Статус беспрацоўнай асобы можна атрымаць, калі:
- Вы з'яўляецеся: і
- грамадзянінам Польшчы,
- з'яўляецца грамадзянінам краіны-члена Еўрасаюза
- з'яўляецца грамадзянінам краіны Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якая не належыць да Еўрасаюза,
- з'яўляецца грамадзянінам краіны, якая не з'яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы, і можа карыстацца свабодным перамяшчэннем асоб на аснове пагадненняў, заключаных гэтымі дзяржавамі з Еўрапейскай супольнасцю і яе дзяржавамі-членамі (г.зн. грамадзянінам Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі ці Швейцарыі),
- іншаземцам, каторы:
- мае статус бежанца ў Рэспубліцы Польшча,
- мае дазвол на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Польшча,
- мае дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза ў Рэспубліцы Польшча,
- мае дазвол на часовае знаходжанне, выданае ў сувязі з абставінамі, аб каторых гаворыцца ў арт. 127 ці арт. 186 абз. 1 п. 3 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399),
- Мае дазвол на часовае знаходжанне, аб каторым гаворыцца ў арт. 114, абз. 1 ці 1а ці арт. 126 абз. 1 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399), або візу, выданую з мэтай выконвання працы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, і непасрэдна перад рэгістрацыяй у якасці беспрацоўнага Вы бесперапынна працавалі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча на працягу не менш чым 6 месяцаў.
- мае на тэрыторыі Рэспублікі Польшча дазвол на знаходжанне па гуманітарных прычынах альбо дазвол на талерантнае знаходжанне,
- карыстаецца часовай абаронай ў Рэспубліцы Польшча,
- карыстаецца дадатковай абаронай ў Рэспубліцы Польшча;
- з'яўляецца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча суправаджальным іншаземцам для іншаземца, які:
- з'яўляецца грамадзянінам краіны-члена Еўрасаюза
- з'яўляецца грамадзянінам краіны Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якая не належыць да Еўрасаюза,
- з'яўляецца грамадзянінам краіны, якая не з'яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы, і можа карыстацца свабодным перамяшчэннем асоб на аснове пагадненняў, заключаных гэтымі дзяржавамі з Еўрапейскай супольнасцю і яе дзяржавамі-членамі (г.зн. грамадзянінам Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі ці Швейцарыі),
- выступае ў якасці члена сям'і в разуменні арт. 2 п. 4 Закона ад 14 ліпена 2006 г. "Аб ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, знаходжанні і выездзе з гэтай тэрыторыі грамадзян дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза і членаў іх сем'яў (Dz. U. ад 2019 г. паз. 293),
- з'яўляецца іншаземцам, каторы з'яўляючыся членам сям'і грамадзяніна Польшчы, атрымаў дазвол на часовае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча альбо пасля падачы заявы на атрыманне дазвола на часовае знаходжанне, дазвола на сталае пражыванне або дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза, знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў адпаведнасці з арт. 108 пар. 1 п. 2 ці арт. 206 пар. 1 п. 2 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399) ці ў адпаведнасці змешчаннага ў праяздным дакуменце штампа, які пацвярджае падачу заявы на атрыманне дазвола на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза, калі непасрэдна перад падачай заявы на дазвол на часовае знаходжанне, дазвол на сталае пражыванне альбо на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза, ён мае дазвол на часовае знаходжанне,
і
- Вы з'яўляецеся беспрацоўнай асобай, якая не выконвае ніякай працы, здольнай і гатовай да працаўладкавання ў поўным памеры часу працы, які абавязвае ў дадзенай прафесіі ці дадзенай службе або ў іншай працы, або, калі вы інвалід, здольны і гатовы да працаўладкавання ў найменш палове гэтага часу працы, не навучаецеся ў школе, за выключэннем вучобы ў школе для дарослых або здачы завочных экзаменаў паводле экзаменацыйнай праграмы навучання ў гэтай школе альбо ў выжшай навучальнай установе, дзе Вы вучыцеся па завочнаму навучанню, і з'яўляецеся асобай зарэгістраванай у павятовым бюро працы на пастаянным або часовым месцы жыхарства і шукаеце працаўладкавання ці іншую працу, калі:
