Asset Publisher

Як зарэгістравацца ў павятовым бюро працы ў якасці беспрацоўнага?

Калі Вы жадаеце зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага, то Вы можаце:

  1. звярнуцца да павятовага бюро працы, кампетэнтнага па месцы Вашай сталай ці часовай прапіскі, а калі Вы не маеце ніякай прапіскі - у павятовае бюро працы, на тэрыторыі дзеяння каторага Вы знаходзіцеся;

    альбо
  2. скарыстаць са спрошчанага спосаба электроннай рэгістрацыі ў бюро працы, які адрасаваны для ўсіх асоб, якія маюць доступ да Інтэрнета. Рэгістрацыя заключаецца ў запаўненні заявы на рэгістрацыю ў якасці беспрацоўнага ў электроннай форме, размешчанай на сайце praca.gov.pl, адпраўцы яе ў адпаведнае павятовае бюро працы і арганізацыі сустрэчы ў бюро працы для прадастаўлення неабходных дакументаў і асабістага пацверджання правільнасці перададзеных дадзеных

    Пасля перадачы дадзеных бюро працы прызначае дату яўкі, не больш за 7 рабочых дзён для прадастаўлення ўсіх патрабаваных дакументаў, неабходных для зарэгістравання дакументаў і рэгістрацыі. У выпадку, калі Вы не з'явіцеся ў устаноўленытэрмін, бюро працы, дадзеныя выдаляюцца з тэлеінфарматычнай сістэмы бюро па працы;

    Вышэйапісаная працэдура дазволіць Вам забраніраваць тэрмін рэгістрацыі загадзя, каб, перш за ўсё, зэканоміць час, які Вы праводзіце ў бюро працы, чакаючы рэгістрацыі.

    Вы атрымаеце статус беспрацоўнага ў той дзень, калі Вы з'явіцеся ў павятовае бюро працы, падпішаце ўласныручным подпісам пададзеныя дадзеныя і прадаставіце ў прысутнасці работніка павятовага бюро працы і пад пагрозай крымінальнай адказнасці за прадастаўленне хлуслівых звестак - заяву аб праўдзівасці перададзеных дадзеных і аб азнаямленні з умовамі захавання статусу беспрацоўнага;

    альбо
  3. выкарыстоўваць цалкам электронную рэгістрацыю ў бюро працы. Рэгістрацыя заключаецца ў запаўненні заявы на рэгістрацыю ў якасці беспрацоўнага ў электроннай форме, размешчанай на сайце www.praca.gov.pl, прылажэнні да заявы сканаў усіх дакументаў, неабходных для рэгістрацыі, забяспячэнні заявы і прылажэнняў бяспечным электронным подпісам, які пацвярджаецца з дапамогай дзеючага кваліфікаванага сертыфіката ці подпісам, пацверджаным канфідэнцыяльным профілем ePUAP, і адпраўцы заявы разам з прылажэннямі ў адпаведнае павятовае бюро працы.

    Вы атрымаеце статус беспрацоўнага ў дзень падачы заявы праз электронную сістэму рэгістрацыі, пасля забяспячэння яе і прыложаных да заявы сканаваных дакументаў і заявы аб праўдзівасці перададзеных дадзеных і азнаямлення з умовамі захавання статусу - адным з двух актуальна прымальных бяспечных подпісаў.


Informacje o publikacji dokumentu

Menu Display