Прызнанне статусу асобы, якая шукае працу

Print Drukuj

Статус асобы, якая шукае працу, можна атрымаць, калі Вы з'яўляецеся:

  1. грамадзянінам Польшчы,
  2. грамадзянінам:
    • дзяржавы-члена Еўрасаюза,
    • дзяржавы Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якая не належыць да Еўрасаюза,
    • дзяржавы, якая не з'яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы, і можа карыстацца свабодным перамяшчэннем асоб на аснове пагадненняў, заключаных гэтымі дзяржавамі з Еўрапейскай супольнасцю і яе дзяржавамі-членамі (г.зн. грамадзянінам Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі ці Швейцарыі),
  3. іншаземцам, які:
    • мае статус бежанца ў Рэспубліцы Польшча,
    • мае дазвол на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Польшча,
    • мае дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза ў Рэспубліцы Польшча,
    • мае дазвол на часовае знаходжанне, выданае ў сувязі з абставінамі, аб каторых гаворыцца ў арт. 127 ці арт. 186 абз. 1 п. 3 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах" (Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399),
    • мае ў Рэспубліцы Польшча дазвол на часовае знаходжанне, выданы ў сувязі з абставінамі, аб каторых гаворыцца ў арт. 144, арт. 151 пар. 1, арт. 151b пар. 1, арт. 159 пар. 1, арт. 160, арт. 161, арт. 161b пар. 1, арт. 176, арт. 186 пар. 1 п. 1, 2, 4, 5 i 7 ці арт. 187 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399) ці мае нацыянальную візу, выданную з мэтай навучання ў вышэйшай навучальнай установе першага ўзроўня, другога ўзроўня або адзінага навучання ў вышейшай навучальнай установе з атрыманнем звання магістра або доктара, з аднатацыяй "студэнт", альбо нацыянальную візу для правядзення навуковых даследаванняў і распрацовак.
    • мае дазвол на часовае знаходжанне, аб каторым гаворыцца ў арт. 114, пар. 1 ці 1а ці арт. 126 пар. 1 Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399), або візу, выданую для выконвання працы на тэрыторыі Рэспублікі Польшча,
    • мае ў Рэспубліцы Польшча візу, выданую з мэтай, апісаннай ў арт. 60 пар. 1 п. 5a Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399),, або дазвол на часовае знаходжанне, аб каторым гаворыцца ў арт. 185а Закон ад 12 снежня 2013 г. "Аб іншаземцах"(Dz. U. ад 2018 г. паз. 2094, 2399),, або знаходзіццца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў рамках бязвізавага рэжыму ў сувязі з заявай, унесенай у рэестр заяў, аб каторым гаворыцца ў арт. 88р пар.1 п. 1,
    • мае на тэрыторыі Рэспублікі Польшча дазвол на знаходжанне па гуманітарным прычынам альбо дазвол на талерантнае знаходжанне,
    • карыстаецца часовай абаронай ў Рэспубліцы Польшча,
    • звяртаецца ў Рэспубліцы Польшча з хадайніцтвам аб прадастаўленні міжнароднай абароны ці з'яўляецца мужам / жонкай, ад імя каторага выступае з хадайніцтвам аб прадастаўленні міжнароднай абароны, каторы мае даведку, выданую на падставе арт. 35 Закона аб 13 чэрвеня 2003 г. "Аб прадастаўленні іншаземцам абароны на тэрыторыі Ржспублікі Польшча" (Dz. U. ад 2019 г. паз.1666 з наст. зм.),
    • атрымаў дадатковую абарону ў Рэспубліцы Польшча;
    • з'яўляецца членам сям'і польскага грамадзяніна;
  4. з'яўляецца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча суправаджальным іншаземцам для іншаземца - грамадзяніна:
  • дзяржавы-члена Еўрасаюза,
  • дзяржавы Еўрапейскай эканамічнай прасторы, якая не належыць да Еўрасаюза,
  • дзяржавы, якая не з'яўляецца ўдзельнікам Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы, і можа карыстацца свабодным перамяшчэннем асоб на аснове пагадненняў, заключаных гэтымі дзяржавамі з Еўрапейскай супольнасцю і яе дзяржавамі-членамі (г.зн. грамадзянінам Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі ці Швейцарыі),

- выступае ў якасці члена сям'і в разуменні арт. 2 п. 4 Закона ад 14 ліпена 2006 г. "Аб ўездзе на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, знаходжанні і выездзе з гэтай тэрыторыі грамадзян дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза і членаў іх сем'яў (Dz. U. ад 2019 г. паз. 293);

Informacje o publikacji dokumentu