Для таго каб грамадзянін краіны па-за Еўрапейскага саюза/ Еўрапейскай эканамічнай прасторы мог на легальнай аснове працаваць у Польшчы, ён павінен адпавядаць наступным умовам:
Іншаземцы, якія маюць дазвол на працу (альбо звольнены ад неабходнасці мець дазвол на працу), маюць права працаваць у Польшчы, калі яны знаходзяцца ў Польшчы:
Яна таксама разглядае скаргі работнікаў на невыкананне наймальнікамі працоўнага заканадаўства, бяспекі і гігіены працы і незаконнай занятасці. Адрасы і тэлефоны акруговых падраздзяленняў інспекцыі працы (у кожным ваяводскім горадзе) і мясцовых падраздзяленняў (у іншых буйных гарадах) можна знайсці на сайце www.pip.gov.pl.
Іншыя карысныя спасылкі:
Упраўленне па справам іншаземцаў
Пагранічная служба
- мець дакумент, які дапускае яго да польскага рынку працы- дазвол на працу, дазвол на сезонную працу, заяву аб даручэнні выконвання працы іншаземцу альбо дазвол на часовае знаходжанне і працу (альбо быць звольнены ад гэтага патрабавання на падставе асобых палажэнняў заканадаўства);
- мець дакумент, які легалізуе яго побыт, з якім звязана права на выконванне працы (напрыклад адпаведная віза альбо дазвол на знаходжанне);
- выконваць працу на ўмовах, змешчаных у дазволе альбо заяве, выключна для наймальніка, указанага ў дакуменце;
- заключыць з наймальнікам адпаведны працоўны дагавор.
Дакументы якія прадастаўляюць доступ да польскага рынку працы
- дазвол на працу (тып A, B, C, D i E) - наймальнік звяртаецца за німі да адпаведнага ваяводы. Дазваляе выконваць працу да 3 лет (у выпадку дазвола тыпу В, калі іншаземец выконвае функцыю ва ўпраўленні юрыдычнай асобы, якая наймае больш за 25 асоб, ён можа выдавацца на перыяд да 5 лет);
- дазвол на сезонную працу (тып S) - наймальнік звяртаецца за нім да адпаведнага старшыні (павятовага бюро працы). Дазваляе выконваць працу ў падгрупах прац, якія лічацца сезоннымі (у сельскагаспадарчым, агароднім, турыстычным сектары), да 9 месяцаў у календарным годзе;
- заява аб даручэнні выконвання працы іншаземцу- падаецца наймальнікам у павятовае бюро працы для грамадзян Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны. Дазваляе выконваць несезонную працу без дазвола, у перыяд 6 месяцаў на працягу наступных 12 месяцаў;
- дазвол на часовае знаходжанне і працу - хадайнічае аб ім іншаземец, які знаходзіцца легальна на тэрыторыі Польшчы, да адапаведнага ваяводы па месцу знаходжання іншаземца. Дазваляе адначасова пражываць і працаваць.
Дакументы, якія легалізуюць побыт
Каб іншаземец мог легальна выконваць працу ў Польшчы на аснове дазвола альбо заявы, ён павінен мець падставу для побыту, з якой звязана права на выконванне працы ў Польшчы. Іншаземец асабіста хадайнічае аб падставе побыту.Іншаземцы, якія маюць дазвол на працу (альбо звольнены ад неабходнасці мець дазвол на працу), маюць права працаваць у Польшчы, калі яны знаходзяцца ў Польшчы:
- на падставе візы, за выключэннем візы, выданай з мэтай, апісаннай ў арт. 60 пар. 1 п. 1, 22 ці 23 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399) (турыстычная мэта, часовая абарона, прыезд па гуманітарных абставінах),
- на падставе арт. 108 пар. 1 п. 2 ці арт.. 206 пар. 1 п. 2 - Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399) (г. зн. падалі заяву аб прадастаўленні дазвола на часовае ці сталае пражыванне) альбо на падставе змешчанага ў пашпарце штампа, які пацвярджае падачу заявы аб прадастаўленні дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскага саюза, калі ён непасрэдна да падачы заявы меў права на выконванне працы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча,
- на падстраве дазвала на часовае знаходжанне, за выключэннем дазвола, прадастаўленага ў сувязі з абставінамі, аб каторых гаворыцца ў арт. 181 пар. 1 - Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399) (дазволы на часовае знаходжанне ў сувязі з абставінамі, якія патрабуюць краткачасовага знаходжання іншаземца),
- на падставе візы, выданай іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны,
- на падставе дакумента на пражыванне, выданага іншай дзяржавай Шэнгенскай зоны,
- у рамках безвізавага руху.
Куды звярнуцца за дапамогай?
Бесплатныя парады і інфармацыю ў рамках працоўнага заканадаўства і легальнасці працаўладкавання (таксама на ўкраінскай мове) прадастаўляе Дзяржаўная інспекцыя працы.Яна таксама разглядае скаргі работнікаў на невыкананне наймальнікамі працоўнага заканадаўства, бяспекі і гігіены працы і незаконнай занятасці. Адрасы і тэлефоны акруговых падраздзяленняў інспекцыі працы (у кожным ваяводскім горадзе) і мясцовых падраздзяленняў (у іншых буйных гарадах) можна знайсці на сайце www.pip.gov.pl.
Іншыя карысныя спасылкі:
Упраўленне па справам іншаземцаў
Пагранічная служба