Чым з'яўляецца групавая кансультацыя?
Калі Вы з'яўляецеся незарэгістраванай асобай Вы можаце карыстацца прафесійнай кансультацяй ў групавой форме ў павятовым бюро працы ці цэнтры інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры. У рамках аказванай там дапамогі Вы можаце карыстацца:
- групавой парадай, якая аказваецца асобам, якія патрабуюць дапамогі ў вырашэнні іх прафесійных праблемаў ці набыцці навыкаў ў рамках пошуку працы;
- групавой інфармацыяй, якая прадастаўляецца асобам падчас інфармацыйнага спаткання, якое праводзіцца з мэтай прадастаўлення прафесійнай інфармацыі;
- курсамі ў сферы навыкаў пошуку працы, рэалізаванымі павятовымі бюро працы.
Дзе і ў якой форме Вы можаце карыстацца прафесійнай кансультацыяй ў групавой форме?
Групавыя формы дапамогі, якія аказваюцца ў рамках прафесійнай кансультацыі, рэалізуюцца павятовымі бюро працы і цэнтрамі інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры.
Групавая кансультацыя праводзіцца ў форме майстар-класаў, а яе мэтай з'яўляецца паміж іншым дапамога ў:
- каб лепш спраўляцца з пошукам працы,
- планаванні прафесійнай кар'еры і вызначэнні прафесійнага патэнцыяла,
- вывучэнні ўласных прафесійных пераваг,
- падрыхтоўцы дакументаў,
- падрыхтоўцы да інтэрв'ю з наймальнікам,
- падрыхтоўцы да адкрыцця гаспадарчай дзейнасці.
У рамках групавой кансультацыі Вы можаце таксама запісацца на Курс у сферы навыкаў пошуку працы, які праводзіцца работнікамі павятовых бюро працы.
Памятайце! Курс ў сферы навыкаў пошуку працы праводзіцца толькі павятовымі бюро працы.
Павятовае бюро працы аказвае прафесійную кансультацыю ў групавой форме асобе, зарэгістраванай у рамках усіх групавых форм, падчас калі цэнтр інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры аказвае прафесійную кансультацыю ў групавой форме зарэгістраванай асобе ў рамках групавой кансультацыі і групавой інфармацыі.
Што патрэбна зрабіць, каб карыстацца паслугамі групавой кансультацыі?
Калі Вы жадаеце скарыстаць з прафесійнай кансультацыі ў групавай форме ў якасці зарэгістраванай асобы, звярніцеся за дапамогай у павятовае бюро працы ці цэнтр інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры.
Калі Вы з'яўляецеся зарэгістраванай асобай ў павятовым бюро працы звярніцеся за індывідуальнай кансультацыяй да свайго кансультанта кліента, напрыклад падчас падрыхтоўкі Вашага ІПД.