Талон на атабарванне

Print Drukuj

Чым з'яўляецца талон на атабарванне для беспрацоўнага да 30 гадоў?

Калі Вы з'яўляецеся беспрацоўным ва ўзросце да 30 гадоў, то Вы можаце хадайнічаць аб атрыманні талона на атабарванне, які з'яўляецца гарантыяй прадастаўлення фінансавых сродкаў на пакрыццё выдаткаў пражывання ў сувязі з працаўладкаваннем, іншай заробкавай працай, ці гаспадарчай дзейнасцю па-за месцам папярэдняга пражывання.

Якія ўмовы для прадастаўлення беспрацоўнаму талона на атабарванне?

Старшыня можа прадаставіць Вам талон на атабарванне ў сувязі з працаўладкаваннем, іншай заробкавай працай ці гаспадарчай дзейнасцю па-за месцам папярэдняга пражывання, у выпадку:

  • калі за выконванне дадзенай працы Вы будзеце атрымоўваць штомесячнае ўзнагароджанне ці даход у памеры па меншай меры мінімальнай заработнай платы брута і на дадзенай падставе будзеце падлягаць сацыяльнаму страхаванню.
  • адлегласць ад Вашага папярэдняга месца пражывання да населянага пункта, дзе Вы будзеце пражываць у сувязі з працаўладкаваннем, іншай заробкавай працай, альбо гаспадарчай дзейнасцю, складае не менш за 80 км, альбо час праезду да гэтага населянага пункта і вяртання да папярэдняга месца пражывання перавышае ўвогуле не менш за 3 гадзіны ў дзень;
  • Вы будзеце заставацца ў працоўных адносінах, альбо будзеце выконваць іншую заробкавую працу ці весці гаспадарчую дзейнасць па меншай меры на працягу 6 месяцаў.

Талон на атабарванне прадастаўляецца ў памеры, вызначаным у дагаворы, але не вышэй за 200% сярэдняй заработнай платы..

Якія абавязкі вынікаюць ў сувязі з атрыманнем талона?

Калі Вы атрымаеце талон на атабарванне, Вы абавязаны:

  • да 30 дзен з дня атрымання талона прадаставіць павятораму бюро працы дакумент, які пацвярджае працаўладкаванне, выконванне іншай заробкавай працы ці гаспадарчай дзейнасці і заяву аб выкананні ўмовы адносна адлегласці ад папярэдняга месца пражывання да месца выконвання працы;
  • да 7 дзён, адпаведна з дня страты працы, іншай заробкавай працы, альбо спынення гаспадарчай дзейнасці і з дня пачатку выконвання новай працы, іншай заробкавай працы, або гаспадарчай дзейнасці, прадаставіць павятоваму бюро працы даведку аб страце працы, іншай заробкавай працы або спыненні гаспадарчай дзейнасці і прыняцці да новай працы, іншай заробкавай працы або гаспадарчай дзейнасці і заяву аб выкананні ўмовы адносна адлегласці ад папярэдняга месца пражывання да месца выконвання працы;
  • да 8 месяцаў з дня атрымання талона удакументаваць факт, што Вы знаходзіцеся ў працоўных адносінах, выконваеце іншую заробкавую працу ці вядзеце гаспадарчую дзейнасць на працягу 6 месяцаў.

У выпадку невыканання вышэйзгаданых абарязкаў, у сувязі з палажэннямі заканадаўства Вы будзеце абавязаны вярнуць суму талона ў тэрміне 30 дзён з даты даручэння трэбавання старшыні.

Informacje o publikacji dokumentu