Дафінансаванне адкрыцця дзейнасці на ўмовах устаноўленых для сацыяльных кааператываў

Print Drukuj

Чым з'яўляецца дафінансаванне адкрыцця дзейнасці на умовах устаноўленых для сацыяльных кааператываў?

Дафінансаванне да адкрыцця дзейнасці на умовах устаноўленых для сацыяльных кааператываў, г.зн. аднаразавыя сродкі на стварэнне сацыяльнага кааператыва ці ўступленне да сацыяльнага кааператыва - гэта форма падтрымкі, якая аказваецца беспрацоўным, выпускнікам CIS, выпускнікам KIS ці асобам, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах ці не выконваюць іншай заробкавай працы, якія жадаюць стварыць сацыяльны кааператыў ці далучыцца да сацыяльнага кааператыва.

Хто можа атрымаць дафінансаванне да адкрыцця дзейнасці на умовах устаноўленых для сацыяльных кааператываў?

Дафінансаванне да адкрыцця дзейнасці на умовах устаноўленых для сацыяльных кааператываў можа быць прадастаўлена:

  • беспрацоўнаму,
  • выпускніку CIS,
  • выпустніку KIS,
  • апекуну інваліда, які шукае працу і незнаходзіцца ў працоўных адносінах ці не выконвае іншай заробкавай працы, за выключэннем апекуноў інвалідаў, якія атрымліваюць дапамогу па догляду ці спецыяльны апекунскі дадатак на падставе палажэнняў заканадаўства аб сямейных дапамогах, ці дапамогу апекуна на падставе палажэнняў заканадаўства аб усталяванні і выплаце дапамог для апекуноў, далей найменны "апекун".
  • асобе, якая не знаходзіцца ў працоўных адносінах ці не выконвае іншай заробкавай працы, далей найменнай "асоба, якая шукае працу".

Заўвага: Асоба, якая шукае працу, так як беспрацоўны, павінна зарэгістравацца ў павятовым бюро працы.

Сродкі ў якім памеры можна атрымаць?

Аднаразавыя сродкі на стварэнне ці далучэнне да існуючага сацыяльнага кааператыву, у тым ліку на пакрыцце выдаткаў на юрыдычную дапамогу і кансультацыю, звязаных з адкрыццём дадзенай дзейнасці, могуць быць прадастаўлены ў памеры не вышэйшым за 6-кратнасць сярэдняй заработнай платы на аднаго з заснавальнікаў або аднаго члена, які ўваходзіць у сацыяльны кааператыў пасля яго стварэння.

Дагавор на прадастаўленне сродкаў на стварэнне ці далучэнне да сацыяльнага кааператыву,

Прадастаўленне сродкаў на стварэнне альбо далучэнне да існуючага сацыяльнага кааператыва здзейсняецца на падставе дагавора, які заключаецца паміж старшынёй (дырэктарам павятовага бюро працы, які дзейнічае ад яго імя) і беспрацоўным/выпускніком CIS/ выпускніком KIS/апекуном/асобай, якая шукае працы.
Прадастаўленыя беспрацоўнаму/выпускніку CIS/выпустніку KIS/апекуну/асобе, якая шукае працу сродкі з Фонда працы на стварэнне альбо далучэнне да сацыяльнага кааператыва з'яўляюцца дапамогай de minimis у разуменні палажэнняў Рэгламента Камісіі (ЕС) Nr 1407/2013 ад 18 снежня 2013 г. у справе прымянення арт. 107 і 108 Трактата аб дзейнасці Еўрапейскага саюза адносна дапамогі de minimis (Dz. Urz. UE L 352 ад 24 снежня 2013, стр. 1)
Асноўным абавязкам асобы, якая атрымала сродкі на стварэнне ці далучэнне да сацыяльнага кааператыва, з'яўляецца членства ў сацыяльным кааператыве на прачягу па меншай меры 12 месяцаў.

Заява на прадастаўленне аднаразавых сродкаў на стварэнне сацыяльнага кааператыва альбо на далучэнне да сацыяльнага кааператыва

Заява на прадастаўленне аднаразавых сродкаў на стварэнне сацыяльнага кааператыва альбо на далучэнне да існуючага сацыяльнага кааператыва прынімаецца, калі яна належным чынам запоўнена і складзена, а старшыня мае сродкі на яе фінансаванне.

  1. Заява на прадастаўленне аднаразавых сродкаў на стварэнне сацыяльнага кааператыва змяшчае настуаную інфармацыю:
    • сума заяўленых сродкаў,
    • від гаспадарчай дзейнасці, які плануе весці сацыяльны кааператыў,
    • улік выдаткаў звязаных з адкрыццём дзейнасці, крыніцы іх фінансавання,
    • падрабязная спецыфікацыя выдаткаў, якія будуць фінансавацца з заяўленых сродкаў,
    • прапанаваная форма завяспечання звароту сродкаў.
  2. Заява на прадастаўленне аднаразавых сродкаў на далучэнне да сацыяльнага кааператыва змяшчае настуаную інфармацыю:
    • сума заяўленых сродкаў,
    • інфармацыя аб прызначэнні заяўленых сродкаў у адпаведнасці з мэтай далучэння да сацыяльнага кааператыва,
    • падрабязная спецыфікацыя выдаткаў, якія будуць фінансавацца з заяўленых сродкаў,
    • прапанаваная форма завяспечання звароту сродкаў.
  3. Падрабязныя ўмовы, якім павінна адпавядаць асоба, якая хадайнічае аб аднаразавым прадастаўленні сродкаў на стварэнне ці далучэнне да сацыяльнага кааператыва, прадугледжаны ў Загадзе Міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ад 27 верасня 2018 г. у справе прадастаўлення сродкаў на адкрыццё дзейнасці на ўмовах, прадугледжаных для сацыяльных кааператываў, стварэнне месца працы і на фінансаванне выдаткаў заработнай платы накірованнай асобы ў сацыяльным кааператыве (Dz. U. паз. 1859)
  4. Аб задавальненні ці аб адмове задавальнення хадайніцтва аб прадастаўленні сродкаў на стварэнне альбо далучэнне да сацыяльнага кааператыва, старшыня паведамляе беспрацоўнага/выпускніка CIS/ выпускніка KIS/апекуна/асобу, якая шукае працы, у пісьмовай форме ў тэрміне 30 дзен з даты прадастаўлення поўнага хадайніцтва. У выпадку адхілення хадайніцтва старшыня прадастаўляе прычыну адмовы.
Informacje o publikacji dokumentu