Asset Publisher

Дапамогі скіраваныя для фермераў, якіх звальняюць з працы

Калі Вы:

  1. падлягаеце сацыяльнаму страхаванню фермераў,
  2. і адначасова Вашы працоўныя адносіны скасаваны па прачынам, якія датычацца прадпрыемства працы,
  3. а таксамы Вы маеце права на дапамогу па беспрацоўю,

Вам належыцца:

  1. кампенсацыя ўзносаў на сацыяльнае страхаванне фермераў на працягу першых чатырох кварталаў пасля скасавання працоўных адносін ці службовых адносін;
  2. Стыпендыя на працягу праходжання курсаў;
  3. кампенсацыя па страхаванню ад няшчасных выпадкаў, паўсталых у сувязі з праходжаннем курсаў, на ўмовах, прадугледжаных для беспрацоўных.

Дапамогі Вам належацца, калі:

  • на працягу 18 месяцаў, якія папярэджваюць дзень падачы заявы, Вы працавалі і атрымлівалі з гэтага па меншай меры мінімальную заработную плату, ад якой адлічаліся ўзносы на сацыяльнае страхаванне і Фонд працы на працягу 365 дзён, і Вас звольнілі па прычынам, якія датычацца прадпрыемства працы, а таксама калі
  • падатак ад сельскай гаспадаркі альбо ад спецыяльнага раздзела гаспадаркі не перавышае сумы падатку з 5 уліковага га альбо, у пераліку на 1 члена хатняй гаспадаркі, які не мае сталай несельскагаспадарчай крыніцы дахода, не перавышае сумы сельскагаспадарчага падатку ад 1 уліковага га.

Акрамя таго, Прэзідэнт горада ці старшыня можа таксама:

  1. сфінансаваць кошты курсаў для працаўладкавання ці выконвання несельскагаспадарчай дзейнасці па-за фермерскай гаспадаркай;
  2. прадаставіць аднаразова сродкі на адкрыццё несельскагаспадарчай дзейнасці альбо на куплю зямлі, не ўлічваючы вытворчай дзейнаці альбо дзейнасці па аказанню паслуг, звязанай з сельскай гаспадаркай.


nnk.asset.publisher.info.header

Menu Display