Грамадска карысныя работы

Print Drukuj

Грамадска карысныя работы - гэта форма падтрымкі для беспрацоўных без права на дапамогу, якія адначасова карыстаюцца сацыяльнымі дапамогамі ці ўдзельнічаюць у сацыяльным дагаворы, індывідуальнай праграме здабывання самастойнасці, мясцовай праграме сацыяльнай дапамогі альбо індывідуальнай праграме сацыяльнага працаўладкавання. Дадзеныя работы ажыццяўляюцца без заключэння працоўных адносін ці працоўнага дагавора. Яны арганізуюцца гмінай у арганізацыйных адзінках сацыяльнай дапамогі, арганізацыях ці ўстановах, якія на падставе статута займаюцца харытатыўнай дапамогай ці дзейнасцю на карысць мясцовага грамадства. Выконванне грамадска карысных работ адбываецца на падставе пагаднення, закдючанага паміж старшынёй і гмінай, на карысць каторай грамадска карысныя работы будуць выконвацца. Старшыня фінансуе для гміны са сродкаў Фонда працы да 60% мінімальнай сумы дапамогі, якая належыцца беспрацоўнаму. Дапамога можа ў поўным памеры фінансавацца з бюджэту гміны.

Асобы, якія маюць права накіравання да выконвання грамадска карысных работ

Калі Вы з'яўляецеся:

  • беспрацоўным без права на дапамогу,
  • і адначасова карыстаецеся сацыяльнымі дапамогамі ці ўдзельнічаеце ў сацыяльным дагаворы, індывідуальнай праграме здабывання самастойнасці, мясцовай праграме сацыяльнай дапамогі альбо індывідуальнай праграме сацыяльнага працаўладкавання

- то Вас могуць накіраваць да выконвання грамадска карысных работ.

Перыяд трывання грамадска карысных работ

Работы могуць выконвацца ў памеры да 10 гадзін у тыдзень.

Дапамогі

За выконванне працы ў рамках грамадска карысных работ беспрацоўны мае права атрымаць плату за выконванне грамадска карысных работ, якая падлягае валарызацыі. 

Informacje o publikacji dokumentu