Дазвол на працу выдаецца ваяводай па заяве наймальніка. Іншаземец павінен самастойна хадайнічаць аб атрыманні падставы побыту з мэтай легальнага выконвання працы ў Польшчы на аснове дазвола на працу (да 3 месяцаў можна працаваць у рамках бязвізавага руху, калі для дадзенай дзяржавы ўведзена такое ўрэгуляванне).
У выпадку падгруп прац, якія лічацца сезоннымі, неабходна падаць заяву на дазвол на сезонную працу.
У дазволе на працу змяшчаецца наступная інфармацыя: найменне наймальніка, пасада альбо тып працы, якую выконвае іншаземец, самая нізкая зарплата, якую іншаземец можа атрымаць на дадзенай пасадзе, памер часу працы і тэрмін дзеяння дазволу.
Дазвол на працу не выдаецца, калі: іншаземец не адпавядае адпаведным патрабаванням, быў пакараны за адпаведныя злачынства альбо калі яго персанальныя дадзеныя былі змешчаны ў спісе іншаземцаў, знаходжанне якіх непажаданае ў Польшчы.
Існуе некалькі тыпаў дазволаў на працу (A,B,C,D,E). Працэдуры і крытэрыі выдачы дазволаў розняцца ў залежнасці ад тыпа дазвола.
Тып A - датычыцца іншаземца, які выконвае працу на аснове дагавора з суб'ектам, месцазнаходжанне якога знаходзіцца на тэрыторыі РП. Незалежна ад сітуацыі на рынку працы, патрабуецца, каб замежны работнік атрымліваў заработную плату не ніжэй за заработную плату мясцовых работнікаў на падобнай пасадзе.
Дазвол тыпу А выдаецца на перыяд да 3 гадоў, аднак дадзены перыяд можа быць зменшаны, у адпаведнасці з крытэрыямі, прадугледжанымі ў мясцовых рэгуляцыях, г. зн. у т. наз. ваяводскіх крытэрыях, якія выдаюцца ваяводай.
Тып B - датычыцца іншаземца, працай якога з'яўляецца выконванне функцыі ва ўпраўленні юрыдычнай асобы, унесенай у рэестр прадпрымальнікаў. Дазвол тыпу В выдаецца на стандартны перыяд (да 3 гадоў), але члены праўлення прадпрыемств, якія наймаюць звыж 25 асоб, могуць хадайнічаць аб атрыманні дазвола на перыяд да 5 гадоў.
Тып C - датычыцца іншаземца,які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча, у філіял або прадпрыемства замежнага суб'екта або суб'екта, звязанага з гэтым замежным наймальнікам, на тэрмін, які перавышае 30 дзён у каляндарным годзе;
Тып D - датычыцца іншаземца,які выконвае працу ў замежнага наймальніка, які не мае філіяла,прадпрыемства ці іншай формы арганізаванай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча для аказання часовых і выпадковых паслуг (экспартная паслуга). У выпадку экспартных паслуг заяўнік павінен прадаставіць падрабязныя звесткі на тэму дагавора.
Tып E - датычыцца іншаземца,які выконвае працу ў замежнага наймальніка, дэлегаванага на тэрыторыю Рэспублікі Польшча на перыд, які перавышае 30 дзён на працягу наступных 6 месяцаў для іншай мэты, чым указаная пры дазволах тыпу B, C i D
Дэлегаваных работнікаў неабходна забяспечыць умовамі працаўладкавання, негоршымі чым тыя, якія прадугледжаны польскім заканадаўствам у рамках, такіх як час працы, звышурочныя, мінімальная заработная плата, бяспека і гігіена працы, бацькоўскія правы, і г. д.
Акрамя таго, грамадзяне трэціх краін, дэлегаваныя ў Польшчу павінны атрымліваць зарплату на ўзроўне не менш за 70 працэнтаў сярэдняй заработнай платы ў рэгіёне, дзе яны будуць выконваць працу.
Замежны наймальнік абавязваецца вызначыць прадстаўніка ў Польшчы, які збірае асноўныя дакументы, звязыныя з працаўладкаваннем, якія даюць магчымасць праверкі, ці вышэйзгаданыя ўмовы былі выкананы (улік часу працы, дагаворы, квіткі аб аплаце і г. д.).
Наймальнік можа заключыць з іншаземцам як працоўны дагавор, так і грамадска-прававое пагадненне (напрыклад дагавор платнага аказання паслуг, дагавор падраду). Дагавор павінен быць заключаны ў пісьмовай форме.
Прапанаваная ў працоўным дагаворы заработная плата не можа быць меншай за мінімальную заработную плату (у 2019 г. - 2 250 PLN брута), а пры дагаворы платнага аказання паслуг не можа быць меншай за мінімальную гадзінную стаўку (у 2019 г. - 14,70 PLN брута)
Наймальнік, які наймае іншаземца, абавязаны:
- да працаўладкавання іншаземца праверыць тэрмін дзяння яго дакументу, які дазваляе знаходзіцца ў Польшчы,
- зрабіць копію дакумента, які дазваляе знаходзіцца ў Польшчы і захоўваць гэтую копію на працягу ўсяго перыяду выконвання працы іншаземцам,
- заключыць з іншаземцам дагавор у пісьмовай форме на ўмовах, змешчаных у дазволе на працу,
- прадастаўленне іншаземцу да падпісання дагавора яго пераклад на мову, зразумелую для іншаземца,
- прадастаўлення іншаземцу аднаго экземпляра дазвола на працу ў пісьмовай форме,
- інфармавання іншаземца аб дзеяннях, прынятых у сувязі з разглядам справы аб выдачы або прадаўжэнні дазволу на працу, а таксама аб рашэннях па выдачы, адмове ў выдачы або адкліканні дазволу;
- калі іншаземец не пачне працаваць на пряцягу 3 месяцаў з пачатковай даты дзеяння дазволу на працу, перапыніць працу на перыяд большы за 3 месяцы, закончыць працу раней чым за 3 месяцы да сканчэня перыяду дзеяння дазвола на працу, наймальнік на працягу 7 дзён павінен паінфармаваць аб гэтым ваяводу.
Наймальнік, які наймае іншаземца на аснове дазвола на працу мае адносна яго тыя самыя абавязкі як да польскага грамадзяніна.
- на працягу 7 дзён з даты пачатку працы зарэгістраваць да сацыяльнага і медыцынскага страхавання і кожны месяц своечасова аплачваць да Ўпраўлення сацыяльнага стахавання (ZUS) узносы ў адпаведным памеры (калі патрабуе гэта від дагавора - у першую чаргу працоўны дагавор і дагавор платнага аказання паслуг, не датычыцца дагавора падраду),
- разліку, спагнення і выплаты авансаў на падаходны падатак (спосаб падаткаабкладання залежыць ад падатковай рэзідэнцыі працаўладкаванага іншаземца),
- захоўваць палажэнні Працоўнага кодэкса.
Дазвол на працу дазваляе працаваць толькі для наймальніка, указанага ў дазволе. Для таго каб выконваць працу ў іншага наймальніка, новы наймальнік павінен звярнуцца аб выдачы новага дазвола на працу.
Дазвол на працу дазваляе працаваць толькі на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Калі іншаземец жадае працаваць у іншай краіне, ён павінен хадайнічаць аб выдачы дазвола ў гэтай краіне.
Выконванне працы іншаземцам на нелегальнай аснове з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем - іншаземцу пагражае штраф ад 1000 да 5000 зл.