Чым з'яўляюцца курсы?
Курсы для беспрацоўных і асоб, якія шукаюць працу, з'яўляюцца формай прафесійнай актывізацыі, фінансаванай бюро працы, праводзіцца ў выглядзе курсаў, якія ахопліваюць у сярэднім не менш за 25 гадзін у тыдзень, калі асобныя палажэнні не прадугледжваюць меншы памер навучання. Удзельнік курсаў атрымлівае штомесяц стыпендыю ў памеры 120% дапамогі па беспрацоўю, калі месячны памер курсаў складае не менш за 150 гадзін; у выпадку меншага месячнага гадзіннага трывання курсаў памер стыпендыі ўсталеўваецца прапарцыянальна, пры гэтым стыпендыя не можа быць меншай за 20% дапамогі. Па сканчэнню курсаў удзельнік атрымае пасведчанне альбо іншы дакумент, які выдаецца навучальнай установай.
Хто можа карыстацца курсамі?
Накіраванне на курсы можа атрымаць зарэгістраваная ў бюро працы асоба:
- беспрацоўны,
- асоба, якая шукае працу:
- якая знаходзіцца ў перыядзе папярэджання аб спыненні працоўных або службовых адносін па віне наймальніка,
- якая працуе ў наймальніка, прызнанага банкрутам, ці ў стане ліквідацыі,
- якая атрымоўвае сацыяльную дапамогу, якой прыслугоўвае перыяд шахцёрскага водпуску, або сацыяльная шахцеёрская дапамога,
- якая ўдзельнічае ў праграме інтэграцыі альбо занятках Центра сацыяльнай інтэграцыі,
- якая з'яўляецца салдатам у запасе,
- якая атрымлівае навучальную пенсію,
- якая атрымлівае навучальную дапамогу, якая выплачваецца наймальнікам,
- якая з'яўляецца сямейнікам ці мужам/жонкай фермера, які шукае працу па-за фермерствам і якая падлягае сацыяльнаму страхаванню,
- якая з'яўляецца іншаземцам, у тым ліку грамадзянінам дзяржавы з Еўрапейскага саюза альбо дзяржавы, якая заключыла дагавор з Еўрапейскай супольнасцю; бежанцам; асобай, якая мае дазвол на сталае пражыванне, на пасяленне,
- якая працуе ва ўзросце 45 гадоў і больш.
Рашэнне аб накіраванні на курсы прымае старшыня (бюро працы) на аснове індывідуальнага плана дзеянняў.
Як доўга могуць трываць курсы?
Курсы павінны ўключаць у сярэднім не менш за 25 гадзін у тыдзень, калі асобныя палажэнні не прадугледжваюць меншага памеру навучання. Курсы могуць доўжыцца да 6 месяцаў, але калі патрабуе гэтага праграма - да 12 месяцаў. Курсы для асоб без прафесійнай кваліфікацыі могуць доўжыцца да 12 месяцаў, але калі патрабуе гэтага праграма - да 24 месяцаў.
Што неабходна зрабіць, каб атрымаць накіраванне на курсы?
Аб накіраванні на курсы можна хадайнічаць рознымі спосабамі:
- можна звярнуцца з просьбой ўдзела ў групавых курсах, якія плануе пабятовае бюро працы (найлепш звяртацца ў пісьмовай форме); план курсаў размяшчаецца на інфармацыйнай дошцы бюро працы;
- можна атрымаць прапанову ўдзельнічаць у курсах непасрэдна ад работніка бюро парацы;
- можна падаць заяву аб накіраванні на курсы, абраныя з рынкавай прапановы - тады мэтанакіраванасць курсаў павінна быць абгрунтавана; бюро працы фінансуе кошт такіх курсаў у памеры да 300% ад сярэдняй зарплаты, а калі кошт вышэйшы, асоба, накіраваная на курсы, пакрывае розніцу з уласных сродкаў (карыснай крыніцай інфармацыі
аб прапановах курсаў з'яўляецца база дадзеных: http://stor.praca.gov.pl; - можна атрымаць курсавы талон - датычыцца выключна беспрацоўных ва ўзросце да 30 гадоў.
Курсы, у якіх прымае ўдзел беспрацоўны альбо асоба, якая шукае працу, павінны праводзіцца навучальнай установай, унесенай у Рэестр навучальных устаноў, які вядзе старшыня.
Што такое курсавы талон?
Курсавы талон - гэта інструмент актывізацыі беспрацоўных ва ўзросце да 30 гадоў, які з'яўляецца гарантыяй накіравання беспрацоўнага на вызначаныя ім курсы і кампенсацыі выдаткаў, якія будуць панесены ў сувязі з удзельніцтвам у курсах.
