польшчы (напрыклад, адпаведная віза альбо дазвол на часовае знаходжанне, знаходжанне ў рамках безвізавага руху да 90 дзён на працягу наступных 180 дзён).
- Заява на даручэнне выконвання працы іншаземцу дазваляе выконваць несезонную працу да 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў.
- Наймальнік абавязваеццазаключыць дагавор у пісьмовай форме з іншаземцам, а раней прадаставіць яго яму на мове, зразумелай для іншаземца. У дагаворы суб'ект абавязаны ўключыць умовы, якія змяшчаюцца ў заяве.
- У Польшчы можна выконваць працу на падставе розных дагавораў (у тым ліку працоўнага дагавора, дагавора платнага аказання паслуг, дагавора падраду). Від дагавора звязаны з характарам працы і аб'ёмам праў і абавязкаў. Найбольш правоў і максімальную ахову работніку гарантуе працоўны дагавор.
- У выпадку дагавора платнага аказання паслуг іншаземец мае права да па меньшай меры мінімальнай зарплаты, якая абавязвае ў Польшчы (на сённяшні дзень - 2.250,00 зл брута); Мінімальная гадзінная стаўка ў Польшчы складае на сённяшні дзень 14,70 зл брута (датычыцца між іншым дагавораў платнага аказання паслуг, не прымяняецца да дагавораў падраду).
- Наймальнік абавязаны паведаміць бюро працы, ці іншаземец пачаў працаваць (не пазней дня пачатку працы) альбо не пачаў працаваць (на працягу 7 дзён з дня пачатку працы, указанага ў заяве).
- Наймальнік абавязаны на працягу 7 дзён зарэгістраваць іншаземца да сяцыяльнага і медыцынскага страхавання, што дае работніку права атрымаць дапамогу ў выпадку хваробы, няшчаснага выпадку ў працы або цяжарнасці і бясплатна карыстацца медыцынскімі паслугамі (не прымяняецца да дагавора падраду);
- Наймальнік абавязаны праверыць тэрмін дзеяння і зрабіць копію дакумента, які дае іншаземцу права знаходзіцца ў Польшчы - ЗАЎВАГА! Наймальнік не можа забраць арыгіналы Вашых дакументаў!
На працягу выконвання працы па заяве (6 месяцаў на працягу 12 месяцаў) іншаземец можа змяніць наймальніка. Аднак новы наймальнік павінен атрымаць для іншаземца новы дакумент, які прадастаўляе допуск да рынку працы. Іншаземец можа выконваць працу выключна для наймальніка, указаннага ў дазволе / заяве!
Пры ўліку перыядаў выконвання працы на падставе заявы ўлічваюцца перыяды, на якія заява была зарэгістраваная. У агульнай складанасці перыяд выконвання працы іншаземцам, не можа перавышаць 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў, незалежна ад колькасці наймальнікаў, якія даручаюць працу на падставе заявы. Дзякуючы цэнтральнай сістэме ўліку можна бачыць заявы, якія былі зарэгістраваны для дадзенага іншаземца ў розных бюро працы ў Польшчы.
У выпадку, калі інгаземец раней закончыць працу, варта паведаміць аб гэтым бюро працы, у адваротным выпадку ў якасці перыяду выконвання працы будзе ўлічаны ўвесь перыяд дзеяння заявы. Інфармацыю ў бюро працы можа прадаставіць як наймальнік, так і іншаземец.
ЗАЎВАГА! Да пачаку супрацоўніцтва з наймальнікам, праверце яго верагоднасць (Вы можаце праверыць яго фірму ў Інтэрнэце альбо ў базе REGON www.stat.gov.pl/regon/ i KRS www.krs-online.com.pl). Калі працу Вам даручае польскае агенцтва па часовым працаўладкаванні, праверце на сайце: stor.praca.gov.pl, ці яно мае неабходны сертыфікат.