- Вам больш за 18 гадоў,
- Вам не споўнілася 60 гадоў - калі Вы жанчына, ці 65 гадоў - калі Вы мужчына,
- Вы не набылі права на пенсію па непрацаздольнасці або па інваліднасці, пенсію па навучанні, сацыяльную пенсію, сямейную пенсію ў памеры, які перавышае палову мінімальнай заработнай платы; альбо пасля спынення працаўладкавання, іншай працы, спынення вядзення нясельскагаспадарчай дзейнасці, Вы не атрымліваеце настаўніцкую кампенсацыйную дапамогу, перадпенсіённую дапамогу, дапамогу па рэабілітацыі, дапамогу па непрацаздольнасці, дапамогу па мацярынству і іншую дапамогу ў памеры дапамогі па мацярынству,
- Вы не набылі права на пенсію па непрацаздольнасці або па інваліднасці, прызнанай замежным пенсійным органам, ў памеры не менш чым найменшая пенсія па непрацаздольнасці або па інваліднасці, пра якую гаворыцца ў Законе ад 17 снежня 1998 г. "Аб пенсіях і дапамогах з Фонду сацыяльнага страхавання" (Dz. U. ад 2018 r. паз. 1270, з наст. зм.),
- Вы не з'яўляецеся ўладальнікам або фактычным ці залежным уладальнікам сельскагаспадарчай нерухомасці, у разуменні палажэнняў Закона ад 23 красавіка 1964 г. - Грамадзянскі кодэкс (Dz. U. ад 2019 г. паз. 1145 з наст. зм.), з плошчай сельскагаспадарчых угоддзяў, якія перавышаюць 2 ўлікавых га, альбо Вы не падлягаеце пенсійнаму страхаванню па сталай працы ў якасці мужа / жонкі або сямейніка ў хатняй гаспадарцы з плошчай сельскагаспадарчых угоддзяў, якія перавышауць 2 улікавых га,
- Вы не атрымліваеце даходаў, якія падлежаць падаткаабкладанню падаходным падаткам паводле раздзелаў спецыяльнай сельскагаспадарчай вытворчасці, калі толькі даход ад спецыяльных раздзелаў сельскагаспадарчай вытворчасці, разлічаны для ўстанаўлення падаходнага падатку з фізічных асоб, перавышае сярэдні даход ад працы ў індывідуальных сельскіх гаспадарках з 2 улікавых га, устаноўлены Старшынёй Галоўнага ўпраўлення статыстыкі на падставе палажэнняў заканаваўства аб падатковых нормах сельскай гаспадаркі; альбо Вы не падлягаеце пенсійнаму страхаванню па сталай працы ў якасці мужа / жонкі або сямейніка ў хатняй гаспадарцы,
- Вы не падавалі заяву на ажыццяўленне запісу ў рэестр гаспадарчай дзейнасці, альбо пасля падачы заявы на запіс:
- Вы падалі ў Центральны рэестр і інфармацыю аб гаспадарчай дзейнасці заяву на прыпыненне выконвання гаспадарчай дзейнасці і тэрмін прыпынення яшчэ не скончыўся, або
- не скончыўся яшчэ термін да дня аднаўлення гаспадарчай дзейнасці, устаноўленнага ў заяве на ажыццяўленне запісу ў Цэнтральны рэестр і інфармацыі аб гаспадарчай дзейнасці,
- Вы не з'яўляецца асобай часова арыштаванай, альбо Вы не адбываеце пакарання пазбаўлення волі , за выключэннем пакарання пазбаўлення волі, што ажыццяўляецца па-за межамі папраўчай калоніі ў сістэме электроннага нагляду,
- Вы не атрымліваеце месячнага даходу ў памеры, які перавышае палову мінімальнай заработнай платы, за выключэннем даходаў ад працэнтаў або іншага даходу ад грашовых сродкаў, сабраных на банкаўскіх рахунках,
- Вы не атрымліваеце сталай дапамогі на падстве палажэнняў заканадаўства аб сацыяльнай дапамозе,
- Вы не атрымліваеце, на падставе палажэнняў заканадаўства аб сямейных дапамогах, спецыяльнай дапамогі па доглядзе за дзяцьмі ці дадатку да сямейнай дапамогі па адзінокім выхоўванні дзяцей і страце права на дапамогу па беспрацоўі па прычыне заканчэння ўстаноўленага законам тэрміну яе атрымлліванія;
- Вы не отрымліваеце пасля спынення працаўладкавання навучальнай дапамогі, аб каторай гаворыцца ў арт. 70 пар. 6,
- Вы не падлежыце, на падставе асобных палажэнняў заканадаўства, абавязку сацыяльнага страхавання, за выключэннем сацыяльнага страхавання сяланаў.
- Вы не атрымліваеце дапамогі для апекуна на падстве палажэнняў заканадаўства аб усталяванні і выплаце дапамогаў для апекуноў.