Дапамога па непрацоздольнасці пасля спынення працоўных адносін

Print Drukuj

Дапамога па часовай непрацаздольнасці належыцца застрахаванай асобе, якая стала непрацаздольнай на працягу трывання страхавання на выпадак часовай непрацаздольнасці.

Дапамога па часовай непрацаздольнасці належыцца таксама асобе, якая стала непрацаздольнай пасля спынення страхавання на выпадак часовай непрацаздольнасці, калі непрацаздольнасць працягвалася без перапынку па мешай меры 30 дзён і вынікла:

  1. не пазней чым на працягу 14 дзён ад спынення страхавання на выпадак часовай непрацаздольнасці;
  2. не пазней чым на працягу 3 месяцаў ад спынення страхавання на выпадак часовай непрацаздольнасці - у выпадку інфекцыйнай хваробы, інкубацыйны перыяд якой перавышае 14 дзён, альбо іншага захворвання, сімптомы якога выяўляюцца пасля перыяду, які перавышае 14 дзён з пачатку хваробы.

Дапамога па непрацаздольнасці прыслугоўвае на працягу перыяду прадаўжэння непрацаздольнасці па прычыне хваробы альбо адсутнасці магчымасці выконвання працы, аднак не даўжэй чым за 182 дзён, а калі непрацаздольнасць вынікла па прычыне туберкулёза альбо ўзнікае падчас цяжарнасці - не больш за 270 дзён.

Месячная дапамога па непрацаздольнасці складае 80% падставы памеру дапамогі.

Месячная дапамога па непрацаздольнасці за перыяд знаходжання ў бальніцы складае 70% падставы памеру дапамогі, пры тым, што месячная дапамога па непрацаздольнасці за перыяд знаходжання ў бальніцы з 15 па 33 дзень непрацаздольнасці ў каляндарным годзе ў выпадку работніка, якому споўнілася 50 годоў, складае 80% падставы памеру дапамогі.

Месячная дапамога па непрацаздольнасці складае 100% падставы памеру дапамогі, калі непрацаздольнасць альбо адсутнасць магчымасці выконвання працы:

  • узнікла ў перыяд цяжарнасці;
  • узнікла ў выніку праходжання неабходных медыцынскіх аглядаў, прадугледжаных для кандыдатаў на донараў клетак, тканак і органаў, і працэдуры збору клетак, тканак і органаў;
  • узнікла ў выніку выпадку ў дарозе да працы альбо з працы.
Informacje o publikacji dokumentu