Праца ў ЕС/ЕЭП і Швейцарыі

Print Drukuj

Праца ў Еўрапейскім саюзе

Свабоднае перамяшчэнне работнікаў, на роўні са свабодным перамяшчэннем тавараў і капітала і свабоды аказвання паслуг, з'яўляецца адным з фундаментаў "унутранага рынку" ЕС.

У адпаведнасці з арт. 45 ДФЕС свабоднае перамяшчэнне работнікаў заснавана на роўным стаўленні грамадзян ЕС у сферы заработнай платы і іншых умоў працы і працаўладкавання. Свабоднае перамяшчэнне работнікаў ахоплівае таксама членаў сем'яў мігрантаў.

Палажэнні аб свабодным перамяшчэнні работнікаў дазваляюць:

  • шукаць працу ў іншай дзяржаве-члене,
  • працаваць у іншай дзяржаве-члене без неабходнасці атрымання дазвола на працу,
  • пражываць у іншай дзяржаве-члене ў сувязі з працай,
  • знаходзіцца ў іншай дзяржаве-члене нават пасля спынення працоўных адносін, калі Вы адпавяваеце ўмовам, прадуглежаным заканадаўствам ЕС,
  • аднолькавае стаўленне да грамадзянаў дадзенай дзяржавы-члена ў сферы доступу да працаўладкавання, умоў працы, а таксама сацыяльных і падатковых ільгот.

Сёння польскія грамадзяне могуць працаваць у краінах ЕС без неабходнасці атрымання дазвола на працу.

Праца на тэрыторыі Еўрапейскай эканамічнай прасторы

Нарвегія, Ісландыя і Ліхтэнштэйн, якія не з'яўляюцца членамі ЕС, але з'яўляюцца членамі Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (EFTA), разам з ЕС утвараюць Еўрапейскую эканамічную прастору (EOG).

Краіны EFTA, якія належаць да EOG ахоплены свабодным перамяшчэннем работнікаў, а гэта азначае, што грамадзяне дзяржаў-членаў ЕС і краін EFTA могуць працаваць у іншай краіне EOG на тых жа ўмовах, што і грамадзяне гэтай краіны.

На тэрыторыі EOG не патрабуецца ад польскіх грамадзян дазволы на працу.

Праца ў Швейцарыі

Швейцарыя, якая з'яўляецца краінай EFTA, не ўваходзіць у EOG. Аднак Швейцарыя заключыла з ЕС пагадненне аб свабодным перамяшчэнні асоб, на падставе якога грамадзяне ЕС, у тым ліку польскія грамадзяне, могуць працаваць у гэтай краіне.

У адпаведнасці з вышэйзгаданым пагадненнем, Швейцарыя мае права пры асаблівых абставінах паўторна ўводзіць абмежаванні на колькасць дазволаў на знаходжанне для грамадзян дзяржаў-членаў ЕС. Урад Швейцарыі прыняў рашэнне выкарыстаць ахоўнае палажэнне. Гэтае рашэнне можа быць прадоўжана максімальна да 31 мая 2014 г. Аднак, грамадзяне Швейцарыі на рэферэндуме абавязалі Ўрад ўвесці іміграцыйныя абмежаванні на працягу бліжэйшых 3 гадоў. На сённяшні дзень цяжка прадбачыць, якімі будуць наступствы гэтага рэферэндуму.

Як знайсьці працу у ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі?

Палякі могуць працаваць ў замежных наймальнікаў на ўмовах, якія дзейнічаюць у краіне працаўладкавання, на аснове індывідуальных дагавораў, заключаных непасрэдна з замежнымі наймальнікамі альбо заключаных праз упаўнаважаныя арганізацыі ці ўстановы.

Польскія грамадзяне могуць шукаць працу ў краінах ЕС, ЕЭП і Швейцарыі з дапамогай сеткі EURES а таксама непублічных агенцтваў па працаўладкаванні.

EURES

Еўрапейскіе службы занятасці (EURES) з'яўляюцца фармальнай сеткай супрацоўніцтва дзяржаўных службаў занятасці (бюро працы) і іншых рэгіанальных, дзяржаўных і міжнародных арганізацый з дзяржаў-членаў ЕС, ЕЭП і Швейцарыі, якая дзейнічае пад эгідай Еўрапейскай камісіі і накіраваная на падтрымку мабільнасці работнікаў у дзяржавах-членах сеткі.

Сетка EURES з дапамогай кансультантаў EURES і асістэнтаў EURES, а таксама іншага персанала партнерскіх арганізацый, аказвае паслугі ў рамках саюзнага пасрэдніцтва працы і кансультацыі ў рамках саюзнай мабільнасці работнікаў, у тым ліку ўмоў жыцця і працы ў дзяржавах-членах.

На еўрапейскім узроўні дзейнічае Еурапейскі партал прафесійнай мабільнасці (партал EURES) www.eures.europa.eu - асноўны партал Еўрапейскага саюза, які адносіцца да мабільнасці на рынку працы, які прадастаўляе між іншым доступ да прапаноў працы дзяржаўных службаў занятасці з дзяржаў-членаў і да базы рэзюмэ асоб, зацікаўленых працай за мяжой.

У Польшчы сетка EURES каардынуецца Міністэрствам сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, а паслугі сеткі аказваюцца ў кожным ваяводскім і павятовым бюро працы. Сфера паслуг на ваяводскім узроўні шырэйшая, чым на павятовым ўзроўні. Больш інфармацыі аб даступных паслугах Вы знойдзеце тут.

