Чым з'яўляецца індывідуальная кансультацыя?
Калі Вы з'яўляецеся незарэгістраванай асобай, Вы можаце карыстацца дапамогай, якую аказвае ў рамках прафесійнай кансультацыі ў індывідуальнай форме павятовае ці ваяводзкае бюро працы ў цэнтры інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры, які там дзейнічае. Работнік бюро працы ў рамках аказванай дапамогі можа аказаць:
- індывідуальную параду, калі Вы паведаміце пра неабходнасць дапамогі ў вырашэнні Вашай прафесійнай праблемы;
- індывідуальную параду на адлегласці па тэлефоне ці з выкарыстаннем тэлеінфарматычных сістэмаў, калі Вам будзе патрэбна дапамога з мэтай вырашэння Вашай прафесійнай праблемы;
- індывідуальную інфармацыю, калі Вы паведаміце пра неабходнасць атрымаць прафесійную інфармацыю;
- індывідуальную інфармацыю на адлегласці па тэлефоне ці з выкарыстаннем тэлеінфарматычных сістэмаў, калі Вы паведаміце пра неабходнасць атрымаць прафесійную інфармацыю;
індывідуальная парада і індывідуальная парада на адлегласці праводзяцца ў форме так званай кансультацыйнай размовы. Падчас размовы работнік бюро працы дапаможа Вам вызначыць сваю прафесійную праблему і магчымыя шляхі яе вырашэння.
Прафесійныя праблемы, з якімі вы можаце звярнуцца да работніка бюро працы за дапамогай, могуць датычыцца выбару ці змены прафесіі, дапаўнення або змены прафесійнай кваліфікацыі, выбару напрамкі навучання ці курсаў, планавання прафесійнага развіцця, выбару працоўнага месца.
Куды можна звярнуцца і ў яком памеры прадастаўляецца індывідуальная кансультацыя?
Павятовае бюро працы аказвае прафесійную кансультацыю ў індывідуальнай форме незарыгістраванай асобе ў рамках індывідульнай інфармацыі і індывідульнай інфармацыі на адлегласці.
Цэнтр інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры аказвае прафесійную кансультацыю ў індывідуальнай форме незарыгістраванай асобе ў рамках усіх індывідуальных формаў, а менавіта:
- індывідуальнай парады,
- індывідуальнай парады на адлегласці,
- індывідуальнай інфармацыі,
- індывідуальнай інфармацыі на адлегласці.
Што трэба зрабіць, каб карыстацца паслугамі індывідульнай кансультацыі?
Калі Вы з'яўляецеся незарыгістраванай асобай і жадаеце скарыстаць з прафесійнай кансультацыі ў індывідуальнай форме, звярніцеся за дапамогай у павятовае бюро працы ці цэнтр інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры.