Індывідуальны План Дзейнасці

Print Drukuj

Чым з'яўляецца Індывідуальны План Дзейнасці?

Індывідуальны План Дзейнасці (ІПД) гэта план дзеянняў, які ахоплівае асноўныя паслугі на рынку працы, якія падтрымліваюцца інструментамі рынку працы для працаўладкавання беспрацоўнага альбо асобы, якая шукае працу.
Дапамога, якую аказвае павятовае бюро працы ў рамкаў ІПД, дапасаваная да Вашых індывідуальных патрабаванняў і магчымасцей, з улікам Вашай адукацыі, прафесійнага вопыту і магчымасці працаўладкавання ці вядзення гаспадарчай дзейнасці.

Хто, калі і на якой падставе падрыхроўвае ІПД?

ІПД падрыхтоўваецца кансультантам кліента ў супрацоўніцтве з беспрацоўным ці асобай, якая шукае працу.

Калі Вы зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага, то Ваш ІПД рыхтуецца ў абавязковым парадку не пазней за 60 дзён з дня рэгістрацыі ў бюро працы.

Калі Вы з'яўляецеся асобай, якая шукае працу, кансультант кліента можа падрыхтаваць для Вас ІПД апіраючыся на атрымленныя ад Вас звесткі.

Што ўтрымлівае ІПД?

ІПД уключае сярод іншага:

  • дзеянні, якія могуць прымяняцца бюро працы ў рамках дапамогі, прадугледжанай законам, напрыклад, пасрэдніцтва працы, прафесійная кансультацыя, курсы;
  • дзеянні, якія плануюцца да самастойнага выканання беспрацоўным ці асобай, якая шукае працу, з метай пошуку працы, напрыклад разгляданне прапаноў працы на сайце CBOP;
  • планаваныя тэрміны выканання канкрэтных дзеянняў;
  • формы, планаваную колькасць і тэрміны кантактаў з кансультантам кліента ці іншым работнікам бюро працы;
  • тэрмін і ўмовы заканчэння рэалізацыі індывідуальнага плану дзянняў.

Маніторынг ІПД

Павятовае бюро працы ў перыяд рэалізацыі ІПД абавязана звяртацца да Вас прынамсі за адзін раз у 60 дзён, каб кантраляваць сітуацыю і прагрэс у рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных у ІПД. Гэты кантакт можа быць здзейснены павятовым бюро працы ў выглядзе сустрэчы, тэлефоннай размовы альбо абмену інфармацыяй па электроннай пошце ці па рэгулярнай пошце.

Ці можна змяніць ІПД падчас яго рэалізацыі?

Калі Ваша сітуацыя ў якасці беспрацоўнага альбо асобы, якая шукае працы, змяніцца, то кансультант кліента ў супрацоўніцтве з Вамі, можа ўнесці адпаведныя змены ў ІПД.

 

Informacje o publikacji dokumentu