Гэта адна з формаў непасрэднага кантакту наймальникаў са шматлікімі кандыдатамі на працу, з мэтай прэзентацыі прапаноў працы ці прапаноў вакансій, а таксама з мэтай набору кандыдатаў да працы, якія адпавядаюць патрабаванням наймальнікаў.
Кірмаш вакансій - гэта мерапрыемства, якое бюро працы можа арганізаваць:
- самастойна– ахоп кірмашу вакансій мясцовы, які распаўсюджваецца на адзін павят,
- ў супрацоўніцтве з ваеводзкім бюро працы ці іншымі повятовымі бюро працы– ахоп кірмашу вакансій рэгіанальны, дзяржаўны ці міжнародны.
Інфармацыя аб арганізаваных кірмашах вакансій публікуецца на сайце CBOP у раздзеле "Каляндар кірмашоў вакансій, біржаў працы і курсаў".
Памятайце! Удзел у кірмашах вакансій - гэта адно з магчымасцей пошуку працы. Магчымасць спаткання са шматлікімі наймальнікамі, правядзенне інтэрв'ю, набыцце кантакту з наймальнікам, прадастаўленне свайго рэзюмэ.
Адно наведванне кірмашу вакансій можа прывесці да таго, што Вы знойдзеце або зменіце працу на больш цікавую.
Запытайце свайго кансультанта кліента!
Калі Вы з'яўляецеся зарэгістраванай асобай, бюро працы можа накіраваць Вас да ўдзелу ў кірмашы вакансій і арганізаваць для Вас пераезд да месца іх правядзення, у выпадку калі кірмашы вакансій арганізоўваюцца за мяжой Вашага павета.