Чым з'яўляецца пазыка на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці?
Пазыка на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці - гэта зваротныя сродкі з нізкай працэнтнай стаўкай на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці, якія прадастаўляюцца беспрацоўным, апекунам інвалідаў, якія шукаюць працу і моладзі.
Пазыку можна атрымаць у рамках праграмы "Першы бізнес - Падтрыдка для старту II", які рэалізуе Банк Гаспадарства Краёвага (Bank Gospodarstwa Krajowego).
Хто можа атрымаць пазыку на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці?
Пазыку на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці можа атрымаць:
беспрацоўны,
- выпускнік школы ці вышэйшай навучальнай установы (навучання першага ўзроўня, другога ўзроўня, адзінага магістэрскага навучання), які шукае працу, у перыяд 48 месяцаў з даты заканчэння школы ці атрымання прафесійнай кваліфікацыі,
- Студэнт апошняга года навучання першага ўзроўня, другога ўзроўня, адзінага магістэрскага навучання ў вышэйшай навучальнай установе,
- апекун інваліда, які шукае працу, за выключэннем апекуноў інвалідаў, якія атрымоўваюць дапамогу па догляду ці спецыяльны апекунскі дадатак на падставе палажэнняў заканадаўства аб сямейных дапамогах, ці дапамогу для апекуна на падставе палажэнняў заканадаўства аб усталяванні і выплаце дапамог для апекуноў.
Пазыка можа быць прадастаўлена, калі заяўнік:
- не знаходзіцца ў працоўнах адносінах і не выконвае іншай заробкавай працы,
- не праводзіў гаспадарчай дзейнасці за апошнія 12 месяцаў да даты падачы заявы на пазыку;
- не быў пакараны за апошнія 2 гады да даты падачы заявы на пазыку за злачынства супраць гаспадарчага абарота.
Сродкі ў якім памеры можна атрымаць?
Пазыка на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці прадастаўляецца ў памеры не вышэйшым за 20-кратнасць сярэдняй заработнай платы.
Падставай працэнтнай стаўкі пазыкі з'яўляецца стаўка пераліку вексалей у памеры 0,25 стаўкі. Перыяд пагашэння пазыкі складае максімальна 7 гадоў, з магчымасцю адтэрміноўкі ў пагашэнні пазыкі. Перыяд адтэрміноўкі не можа быць даўжэйшым за 12 месяцаў і ўлічваецца да пазыкавага перыяду.
Што неабходна зрабіць, каб атрымаць пазыку?
Асоба, якая хадайнічае аб прадастаўленні пазыкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці, падае да фінансавага пасрэдніка заяву аб прадастаўленні пазыкі, якая змяшчае сярод іншага: апісанне прадпрыемства, спосаб расходавання заяўленай пазыкі, меркаваную крыніцу атрымання сродкаў на яе пагашэнне, інфармацыю аб планаваным месцы вядзення гаспадарчай дзейнасці і прапанаванай форме забеспячэння пагашэння заяўленай пазыкі.
Да заявы аб прадастаўленні пазыкі заяўнік павінен дадаць сярод іншага наступныя дакументы:
- даведка з павятовага бюро працы, якая пацвярджае наяўнасць статусу беспрацоўнага - датычыцца беспрацоўных,
- даведка з павятовага бюро працы, якая пацвярджае наяўнасць статусу асобы, якая шукае працу - датычыцца выпускнікоў і апекуноў інвалідаў,
- копія дыплому ці пасведчання аб набытай адукацыі - датычыць выпускнікоў школ і вышэйшых навучальных устаноў,
- пасведчанне з вышэйшай навучальнай установы аб працягу навучання на апошнім годзе навучання - датычыць студэнтаў апогняга года навучання,
- копія пасведчання аб інваліднасці асобы, за якой здзяйсняецца догляд - дытычыцца апекуноў інвалідаў.
Пазыка на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці прадастаўляецца на падставе дагавора, які заключаецца паміж заяўнікам і фінансавым пасрэднікам.
Падтрымка ў форме пазыкі з'яўляецца дапамогай de minimis і прадастаўляецца ў адпаведнасці з умовамі дапушчальнасці дадзенай дапамогі.