Як можна атрымаць курсавы талон?
Курсавы талон прадастаўляе старшыня (а дакладней, павятовае бюро працы, якое дзейнічае ад імя старшыні) па заяве беспрацоўнага. Прадастаўленне і рэалізацыя курсавога талона ажыццяўляецца на падставе індывідуальнага плана дзеянняў і заявы беспрацоўнага аб тым, што ўдзельніцтва ў курсах дапаможа яму знайсці працу, іншую заробкавую занятасць, адкрыць гаспадарчую дзейнасць. Тэрмін дзеяння курсавога талона вызначае старшыня.
Да якога памеру старшыня фінансуе кошты курсаў?
У рамках курсавога талона старшыня фінансуе беспрацоўнаму да 100% сярэдняй заработнай платы, якая абавязвае на дату прадастаўлення курсавога талона, кошты:
- адных ці некалькі курсаў, у тым ліку выдаткі кваліфікацыйных прафесійных курсаў і курсаў, якія прадастаўляюць правы на прафесійную дзейнасць - у форме аплаты на рахунак навучальнай установы;
- неабходных медычных ці псіхалагічных аглядаў - у форме выплаты на рахунак выканаўцы агляду;
- праезду на курсы - у форме аплаты ў сталым эквіваленце, якая выплачываецца беспрацоўнаму ў памеры:
- да 150 зл. - у выпадку курсаў, якія доўжацца да 150 гадзін,
- больш за 150 да 200 зл - у выпадку курсаў, якія доўжацца больш за 150 гадзін,
- пражывання, калі заняткі праводзяцца па-за месцам пражывання - у форме аплаты ў сталым эквіваленце, якая выплачываецца беспрацоўнаму ў памеры:
- да 550 зл - у выпадку курсаў, якія доўжацца менш за 75 гадзін,
- больш за 550 да 1100 зл. - у выпадку курсаў, якія доўжацца ад 75 да 150 гадзін,
- больш за 1100 да 1500 зл. - у выпадку курсаў, якія доўжацца больш за 150 гадзін,
Калі кошт курсаў перавысіць вартасць талона?
Старшыня фінансуе кошты курсаў, медычных аглядаў, пераезду і пражывання да памеру, вызначанага ў курсавым талоне, а беспрацоўны пакрывае выдаткі, якія перавышаюць дадзены ліміт.
Каму прыслугоўвае стыпендыя?
Стыпендыя, фінансаваная з Фонда працы, прыслугоўвае беспрацоўнаму ў перыяд праходжання курсаў, на якія ён быў накіраваны павяторым бюро працы.
Які памер стыпендыі?
Памер стыпентыі складае 120% сумы дапамогі па беспрацоўю з умовай таго, што колькасць гадзін курсаў складае меньш за 150 гадзін у месяц. У выпадку меншай колькасці гадзін стыпендыя ўсталеўваецца прапарцыянальна, аднак не меньш за 20% дапамогі па беспрацоўю. Стыпендыя ў памеры 20% дапамогі па беспрацоўю прыслугоўвае з дня пачатку выконвання працы, іншай заробкавай працы ці адкрыцця гаспадарчай дзейнасці да дня заканчэння курсаў, незалежна аб колькасці гадзн курсаў.
Заўвага: Беспрацоўнаму, які мае ў той жа час права да стыпендыі і дапамогі па беспрацоўю прыслугоўвае права выбару субсідзіі.
Заўвага: Асоба, якая па сваёй віне не закончыла курсы, абавязана вярнуць іх кошты за выключэннем сітуацыі, калі прычынай незаканчэння курсаў было працаўладкаванне, выконванне іншай заробкавай працы ці адкрыццё гаспадарчай дзейнасці.
Ці стыпендыя належыцца таксама ў перыяд непрацаздольнасці?
Так. Беспрацоўны захоўвае права да стыпендыі за перыяд пацверджанай дакументальна непрацаздольнасці. Дадзеную непрацаздольнасць неабходна абгрунтаваць лістком аб непрацаздольнаці альбо распячатанным лістком аб непрацаздольнаці (не датычыцца беспрацоўных, якія знаходзяцца на лячэнні ў дыспансеры па лячэнні залежнасцей). Беспрацоўны абавязаны паведаміць павятовае бюро працы аб непрацаздольнасці ў тэрміне 2 дзён з дня выдачы лістка і прадаставіць яго ў павятовае бюро працы у тэрміне 7 дзён.