Asset Publisher

Прывы і абавязкі беспрацоўнага

Права беспрацоўнага

Як беспрацоўны, Вы маеце права на:

  1. рэгістрацыю ў адпаведным бюро працы пасля прадстаўлення неабходных дакументаў;
  2. дапамогу па беспрацоўю, калі Вы выпаўняеце прававыя ўмовы яе атрымання;
  3. бясплатнае карыстанне паслугамі рынку працы, такімі як: пасрэдніцтва працы на тэрыторыі Польшчы і за мяжой, а таксама прафарыентацыйныя кансультацыі, якія арганізуюцца ў павятовых і ваяводскіх бюро працы;
  4. Накіраванне да суб'ектаў, гмінаў, наймальнікаў, прадпрымальнікаў, на субсідзіраваннае працаўладкаванне, напрыклад: у рамках інтэрвенцыйных прац, дзяржаўных работ, грамадзка карысных работ, гранта на тэлепрацу, дапамогу па актывацыі пасля перапынку, звязанага з выхаваннем дзіцяці альбо доглядам за залежнай асобай;
  5. хадайнічаць аб:
    • зварот выдаткаў на праезд і пражыванне;
    • сродкі арганізацыю гаспадарчай дзейнасці, на стварэнне або ўступленне ў сацыяльны кааператыў;
    • актывізацыйны дадатак (датычыцца беспрацоўных с правам на дапамогу па беспрацоўю);
    • кампенсацыя выдаткаў па догляду за кожным дзіцем да 7 гадоў;
    • талон на працаўладкаванне для беспрацоўнага да 30 гадоў;
    • талон на атабарванне для беспрацоўнага да 30 гадоў;;
    • удзел у курсах фінансаваных са сродкаў Фонда працы,
    • удзел у прафесійнай падрыхтоўцы дарослых;
    • стажыроўка;
    • стыпендыя па далейшай адукацыі;
    • суфінансаванне паслядыпломнага навучання
    • фінансаванне выдаткаў на эгзаміны і ліцензіі;
    • курсавая пазыка;
    • Пазыка на адкрыццё гаспадарчай дзейнасціj;
    • талон на курсы для беспрацоўнага да 30 гадоў;;
    • талон на курсы для беспрацоўнага да 30 гадоў
  6. медыцынскім страхаванні, калі Вы не падлягаеце медыцынскаму страхаванню па іншай прычыне, напрыклад медыцынскае страхаванне фермераў у KRUS ці ў сувязі атрымоўвання сямейнай пенсіі.

Абавязкі беспрацоўнага

Калі Вы з'яўляецеся беспрацоўным, зарэгістраваным ў павятовым бюро працы, да Вашых абавязкаў належыць:

  1. звяртанне да адпаведнага бюро працы ў вызначаных тэрмінах з мэтай прыняцця прапановы адпаведнай працы, іншай формы дапамогі, якую прапануе бюро, ці з іншай мэтай, якая вынікае з палажэнняў заканадаўства і вызначаецца бюро працы, у тым ліку для таго, каб пацвердзіць гатоўнасць да працаўладкавання;
  2. паведамленне павятовага бюро працы ў тэрміне да 7 дзён аб ўважлівайпрычыне неяўкі ў бюро працы ў вызначаным тэрміне;
  3. прыняцце прапановы адпаведнай працы ці іншай формы дапамогі, прадугледжанай законам;
  4. праходжанне медыцынскіх або псіхалагічных аглядаў, накіраваных на ўстанаўленне працаздольнасці альбо ўдзелу ў іншай форме дапамогі, прадугледжанай законам;
  5. прадастаўленне медыцынскай даведкі ў павятовае бюро працы*
    *, у выпадку, калі Вы ў якасці беспрацоўнага непрацаздольны па прычыне хваробы альбо знаходзіцеся ў дыспансеры па лячэнні залежнасці на працягу 90 дзён бесперапынна, прычым бесперапыннымі перыядамі лічацца таксама перыяды непрацаздольнасці па прычыне хваробы і знаходжання ў дыспансеры па лячэнні залежнасці ў выпадку, калі кожны наступны перапынак паміж перыядамі непрацаздольнасці складае менш за 30 каляндарных дзён; пазбаўленне статусу беспрацоўнага наступае па сканчэнні апошняга дня зазначанага 90-дзённага перыяду;
  6. паведамленне павятовага бюро працы ў тэрміне да 7 дзен аб пачатку працаўладкавання, іншай заробкавай працы (дагавор платнага аказання паслуг, дагавор падраду), негледзячы на памер ўзнагароджання, ці аб падачы заявы да Цэнтральнага рэестра і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці, а таксама аб узнікненні іншых абставін, якія прыводзяць да страты статусу беспрацоўнага альбо страты права на дапамогу (напрыклад, атрыманне штомесячнага даходу з іншай крыніцы ў памеры, які перавышае палову мінімальнай заработнай платы за працу, якая падлягае падаткаабкладанню падаходным падаткам з фізычных асоб) - непаведамленне аб гэтым факце падлягае пакаранню штрафам;
  7. паведамленне адпаведнага павятовага бюро працы аб кожнай змене месца прапіскі ці знаходжання і звяртанне да павятовага бюро працы адпаведнага для новага месца пражывання ў тэрміне 14 дзен ад дня змены месца прапіскі;
  8. паведамленне бюро працы аб знаходжанні за мяжой ці аб іншай сітуацыі, якая прыводзіць да адсутнасці гатоўнасці прыняць працу (дадзены перыяд не можа перавышаць у цэлым 10 дзён за адзін каляндарны год);
  9. паведамленне павятовага бюро працы аб удзельніцтве ў курсах без напраўнення старасты, якія фінансуюцца з дзяржаўных саюзных і нацыянальных сродкаў і арганізуюцца дадзеным бюро працы, у тэрміне за 7 дзен да пачатку курсаў;
  10. у выпадку удзельніцтва ў прафесійнай падрыхтоўцы дарослых - здача кваліфікацыйнага, чалядніцкага ці праверачнага эгзаміна;
  11. удзельніцтва ў дзейнасці ў рамках Праграмы Актывізацыя і Інтэграцыя, рэалізаванай павятовым бюро працы, іншымі суб'ектамі па яго заяўцы ці цэнтрам сацыяльнай дапамогі;
  12. ўдзельніцтва ў навучанні, стажыроўцы, ажыццяўленні індывідуальнага плана дзеянняў, выкананні грамадска карыснай працы ці любой іншай формы дапамогі, прадугледжанай законам,
  13. паведамленне пявятовага бюро працы аб выконванні добраахвотніцкай дзейнасці або практыкі выпускніка і прадстаўленне заключанага пагаднення або дагавора;
  14. зварот сумы неналежна атрыманай дапамогі (дапамогі, стыпендыі) разам з авансам на падаходны падатак з фізычных асоб і ўзносам на медыцынскае страхаванне, у тэрміне 14 дзён з дня ўручэння рашэння;
  15. зварот пазыкі разам з законнымі працэнтамі ў выпадку выкарыстання яе для іншых мэтаў, акрамя тых, якія прадугледжаны ў дагаворы, або калі Вы не пачалі ці не прайшлі курсы;
  16. зварот суммы на фінансаванне паслядыпломнага навучання, калі яно было спынена па віне беспрацоўнага;
  17. зварот выдаткаў на навучанне, калі яно не было скончана па віне беспрацоўнага, за выключэннем выпадкаў, калі прычынай непрацягвання навучання стала працаўладкаванне, іншая заробная занятасць або прадпрымальніцкая дзейнасць;
  18. зварот выдаткаў на прафесійную падрыхтоўку дарослых, за выключэннем выпадкаў, калі прычынай спынення праграмы прафесійнай падрыхтоўкі дарослых альбо непрыступлення да здачы кваліфікацыйнага, чаляднічага, праверачнага эгзаміна было працаўладкаванне, іншая заробная занятасць ці прадпрымальніцкая дзейнасць.


Informacje o publikacji dokumentu

Menu Display