Кім з'яўляецца асоба з інваліднасцю?
Асоба з інваліднасцю - гэта асоба, чый фізічны, псіхічны або разумовы стан устойліва альбо перыядычна перашкаджае, абмяжоўвае або не дазваляе выконваць сацыяльныя ролі, асабліва абмяжоўвае або не дазваляе працаваць па прафесіі, калі дадзеная асоба атрымала адпаведнае рашэнне.
Як атрымаць ступень інваліднасці?
Рашэнне аб ступені інваліднасці прадастаўляецца адпаведнымі ўстановамі, якія выносяць рашэнне па заяве зацікаўленай асобы. Такімі установамі з'яўляюцца камісіі па справах прыняцця рашэнняў аб інваліднасці і ваеводскія камісіі па справах прыняцця рашэнняў аб інваліднасці (у якасці другой інстанцыі апеляцыйнага характару)
Адрозніваюцца тры ступені інваліднасці:
- значная ступень інваліднаці раўназначная першай групе інваліднасці,
- умераная ступень інваліднаці раўназначная другой групе інваліднасці,
- лёгкая ступень інваліднаці раўназначная трэцяй групе інваліднасці
Якую дапамогу можа чакаць асоба з інваліднасцю, зарэгістраваная ў бюро працы?
Асоба з інваліднасцю можа зарэгістравацца ў Павятовым бюро працы ў якасці:
- беспрацоўнага – гэта асоба, якая мае усталяваную інваліднасць, аднак не мае права атрымліваць між іншым пенсію па непрацаздольнасці, сацыяльную пенсію, сталую дапамогу.
- асобы, якая шукае працу - гэта асоба, якая акрамя усталяванай інваліднасці мае права між іншым атрымліваць пенсію па непрацаздольнасці, сацыяльную пенсію, сталую дапамогу.
Асоба з вызначанай ступенню інваліднасці, здольная выконваць працу па меншай меры ў палавіне памеру часу працы, якая мае статус "беспрацоўнага", можа карыстацца ўсімі паслугамі бюро працы і інструментамі прадугледжанымі для беспрацоўнага.
Акрамя таго, асоба з інваліднасцю зарэгістраваная ў павятовым бюро працы ў якасці асобы, якая шукае працу, і якая не знаходзіцца ў працоўных адносінах, тамсама можа карыстацца па такім самым правілам як беспрацоўныя наступнымі паслугамі і інструментамі, акрэсленымі ў Законе "Аб стымуляванні занятасці":
- курсамі;
- стажыроўкай;
- інтэрвенцыйнымі работамі;
- прафесійнай падрыхтоўкай дарослых;
- медыцынскімі альбо псіхалагічнымі аглядамі, аб якіх гаворыцца ў арт. 2 пар. 3 Закона "Аб стымуляванні занятасці"
- кампенсацыяй выдаткаў, аб якіх гаворыцца ў арт. 45 пар. 1, 2 і 4 Закона "Аб стымуляванні занятасці";
- фінансаваннем выдаткаў, аб якіх гаворыцца ў арт. 45 пар. 3 Закона "Аб стымуляванні занятасці";
- паслядыпломным навучаннем;
- курсамі на аснове трохбаковых пагадненняў аб навучанні якія заключаюцца паміж старшынёй наймальнікам і навучальнай установай;
- талонам на атабарванне;
- курсавым талонам;
- стажыровачным талонам.
Для асоб з інваліднасцю, якія маюць статус асобы, якая шукае працу і не знаходзіцца ў працоўных адносінах, прадугледжаны паслугі бюро працы і фінансавыя інструменты са сродкаў Дзяржаўнага фонда рэабілітацыі інвалідаў (PFRON).
Гэтыя інструменты адрасаваныя непасрэдна да інвалідаў, а таксама для іх наймальнікаў.
Паўнамоцтвы наймальніка, які наймае асобу з вызначанай ступенню інваліднасці |
|
Паўнамоцтвы асобы з вызначанай ступенню інваліднасці, здольнай выконваць працу, якая мае статус "беспрацоўнага" альбо асобы, якая шукае працу. |
|
Асобы з інваліднасцю, якія адкрываюць і вядуць гаспадарчую альбо сельскагаспадарчую дзейнасць. |
|
Від прадастаўленай падтрымкі будзе залежаць ад прафіляванай дапамогі падчас візіту
да кансультанта кліента ў Павятовым бюро працы.
Якія прывілегіі ў працы мае асоба з інваліднасцю?
Асноўным нарматыўным актам, які рэгулюе права і абавязкі наймальнікаў, якія наймаюць інвалідаў, у тым ліку паўнамоцтвы работніка з інваліднасцю, з'яўляецца Закон ад 27 жніўня 1997 года "Аб прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі і працаўладкаванні інвалідаў" (Dz. U. ад 2018 г. паз. 511 з дал. зм.).
Працоўныя адносіны, так як усіх іншых работнікаў, рэгулююць палажэнні працоўнага заканадаўства, у асноўным Працоўны кодэкс.
Лёгкая ступень інваліднасці |
|
Умераная і значная ступень інваліднасці |
|
Заўвага!
Вышэйзгаданыя абмежаванні часу працы ўсіх асоб з інваліднасцю не прымяняюцца:
- да асоб, працаўладкаваных для пільнавання і
- калі па заяве працаўладкаванай асобы ўрач, які выконвае прафіляктычныя агляды работнікаў, альбо, у выпадку адсутнасці вышэйзгаданага ўрача, лечачы ўрач дадзенай асобы дасць згоду на гэта
Як асоба з інваліднасцю можа карыстацца дапамогай у пошуку працаўладкавання?
Асобы з вызначанай ступенню інваліднасці могуць шукаць працаўладкавання як на адкрытым рынку працы, так і ў прадпрыемствах абароненай працы (прадпрыемствах прыстасаваных да працаўладкавання асоб з інваліднасцю), залежна ад указанняў змешчаных у рашэнні аб ступені інваліднасці. Наяўнасць значнай ці умеранай ступені інваліднасці не перакрэслівае магчымасці працаўладкавання дадзенай асобы ў наймальніка, які не мае статуса прадпрыемства абароненай працы (прадпрыемства прыстасаванага да працаўладкавання асоб з інваліднасцю),
у выпадку:
- прыстасавання ніймальнікам працоўнага месца да патрабаванняў інваліда;
- працаўладкавання ў форме тэлепрацы.
Спіс прадпрыемстваў абароненай працы (прадпрыемстваў прыстасаваных да працаўладкавання асоб з інваліднасцю) змешчаны на сайце: www.zpchr.pl
У бюро працы могуць прадастаўляцца прапановы як з адкрытага рынку працы, так і
з прадпрыемстваў абароненай працы. Асоба з інваліднасцю для атрымання інфармацыі аб прапановах працы, можа звярнуцца да бюро працы непасрэдна альбо звярнуцца па тэлефоне. Усе прапановы працы для асоб, зарэгістраваных у бюро працы, даступныя таксама на інтэрнэт-сайце.
Іншыя прапановы працы для асоб з вызначанай ступенню інваліднасці знаходзяцца між іншым на сайтах:
Прапановы працы як для асоб з інваліднасцю так і без інваліднасці, можна знайсці на ўсіх даступных інтэрнэі-сайтах для асоб, якія шукаюць працу.
Падрабязная інфармацыя аб прывілегіях работнікаў з інваліднасцю і льготах, якія вынікаюць з працаўладкавання інвалідаў, знаходзяцца на сайтах: