Асноўнай мэтай дапамогаў, якія прадасталяюцца з Фонда сацыяльнага страхавання, з'яўляецца забеспячэнне сродкаў для існавання застрахаваным асобам, якія не могуць працягваць выконваць заробкавую дзейнасць па натуральных прычынах (г. зн. пасля дасягнення ўстаноўленага законам узросту) альбо з-за страты працаздольнасці. Такім чынам, права на пенсію залежыць не толькі ад заяўленай непрацаздольнасці і пацверджання неабходнага страхавога стажу, які складаецца са страхавых і нестрахавых перыядаў. Таксама важным з'яўляецца тое, калі асоба, якая хадайнічае аб пенсіі, стала непрацаздольнай. У адпаведнасці з палажэннямі Закона ад 17 снежня 1998 г. "Аб пенсіях і субсідзіях з Фонду сацыяльнага страхавання" (Dz. U. ад 2018 г., паз.1270 з наст. зм.) умовай набыцця права на пенсію з'яўляецца наяўнасць непрацаздольнасці (поўнай альбо частковай) падчас страхавання альбо не пазней чым за 18 месяцаў пасля яго спынення.