У выпадку падгруп прац, якія лічацца сезоннымі, неабходна падаць заяву на дазвол на сезонную працу.
У дазволе на працу змяшчаецца наступная інфармацыя: найменне наймальніка, пасада альбо тып працы, якую выконвае іншаземец, самая нізкая зарплата, якую іншаземец можа атрымаць на дадзенай пасадзе, памер часу працы і тэрмін дзеяння дазволу.
Дазвол на працу не выдаецца, калі: іншаземец не адпавядае адпаведным патрабаванням, быў пакараны за адпаведныя злачынства альбо калі яго персанальныя дадзеныя былі змешчаны ў спісе іншаземцаў, знаходжанне якіх непажаданае ў Польшчы.
Існуе некалькі тыпаў дазволаў на працу (A,B,C,D,E). Працэдуры і крытэрыі выдачы дазволаў розняцца ў залежнасці ад тыпа дазвола.
Тып A - датычыцца іншаземца, які выконвае працу на аснове дагавора з суб'ектам, месцазнаходжанне якога знаходзіцца на тэрыторыі РП. Незалежна ад сітуацыі на рынку працы, патрабуецца, каб замежны работнік атрымліваў заработную плату не ніжэй за заработную плату мясцовых работнікаў на падобнай пасадзе.Дазвол тыпу А выдаецца на перыяд да 3 гадоў, аднак дадзены перыяд можа быць зменшаны, у адпаведнасці з крытэрыямі, прадугледжанымі ў мясцовых рэгуляцыях, г. зн. у т. наз. ваяводскіх крытэрыях, якія выдаюцца ваяводай.
Тып B - датычыцца іншаземца, працай якога з'яўляецца выконванне функцыі ва ўпраўленні юрыдычнай асобы, унесенай у рэестр прадпрымальнікаў. Дазвол тыпу В выдаецца на стандартны перыяд (да 3 гадоў), але члены праўлення прадпрыемств, якія наймаюць звыж 25 асоб, могуць хадайнічаць аб атрыманні дазвола на перыяд да 5 гадоў.
Тып C - датычыцца іншаземца,які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, у філіял або прадпрыемства замежнага суб'екта або суб'екта, звязанага з гэтым замежным наймальнікам, на тэрмін, які перавышае 30 дзён у каляндарным годзе;
Тып D - датычыцца іншаземца,які выконвае працу ў замежнага наймальніка, які не мае філіяла,прадпрыемства ці іншай формы арганізаванай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча для аказання часовых і выпадковых паслуг (экспартная паслуга). У выпадку экспартных паслуг заяўнік павінен прадаставіць падрабязныя звесткі на тэму дагавора.
Tып E - датычыцца іншаземца,які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на перыд, які перавышае 30 дзён на працягу наступных 6 месяцаў для іншай мэты, чым указаная пры дазволах тыпу B, C i D
Дэлегаваных работнікаў неабходна забяспечыць умовамі працаўладкавання, негоршымі чым тыя, якія прадугледжаны польскім заканадаўствам у рамках, такіх як час працы, звышурочныя, мінімальная заработная плата, бяспека і гігіена працы, бацькоўскія правы, і г. д.
Акрамя таго, грамадзяне трэціх краін, дэлегаваныя ў Польшчу павінны атрымліваць зарплату на ўзроўне не менш за 70 працэнтаў сярэдняй заработнай платы ў рэгіёне, дзе яны будуць выконваць працу.
Замежны наймальнік абавязваецца вызначыць прадстаўніка ў Польшчы, які збірае асноўныя дакументы, звязыныя з працаўладкаваннем, якія даюць магчымасць праверкі, ці вышэйзгаданыя ўмовы былі выкананы (улік часу працы, дагаворы, квіткі аб аплаце і г. д.).
Наймальнік можа заключыць з іншаземцам як працоўны дагавор, так і грамадска-прававое пагадненне (напрыклад дагавор платнага аказання паслуг, дагавор падраду). Дагавор павінен быць заключаны ў пісьмовай форме.
Прапанаваная ў працоўным дагаворы заработная плата не можа быць меншай за мінімальную заработную плату (у 2019 г. - 2 250 PLN брута), а пры дагаворы платнага аказання паслуг не можа быць меншай за мінімальную гадзінную стаўку (у 2019 г. - 14,70 PLN брута)
Наймальнік, які наймае іншаземца, абавязаны:
- да працаўладкавання іншаземца праверыць тэрмін дзяння яго дакументу, які дазваляе знаходзіцца ў Польшчы,
- зрабіць копію дакумента, які дазваляе знаходзіцца ў Польшчы і захоўваць гэтую копію на працягу ўсяго перыяду выконвання працы іншаземцам,
- заключыць з іншаземцам дагавор у пісьмовай форме на ўмовах, змешчаных у дазволе на працу,
- прадастаўленне іншаземцу да падпісання дагавора яго пераклад на мову, зразумелую для іншаземца,
- прадастаўлення іншаземцу аднаго экземпляра дазвола на працу ў пісьмовай форме,
- інфармавання іншаземца аб дзеяннях, прынятых у сувязі з разглядам справы аб выдачы або прадаўжэнні дазволу на працу, а таксама аб рашэннях па выдачы, адмове ў выдачы або адкліканні дазволу;
- калі іншаземец не пачне працаваць на пряцягу 3 месяцаў з пачатковай даты дзеяння дазволу на працу, перапыніць працу на перыяд большы за 3 месяцы, закончыць працу раней чым за 3 месяцы да сканчэня перыяду дзеяння дазвола на працу, наймальнік на працягу 7 дзён павінен паінфармаваць аб гэтым ваяводу.
- на працягу 7 дзён з даты пачатку працы зарэгістраваць да сацыяльнага і медыцынскага страхавання і кожны месяц своечасова аплачваць да Ўпраўлення сацыяльнага стахавання (ZUS) узносы ў адпаведным памеры (калі патрабуе гэта від дагавора - у першую чаргу працоўны дагавор і дагавор платнага аказання паслуг, не датычыцца дагавора падраду),
- разліку, спагнення і выплаты авансаў на падаходны падатак (спосаб падаткаабкладання залежыць ад падатковай рэзідэнцыі працаўладкаванага іншаземца),
- захоўваць палажэнні Працоўнага кодэкса.
Дазвол на працу дазваляе працаваць толькі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Калі іншаземец жадае працаваць у іншай краіне, ён павінен хадайнічаць аб выдачы дазвола ў гэтай краіне.
Выконванне працы іншаземцам на нелегальнай аснове з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем - іншаземцу пагражае штраф ад 1000 да 5000 зл.