Чым з'яўляецца індывідуальная кансультацыя?
Калі Вы з'яўляецеся зарыгістраванай асобай Вы можаце карыстацца прафесійнай кансультацыяй ў індывідуальнай форме ў павятовым бюро працы ці цэнтры інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры. У рамках аказванай дапамогі работнік прадаставіць:
- індывідуальную кансультацыю і індывідуальную параду на адлегласці па тэлефоне альбо, напрыклад, па электроннай пошце, калі Вы паведаміце аб неабходнасці атрымання дапамогі для вырашэння сваёй прафесійнай праблемы;
- індывідуальную інфармацыю і індывідуальную інфармацыю на адлегласці па тэлефоне альбо, напрыклад, па электроннай пошце, калі Вы паведаміце аб неабходнасці атрымання прафесійнай інфармацыі.
Падчас кансультацыі Вы разам з работнікам бюро працы вызначыце Вашу прафесійную праблему і магчымыя спосабы яе вырашэння.
Прафесійныя праблемы, па якіх можна звярнуцца за дапамогай да работніка бюро працы, могуць тычыцца, напрыклад, выбару або змены прафесіі, дапаўнення або змены прафесійнай кваліфікацыі, выбару кірунка адукацыі або навучання, планавання прафесійнага развіцця, пошуку крыніц інфармацыі, выбару працоўнага месца ці выбару формы дапамогі, якую бюро працы прапануе каб дапамагчы Вам найбольш эфектыўным спосабам, напрыклад, накіраваўшы Вас на курсы альбо забяспечыўшы падтрымку для адкрыцця ўласнай дзейнасці.
Дзе і ў якой форме Вы можаце карыстацца прафесійнай кансультацыяй ў індывідуальнай форме?
Індывідуальныя формы дапамогі, якія аказваюцца ў рамках прафесійнай кансультацыі, рэалізуюцца павятовымі бюро працы і цэнтрамі інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры ў ваяводскіх бюро працы ў рамках:
- індывідуальнай парады і індывідуальнай парады на адлегласці,
- індывідуальнай інфармацыі і індывідуальнай інфармацыі на адлегласці,
Што трэба зрабіць, каб карыстацца паслугамі індывідульнай кансультацыі?
Калі Вы жадаеце скарыстаць з прафесійнай кансультацыі ў індывідуальнай форме ў якасці зарэгістраванай асобы, звярніцеся за дапамогай у павятовае бюро працы ці цэнтр інфармацыі і планавання прафесійнай кар'еры.
Калі Вы з'яўляецеся зарэгістраванай асобай ў павятовым бюро працы звярніцеся за індывідуальнай кансультацыяй да свайго кансультанта кліента, напрыклад падчас падрыхтоўкі Вашага ІПД.