Asset Publisher

Праца ў іншых краінах

Для выконвання працы ў краінах па-за прасторай ЕС/ЕЭП неабходна атрымаць адпаведную візу і дазвол на працу. Падрабязную інфармацыю на тэму правіл працаўладкавання прадастаўляюць пасольствы.

Можна шукаць працаўладкавання па-за прасторай ЕС/ЕЭП з дапамогай прыватных агенцтваў па працаўладкаванні.
 
Агенцтвы па працаўладкаванні аказваюць у Польшчы наступныя паслугі:
 
пасрэдніцтва працы(у тым ліку накіраванне асоб на працу за мяжой у замежных наймальнікаў) - дапамога для асоб, якія шукаюць працу, атрымаць адпаведную працу, а наймальнікам - знайсьці работнікаў з адпаведнымі кваліфікацыямі,
 
кансультацыя ў сферы падбору персанала - кансультацыйныя паслугі, якія аказваюцца наймальнікам,
 
прафесійная кансультацыя - дапамога ў выбару адпаведнай прафесіі і месца працы, а таксама прадастаўленне неабходных інфармацый да прымання прафесійных рашэнняў,

часовай працы - працаўладкаванне часовых работнікаў і накіраванне гэтых работнікаў да выконвання часовай працы для і пад кіраўніцтвам наймальніка карыстальніка (арт. 18.1)

Перш чым скарыстацца паслугамі агенцтва па працаўладкаванні, пераканайцеся, што агенцтва мае адпаведны сертыфікат на аказванне сваіх паслуг. У адпаведнасці з Законам ад 20 красавіка 2004 г. "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы (Dz. U. ад 2015 г. паз.149 з наст. зм.) для вядзення дзейнасці агенцтва па працаўладкаванні на легальнай аснове неабходна атрымаць запіс у рэестры агенцтваў па працаўладкаванні. Спіс сертыфікаваных агенцтваў размешчаны на сайце Дзяржаўнага рэестра агенцтваў па працаўладкаванні www.kraz.praca.gov.pl 

Памятайце, што агенцтва па працаўладкаванні, якое накіроўвае на працу за мяжу, абавязана заключыць дагавор у пісьмовай форме з асобай, накіраванай да працы (арт. 85 Закона ад 20 красавіка 2004 г. "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы"). Дадзены дагавор не з'яўляецца працоўным дагаворам, які заключаецца з наймальнікам.

Дагавор аб накіраванні на працу павінен утрымліваць наступную інфармацыю:

  • найменне замежнага наймальніка,
  • перыд працаўладкавання альбо іншай заробкавай працы,
  • від і ўмовы працы і заработнай платы, а таксама сацыяльнае забяспечанне, якое належыцца асобе, накіраванай на працу,
  • умовы сацыяльнага страхавання і страхавання ад наступстваў няшчасных выпадкаў і трапікальных хвароб,
  • абавязкі і правы асобы, накіраванай на працу, і агенцтва па працаўладкаванні,
  • аб'ём грамадзянскай адказнасці бакоў у выпадку невыканання альбо неналежнага выканання дагавора, заключанага паміж агенцтвам па працаўладкаванні і грамадзянінам Польшчы, у тым ліку бок, які пакрывае выдаткі на праезд і вяртанне асобы, накіраванай на працу ў выпадку невыканання замежным працадаўцам умоў дамовы і парадак прадастаўлення звязаных з гэтым іскавых запатрабаванняў ў судзе,
  • сумы, якія належацца агенцтву па працаўладкаванні за фактычна панесеныя выдаткі, звязаныя з накіраваннем на працу за мяжу, панесеныя на: праезд і вяртанне асабы, накіраванай на працу, выдачу візы, медыцынскія агляды і пераклад дакументаў,
  • інфармацыя аб парадку і ўмовах дапуску іншаземцаў да рынку працы ў краіне выконвання працы,
  • іншыя абавязкі бакоў.

Вышэйзгаданы дагавор павінен быць заключаны ў пісьмовай форме. Нягледзячы на тое, што дагавор можа быць доўгім, неабходна ўважліва яго прачытаць. Дагавор, які не ўтрымлівае ўсіх вышэйзгаданых пунктаў, з'яўляецца незаконным.

Калі ўмовы працы або заработнай платы не адпавядаюць умовам, прадугледжаным дагаворам аб накіраванні да працы за мяжой - дадзеная асоба мае права звярнуцца з патрабаваннямі да агенцтва па працаўладкаванні, праз якое яго накіравалі на працу. Такім чынам, існуе больш шанцаў, што справа будзе разглядацца хутчэй. Акрамя таго, пасля вяртання на радзіму, можна прад'явіць іскавыя запатрабаванні супраць агенцтва па працаўладкаванні да дзяржаўнага суда - шляхам ўзбуджэння грамадзянскай справы.

Калі наймальнік не выконвае ўмовы працоўнага дагавора - аб гэтым неабходна паведаміць агенцтва па працаўладкаванні. У некаторых краінах дапамогу могуць аказваць прафсаюзы, інспекцыі працы альбо бюро працы. Калі дадзены метад не прыносіць вынікаў у выглядзе дасягнення пагаднення з наймальнікам, існуе магчымасць прад'явіць іск супраць наймальніка ў адпаведны суд дадзенай краіны - у якасці адзінай установы, якая вырашае спрэчкі паміж работнікам і наймальнікам. Найлепш зрабіць гэта да вяртання на радзіму.

Асоба, якая шукае дапамогі ці інфармацыі за мяжой, можа звярнуцца да польскіх дыпламатычных устаноў. На сайтах польскіх дыпламатычных устаноў знаходзяцца нумары тэлефонаў і адрасы ўстаноў, дзе можна атрымаць дапамогу і паведаміць аб нядобрасумленных пасрэдніках працы альбо нядобрасумленных наймальніках.

Напамінаем яшчэ раз, што агенцтва па працаўладкаванні мае права спаганяць ад нас сумы фактычна панесеных выдаткаў, звязаных з накіраваннем да працы за мяжой, панесеныя на: праезд і вяртанне накіраванай асобы, выдачу візы, медыцынскія агляды і пераклад дакументаў. (арт. 85 пар. 2 п. 7).

Ад асоб, накіраваных на працу, забараняецца спаганяць авансаў, дэпазіты і аплаты за пошук і вызначэнне замежнага наймальніка. Забараняецца спаганяць аплаты, якія кампенсуюць выдаткі на: эксплуатацыйныя выдаткі, заработную плату работнікаў, арэнду памяшканняў, паездкі (дэлегацыі) работнікаў органаў занятасці, рэкрутынг, паслугі паштовай і тэлефоннай сувязі, друкі, рэкламу, аб'яваў у прэсе і інш.

Неабходна паведамляць Акруговыя інспекцыі працы і ваяводскія бюро працы аб нелегальных агенцтвах па працаўладкаванні.

Каб пазбегнуць нядобрасумленнага пасрэдніка працы неабходна:

  1. Праверыць, ці агенцтва па працаўладкаванні мае адпаведны сертыфікат (спіс агенцтваў па працаўладкаванні знаходзіцца на інтэрнэт-сайцеwww.kraz.praca.gov.pl).
  2. Праверыць меркаванні аб пасрэдніку ў Інтэрнэце,
  3. Не карыстацца прапановамі працы, размешчанымі ў прэсе, якія змяшчаюць толькі нумар кантактнага тэлефона, а таксама сустрэчамі з пасрэднікам па-за офісам фірмы (напрыклад: на вуліцы, вакзале, у кавярні).
  4. Памятаць, што агенцтва па працаўладкаванні не мае права спаганяць аплаты за "ўладкаванне" працы. У выпадку накіравання на працу за мяжу дазваляецца спаганяць аплаты за выдаткі, якія агенцтва па працаўладкаванні панесла на: праезд і вяртанне асобы, накіраванай на працу за мяжу, выдачу візы, медыцынскія агляды і пераклады дакументаў.
  5. Не плаціць пасрэдніку "авансам" без квітка. Квіток аб аплаце на рахунак пасрэдніка - ашуканца - не прадастаўляе вялікіх шансаў на вяртанне аплачанай сумы.
  6. Не плаціць да ад'езда за пражыванне за мяжой, якое прадастаўляе пасрэднік. Звычайна кантакт абрываецца пасля спагнення аплат за пражыванне.
  7. Не пераплачваць! Перш чым заплаціць пасрэдніку за праезд альбо курс замежнай мовы, праверце цэны ў іншых кампаніях.
  8. Памятаць, што пасрэднік па працаўладкаванні абавязаны заключыць пісьмовы дагавор з асобай, накіраванай на працу за мяжу, які змяшчае: найменне наймальніка, умовы працы і заработнай платы, належнае сацыяльнае забеспячэнне і г.д. (арт. 85 пар. 2 Закона ад 20 красавіка 2004 г. "Аб стымуляванні занятасці і ўстановах рынку працы - Dz. U. ад 2008 г. № 69, паз. 415, пазн. зм.),
  9. Памятаць таксама, што пасрэднік павінен накіроўваць да наймальніка, а не да іншага замежнага пасрэдніка. Дадзеным наймальнікам можа быць таксама замежнае агенцтва па працаўладкаванню.
  10. Праверыць у Центральным рэестры і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці (CEIDG) альбо ў Дзяржаўным судовым рэестры (KRS), ці дадзены пасрэднік мае запіс аб гаспадарчай дзейнасці і з якога часу.
  11. Заўжды правяраць, ці дадзены пасрэднік мае дагавор, заключаны з замежным наймальнікам і ці ўжо накіроўваў людзей на працу за мяжой. Шукаць звесткі аб дадзеным агенцтве па працаўладкаванні на інтэрнэт-форумах, дзе змяшчаюцца меркаванні асоб, якія раней карысталіся паслугамі дадзенага агенцтва.

На што звярнуць увагу да прыняцця рашэння аб ад'ездзе за мяжу для выконвання працы:

  • неабходна ацаніць моўныя навыкі - параўноўваць іх з патрабаваннямі наймальніка (лепш валодаць мовай прынамсі на камунікатыўным узроўні),
  • неабходна ўзяць з сабою для ад'езда і для працаўладкавання дакументы (пашпарт, рэзюмэ- CV), пасведчанні, якія пацвярджаюць кваліфікацыю - перакладзеныя на мову краіны, дзе Вы будзеце працаваць),
  • застрахавацца ад наступстваў няшчасных выпадкаў і коштаў лячэння, узяць з сабою Еўрапейскую карту медыцынскага страхавання (EKUZ), якая дазваляе карыстацца аховай здароў'я на кошт Нацыянальнага фонда аховы здароў'я і прымаецца ў краінах UE/EFTA (інфармацыя знаходзіцца на сайце: www.nfz.gov.pl) (заўвага: калі мэтай ад'езду з'яўляецца працаўладкаванне ў іншай дзяржаве-члене UE/EFTA карта EKUZ дзейнічае толькі да пачатку выконвання працы. З першана дня працы асоба павінна быць застрахаваная ў краіне, дзе яна выконвае працу),
  • зазнаеміцца з інфармацыяй аб жыцці і ўмовах працы ў краіне, дзе Вы едзеце, узяць кантактовыя дадзеныя польскага пасольства (спіс на www.msz.gov.plwww.poradnik.poland.gov.pl ) і грошы на жыццё і вяртанне да Польшчы,
  • пакінуць сваякам адрас, дзе Вы будзеце знаходзіцца, і нумар тэлефона,
  • да ад'езда зрабіць копію пашпарта (іншага дакумента тоеснасці, вадзіцельскага пасведчання) і пакінуць сваякам.


Informacje o publikacji dokumentu

Menu Display