Чым з'яўляецца дафінансаванне адкрыцця гаспадарчай дзейнасці?
Дафінансаванне адкрыцця гаспадарчай дзейнасці - гэта форма падтрымкі, якая аказваецца беспрацоўным, выпускнікам CIS (Центра сацыяльнай інтэграцыі), выпускнікам KIS (Клуба сацыяльнай інтэграцыі) альбо апекунам інвалідаў, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах ці не выконваюць іншай заробкавай працы і жадаюць адкрыць уласную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Хто можа атрымаць дафінансаванне?
Дафінансаванне можа атрымаць:
- беспрацоўны,
- выпускнік CIS
- выпускнік KIS,
- апекун інваліда, які шукае працу і незнаходзіцца ў працоўных адносінах ці не выконвае іншай заробкавай працы, за выключэннем апекуноў інвалідаў, якія атрымліваюць дапамогу па догляду ці спецыяльны апекунскі дадатак на падставе палажэнняў заканадаўства аб сямейных дапамогах, ці дапамогу апекуна на падставе палажэнняў заканадаўства аб усталяванні і выплаце дапамог для апекуноў, далей найменны "апекун".
Сродкі ў якім памеры можна атрымаць?
Аднаразавыя сродкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці, у тым ліку на пакрыццё выдаткаў юрыдычнай дапамогі, парады і кансультацыі, звязаных з адкрыццем дадзенай дзейнасці, прадастаўляюцца ў памеры не вышэйшым за 6-кратнасць сярэдняй заработнай платы.
Дагавор на дафінансаванне адкрыцця гаспадарчай дзейнасці
Прадастаўленне дафінансавання здзейсняецца на падставе дагавора, які заключаецца са старшынёй (дырэктарам павятовага бюро працы, які дзейнічае ад імя старшыні).
Прадастаўленыя беспрацоўнаму/выпускніку CIS/выпустніку KIS/апекуну сродкі з'яўляюцца дапамогай de minimis у разуменні палажэнняў Рэгламента Камісіі (ЕС) Nr 1407/2013 ад 18 снежня 2013 г. у справе прымянення арт. 107 і 108 Трактата аб дзейнасці Еўрапейскага саюза адносна дапамогі de minimis (Dz. Urz. UE L 352 ад 24 снежня 2013, стр. 1)
Асноўнымі абавязкамі асобы, якая атрымала дафінансаванне, з'яўляюцца:
- вядзенне гаспадарчай дзейнасці на працягу па меншай меры 12 месяцаў (без прыпынення гаспадарчай дзейнасці ў гэты перыяд),
- адсутнасць працаўладкавання ў перыяд першых 12 месяцаў вядзення гаспадарчай дзейнасці.
Заява на дафінансаванне адкрыцця гаспадарчай дзейнасці
Заяву на дафінансаванне трэба падаць у адпаведнае - у сувязі з месцам пражывання, знаходжання ці месцам вядзення планаванай гаспадарчай дзейнасці - павятовым бюро працы.
Заява на дафінансаванне можа быць прынята, калі яна належным чынам запоўнена і складзена, а стараста мае сродкі на яе фінансаванне.
Заява на дафінансаванне складаецца менавіта з:
- сума заяўленых сродкаў,
- від планаванай гаспадарчай дзейнасці,
- улік выдаткаў звязаных з адкрыццём дзейнасці, крыніцы іх фінансавання,
- падрабязная спецыфікацыя выдаткаў, якія будуць фінансавацца з заяўленых сродкаў,
- прапанаваная форма завяспечання звароту сродкаў.
Падробныя ўмовы, якія неабходна выканаць для асобы, якая хадайнічае аб атрыманні дафінансавання адкрыцця гаспадарчай дзейнасці, прадугледжвае Загад Міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ад 14 ліпеня 2017 г. у справе выплаты з Фонда працы кампенсацыі выдаткаў абсталявання ці дадатковага абсталявання становішча працы і прадастаўлення сродкаў на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці (Dz.U. паз. 1380).
Заўвага: Кожнае павятовае бюро працы можа таксама мець свой унутраны распарадак прадастаўлення аднаразава сродкаў на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці; таму просім, калі ласка, зазнаёміцца з ім.