Бесплатныя паслугі па кансультацыі і навучальнай падрыхтоўцы для асоб, якія хадайнічаюць аб пазыцы і для пазыкаатрымальнікаў
Асобы, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні пазыкі, могуць карыстацца бесплатнымі паслугамі па кансультацыі і навучальнай падрыхтоўцы ў рамках прадпрымальніцтва, якія ахопваюць між іншым падрыхтоўку апісання і каштарысу прадпрыемства.
Пазыкаатрымальнікі могуць таксама карыстацца бесплатнымі паслугамі па кансультацыі і навучальнай падрыхтоўцы, галоўным чынам у рамках афармлення гаспадарчай дзейнасці, формаў падаткаабкладання планаванай гаспадарчай дзейнасці, вядзення бухгалтэрыі.
Дадатковую інфармацыю на дадзеную тэму можна атрымаць ад фінансавага пасрэдніка.
Абавязкі, якія вынікаюць з дагавора пазыкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці
Асноўныя абавязкі асобы, якая атрымала пазыку на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці:
- разлік атрыманай пазыкі,
- вядзенне гаспадарчай дзейнасці на працягу па меншай меры 12 месяцаў (без прыпынення гаспадарчай дзейнасці ў гэты перыяд),
Наступствы адсутнасці вядзенння гаспадарчай дзейнасці на працягу вызначанага перыяду:
- перыяд меньш за 12 месяцаў - пазыкаатрымальнік абавязыны вярнуць непагашаную суму пазыкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці разам з законнымі працэнтамі, налічаннымі з дня атрымання пазыкі, а таксама сумы атрымленай карысці, якая вынікае з розніцы працэнтаў сталай часткі пазыкі адносна працэнтаў раўных рэферэнтнай стаўцы, налічанай у адпаведнасці з метадалогіяй, акрэсленай у Паведамленні Камісіі ў справе змены метаду вызначэння рэферэнтных і дзісконтных ставак (Dz.Urz. UE C 14 ад 19.01.2008, стр. 6) які дзейнічае на дату атрымання пазыкі,
- Перыяд больш за 12 месяцаў, але менш за 36 месяцаў - пазыкаатрымальнік пагашае яшчэ не пагашаную асноўную суму пазыкі на адкрыцце гаспадарчай дзейнасці з павышанымі працэнтамі (роўнымі рэферэнтнай стаўцы, налічанай у адпаведнасці з метадалогіяй, акрэсленай у Паведамленні Камісіі ў справе змены метаду вызначэння рэферэнтных і дзісконтных ставак), налічаннымі з даты спынення вядзення гаспадарчай дзейнасці.
Дадатковыя правы, якія праслугоўваюць пазыкаатрымальніку
Асоба, якая карыстаецца пазыкай на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці, можа тексама атрымаць пазыку на стварэнне месца працы. Прадастаўленне пазыкі на стварэнне месца працы можа здзейсніцца не раней чым праз 3 месяцы з дня пачатку пагашэння пазыкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці.
Пазыкаатрымальнік, які выкарыстоўвае адначасова пазыку на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці і пазыку на стварэнне месца працы для беспрацоўнага накіраванага павятовым бюро працы, можа хадайнічаць аб ануляванні запазычанасці па пазыцы на стварэнне першага месца працы, калі ён будзе ўтрымліваць гэтую пасаду па меншай меры 12 месяцаў. Сума, якая падляжыць ануляванню, не можа перавысіць суму яшчэ непагашанай пазыкі на стварэнне першага месца працы для накірованага беспрацоўнага разам з належнымі працэнтамі.
Дзе можна хадайнічаць аб прадастаўленні пазыкі на адкрыццё гаспадарчай дзейнасці?
Міністар працы і сацыяльнай палітыкі заключыў дагавор са Старшынёй Банка Гаспадарства Краёвага на рэалізацыю крэдытнай праграмы "Першы бізнес - Падтрымка на старце II".
Праграма рэалізуецца па ўсёй краіне. Банк Гаспадарства Краёвага, які выконвае функцыю каардынатара рэалізацыі пазыкаў, выбраў фінансавых пасрэднікаў, якія прадастаўляюць пазыкі і забеспячаюць аказанне кансультатыўных паслуг. Падрабязную інфармацыю, якая датычыцца асобных фінансавых пасрэднікаў, можна знайсці на інтэрнэт-сайце Банка Гаспадарства Краёвага ў апісанні праграмы "Першы бізнес - Падтрымка на старце II": www.wsparciewstarcie.bgk.pl.