Польскіе грамадзяне, якія зацікаўлены працай за мяжой у краінах ЕС, ЕЭП ці Швейцарыі, могуць знайсьці з дапамогай EURES замежныя прапановы працы:

  • на дзяржаўным сайце EURES www.eures.praca.gov.pl, дзе публікуюцца замежныя прапановы працы, якія абслугоўваюць ваяводскія бюро працы, у якіх замежныя наймальнікі задэкларавалі асобую зацікаўленнасць рэкрутынгам грамадзян з Польшчы. Актуальныя прапановы на польскай мове Вы знойдзеце тут
  • на сайце EURES www.eures.europa.eu, дзе публікуюцца ўсе прапановы працы, якія аб'яўляюцца дзяржаўнымі службамі занятасці дзяржаў-членаў. Прапановы, у якіх замежныя наймальнікі асабліва зацікаўлены рэкрутынгам іншаземцаў з дзяржаў-членаў, спецыяльна абазначаныя. Прапановы на партале EURES публікуюцца на нацыянальных мовах, прычым частка кожнай прапановы перакладаецца на ўсе нацыянальныя мовы дзяржаў-членаў, у тым ліку на польскую мову. Актуальныя прапановы знаходзяцца тут

Ваяводскія і павятовыя бюро працы арганізуюць у Польшчы шмат мерапрыемстваў у рамках EURES, такія як міжнародныя кірмашы вакансій, дні рэкрутынгу і інфармацыі, масцер-класы і г. д. для беспрацоўных і асоб, якія шукаюць працу. Каляндар мерапрыемстваў знаходзіцца тут.

Можна таксама зарэгістраваць сваё рэзюмэ на сайце EURES www.eures.europa.eu, дзе яно будзе даступным непасрэдна для зарэгістраваных на гэтым сайце наймальнікаў, зацікаўленых наймам іншаземцаў з дзяржаў-членаў.

Да выезда да працы за мяжу неабходна зазнаёміцца з умовамі жыцця і працы ў краіне, дзе Вы намераны працаваць. Таксама варта зазнаёміцца з сітуацыяй на рынку працы дадзенай краіны.

Інфармацыя на тэму:

  • умоў жацця і працы, а таксама інфармацыя аб сітуацыі рынку працы, у тым ліку аб залішніх і дэфіцытных прафесіях у кожнай дзяржаве-члене, знаходзяцца на сайце EURES www.eures.europa.eu. Дадзеная інфармацыя публікуецца на англійскай, немецкай і францускай мове.
  • Інфармацыя аб умовах жыцця ў кожнай дзяржаве-члене на польскай мове знаходзіцца на сайце www.eures.praca.gov.pl

Варта зазнаёміцца з выдаванымі Міністэрствам сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі інфармацыйнымі матэрыяламі аб бяспечных выездах да працы за мяжу.

Кантакты да польскіхкансультантаў EURES i асістэнтаў EURES ў ваяводскіх бюро працы Вы знойдзенце тут.

Асноўную інфармацыю прадаставіць таксама адпаведны пасрэднік працы у кожным павятовым бюро працы.

Бюльш інфармацыі даступна на сайце www.eures.praca.gov.pl і на партале EURES www.eures.europa.eu

Агенцтвы па працаўладкаванні

Для дзеяння агенцтва па працаўладкаванні на легальнай аснове ў Польшчы неабходна атрымаць запіс у рэестры агенцтваў па працаўладкаванні. Рэестр вядуць Маршалкі ваяводстваў. Дакументам, які пацвярджае запіс у рэестры, з'яўляецца сертыфікат, які выдаецца агенцтву па працаўладкаванні.

З абавязку наяўнасці сертыфіката звольненыя агенцтвы з дзяржаў-членаў Еўрасаюза, Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі, якія карыстаюцца вольнасцю аказвання паслуг і прадастаўляюць паслугі ў рамках агенцтваў па працаўладкаванні на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Дадзеныя агенцтвы абавязаны толькі паведаміць Маршалка ваяводства аб намеранні вядзення сваёй дзейнасці ў Польшчы.

Агенцтва па працаўладкаванні, якое накіроўвае на працу за мяжу, абавязана заключыць пісьмовы дагавор з асобай, накіраванай да працы (арт. 85 Закона ад 20 красавіка 2004 г. "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы"). Дадзены дагавор не з'яўляецца працоўным дагаворам, які заключаецца з наймальнікам.

Агенцтвы па працаўладкаванні ад асоб, для якіх шукаюць працу альбо якім аказваюць дапамогу па выбару адпаведнай прафесіі і месца працаўладкаванняне могуць спаганяцьніякіяаплаты Дазваляецца спаганяць з асоб, накіраваных на працу, толькі плату за фактычна панесеныя выдаткі, звязаныя з накіраваннем на працу за мяжу, г. зн. выдаткі, панесеныя на: праезд і вяртанне асобы накіраванай на працу, выдачу візы, медыцынскія агляды і пераклады дакументаў - пры ўмове, што дадзеныя аплаты ўказаныя ў дагаворы, заключанай з асобай, накіраванай на працу за мяжу.

Дазваляецца агенцтвам па працаўладкаванні спаганяць аплату ад наймальнікаў у рамках пасрэдніцтва працы.

Больш інфармыцыі на тэму дзеяння агенцтваў па працаўладкаванні ў Польшчы і рэестр дадзеных агенцтваў знаходзіцца тут.

 

Informacje o publikacji dokumentu